Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

СПА РФ збіла 11 дронаў УСУ над Крымам – Мінабароны

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкПраца СПА РФ
Праца СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 14.09.2023
Падпісацца
Гэта не першая атака на прымежжа РФ, Крым і Маскву. Як правіла, расійская СПА збівае дроны.
МІНСК, 14 вер – Sputnik. Сродкі расійскай супрацьпаветранай абароны знішчылі 11 беспілотнікаў УСУ над Крымам, паведамілі ў абаронным ведамстве РФ.
Спроба атакі паўвострава была здзейснена ў чацвер каля 5:30 дронамі самалётнага тыпу.
"Дзяжурнымі сродкамі СПА знішчана 11 беспілотных лятальных апаратаў над тэрыторыяй Рэспублікі Крым", - паведамілі ў Мінабароны.
Гэта не першая спроба атакі на прымежжа РФ, Крым і Маскву. Як правіла, расійская СПА збівае дроны.
Так, напярэдадні, у сераду, 13 верасня, сістэма СПА Расіі знішчыла беспілотнік у Цвярской вобласці. А 5 верасня расійская СПА знішчыла дрон над Крымам.
Таксама актыўна працуюць і расійскія спецслужбы, яны выяўляюць і знішчаюць ДРГ, затрымліваюць агентаў, якія былі завербаваныя СБУ, прадухіляюць тэракты.
Так, 8 верасня паведамлялася аб тым, што ФСБ спыніла падрыхтоўку дыверсійна-тэрарыстычнага акта на адным з аб’ектаў транспартнай інфраструктуры Крыма.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Расійскія сілы СПА збілі беспілотнік у Цвярской вобласці
УСУ страцілі за час контрнаступлення звыш 71 тысячы вайскоўцаў – Пуцін
КДБ за тыдзень затрымаў у Беларусі тры баявыя ячэйкі, якія працавалі на СБУ
Стужка навiн
0