https://bel.sputnik.by/20230916/entamolag-papyaredzl-shto-klyashchy--mnsku-buduts-aktynyya-da-lstapada-1079388654.html
Энтамолагі папярэдзілі, што кляшчы ў Мінску будуць актыўныя да лістапада
Энтамолагі папярэдзілі, што кляшчы ў Мінску будуць актыўныя да лістапада
Sputnik Беларусь
У санслужбе Мінска адзначылі, што часцей за ўсё кляшчы "нападаюць" на чалавека ў лясах, а таксама на загарадных дачных участках. 16.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-16T12:48+0300
2023-09-16T12:48+0300
2023-09-16T12:48+0300
кляшчы
прырода
здароўе
лес
парк
мінск
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102137/05/1021370500_0:322:2980:1998_1920x0_80_0_0_b94f67f53591e5f21d2eb42e5f2b7193.jpg
МІНСК, 16 вер – Sputnik. Энтамолагі адзначаюць рост колькасці зваротаў мінчан наконт укусаў іксодавых кляшчоў, спецыялісты праводзяць абследаванне тэрыторый паркаў, сквераў, дзіцячых пляцовак, паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.Паводле звестак службы, у жніўні 2023 года колькасць тых, хто звярнуўся ва ўстановы аховы здароўя наконт укусаў іксодавымі кляшчамі, узрасла больш, чым на 20% у параўнанні з ліпенем.Разам з тым, медыкі адзначылі, што ў параўнанні з мінулым годам актыўнасць кляшчоў ніжэй.Паводле іх слоў, за 8 месяцаў 2023 года колькасць тых, хто звярнуўся ў медустановы наконт кляшчоў, амаль на 18% ніжэйшая, чым гэта было ў мінулым годзе са студзеня па жнівень.Дзе ў Мінску часцей за ўсё кусаюцьУ санслужбе Мінска таксама адзначылі, што часцей за ўсё кляшчы "нападаюць" на чалавека – у 80% выпадкаў – у лясах, а таксама на загарадных дачных участках.Па звестках медыкаў, кляшчы кусалі мінчан у лесапарку на вул. Герасіменкі – вул. Ангарскай, у парках Уручча і Чалюскінцаў, у Лошыцкім парку, а таксама ў Цэнтральным батанічным садзе. Былі пацярпелыя ад укусаў кляшчоў у лесапаркавай паласе ў раёне ст.м. "Усход" – "Барысаўскі тракт" – БНТУ, на Цнянскім вадасховішчы, у тым ліку на пляжы №2, у лесапаласе Мядзвежына.Што пераносяць кляшчыМедыкі нагадалі, што кляшчы пераносяць інфекцыйныя захворванні, такія як хвароба Лайма, або клешчавы барэліёз. Па даных спецыялістаў, узбуджальнік хваробы Лайма за 8 месяцаў 2023 года выяўлены ў 11,5% іксодавых кляшчоў.У сезон актыўнасці кляшчоў супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска абследуюць паркі, скверы, дзіцячыя летнія лагеры, зоны масавага адпачынку.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102137/05/1021370500_114:0:2845:2048_1920x0_80_0_0_87e53fadd696ca218acc442a810871ab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кляшчы, прырода, здароўе, лес, парк, мінск, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
кляшчы, прырода, здароўе, лес, парк, мінск, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Энтамолагі папярэдзілі, што кляшчы ў Мінску будуць актыўныя да лістапада
У санслужбе Мінска адзначылі, што часцей за ўсё кляшчы "нападаюць" на чалавека ў лясах, а таксама на загарадных дачных участках.
МІНСК, 16 вер – Sputnik. Энтамолагі адзначаюць рост колькасці зваротаў мінчан наконт укусаў іксодавых кляшчоў, спецыялісты праводзяць абследаванне тэрыторый паркаў, сквераў, дзіцячых пляцовак, паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Паводле звестак службы, у жніўні 2023 года колькасць тых, хто звярнуўся ва ўстановы аховы здароўя наконт укусаў іксодавымі кляшчамі, узрасла больш, чым на 20% у параўнанні з ліпенем.
"Іксодавыя кляшчы застаюцца актыўнымі па лістапад месяц, іх актыўнасць захоўваецца пры тэмпературы паветра вышэй за пяць градусаў цяпла", - гаворыцца ў паведамленні Санітарна-эпідэміялагічнай службы беларускай сталіцы.
Разам з тым, медыкі адзначылі, што ў параўнанні з мінулым годам актыўнасць кляшчоў ніжэй.
Паводле іх слоў, за 8 месяцаў 2023 года колькасць тых, хто звярнуўся ў медустановы наконт кляшчоў, амаль на 18% ніжэйшая, чым гэта было ў мінулым годзе са студзеня па жнівень.
Дзе ў Мінску часцей за ўсё кусаюць
У санслужбе Мінска таксама адзначылі, што часцей за ўсё кляшчы "нападаюць" на чалавека – у 80% выпадкаў – у лясах, а таксама на загарадных дачных участках.
Па звестках медыкаў, кляшчы кусалі мінчан у лесапарку на вул. Герасіменкі – вул. Ангарскай, у парках Уручча і Чалюскінцаў, у Лошыцкім парку, а таксама ў Цэнтральным батанічным садзе. Былі пацярпелыя ад укусаў кляшчоў у лесапаркавай паласе ў раёне ст.м. "Усход" – "Барысаўскі тракт" – БНТУ, на Цнянскім вадасховішчы, у тым ліку на пляжы №2, у лесапаласе Мядзвежына.
Медыкі нагадалі, што кляшчы пераносяць інфекцыйныя захворванні, такія як хвароба Лайма, або клешчавы барэліёз. Па даных спецыялістаў, узбуджальнік хваробы Лайма за 8 месяцаў 2023 года выяўлены ў 11,5% іксодавых кляшчоў.
У сезон актыўнасці кляшчоў супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы Мінска абследуюць паркі, скверы, дзіцячыя летнія лагеры, зоны масавага адпачынку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Сезон кляшчоў: па краіне зарэгістравана
больш за 100 выпадкаў лайм-барэліёзуЯк звязана павышэнне тэмпературы на планеце
з ростам інфекцыйных захворванняў