https://bel.sputnik.by/20230917/belarus-17-verasnya-adznachae-dzen-narodnaga-adznstva-1079511984.html
Беларусь 17 верасня адзначае Дзень народнага адзінства
Беларусь 17 верасня адзначае Дзень народнага адзінства
Sputnik Беларусь
Гэтае свята мае статус дзяржаўнага, указ аб ім кіраўніком дзяржавы быў падпісаны ў чэрвені 2021 года. 17.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-17T09:52+0300
2023-09-17T09:52+0300
2023-09-17T09:52+0300
дзень народнага адзінства
свята
грамадства
у беларусі
беларусь
дзяржаўныя святы
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/12/1056560776_0:192:2048:1344_1920x0_80_0_0_e55a176cda0f6de8f460ba567e218641.jpg
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Беларусь 17 верасня адзначае самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. У 2023 годзе яго будуць адзначаць у трэці раз – адпаведны ўказ аб заснаванні дадзенага свята прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня 2021 года.У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў Беларусі праходзяць разнастайныя патрыятычныя і культурна-масавыя мерапрыемствы. Напярэдадні ў Беларусь прыбылі дэлегацыі з шэрага краін і гарадоў, у прыватнасці, дэлегацыі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Астаны. Непасрэдна 17 верасня ў Мінску пройдзе фінальнае мерапрыемства рэспубліканскай акцыі "Сімвал адзінства-2023", якая стартавала на пачатку тыдня.Чаму прысвечана святаДзяржаўнае свята прымеркаванае да гадавіны пачатку ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Тады Чырвоная Армія перайшла мяжу з Польшчай і пачала паход, які называюць вызваленчым. Яго вынікам стала аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.Да гэтага большая частка тэрыторыі сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Польшчы, у 1921 годзе адбыўся падзел Беларусі на падставе Рыжскага дагавора. Тады Польшчы адышлі амаль 100 тысяч квадратных кіламетраў, на якіх пражывала больш за тры мільёны чалавек.У мінулым годзе Лукашэнка, выступаючы 17 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, падкрэсліў, што заснаванне свята Дня народнага адзінства – гэта адказ Беларусі сучаснаму Захаду на спробу раз’яднаць краіну."Гэта адказ на спробы Захаду раз’яднаць Беларусь жыўцом і разарваць на шматкі краіну", - падкрэсліў тады кіраўнік дзяржавы.Дзяржаўныя святы Беларусі17 верасня з’яўляецца дзяржаўным святам, але не выхадным днём. У краіне ёсць яшчэ пяць дзяржаўных свят:>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/12/1056560776_0:0:2048:1536_1920x0_80_0_0_92718692221cede5b471b55761141033.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень народнага адзінства, свята, грамадства, у беларусі, беларусь, дзяржаўныя святы, навіны
дзень народнага адзінства, свята, грамадства, у беларусі, беларусь, дзяржаўныя святы, навіны
Беларусь 17 верасня адзначае Дзень народнага адзінства
Гэтае свята мае статус дзяржаўнага, указ аб ім кіраўніком дзяржавы быў падпісаны ў чэрвені 2021 года.
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Беларусь 17 верасня адзначае самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. У 2023 годзе яго будуць адзначаць у трэці раз – адпаведны ўказ аб заснаванні дадзенага свята прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня 2021 года.
У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў Беларусі праходзяць разнастайныя патрыятычныя і культурна-масавыя мерапрыемствы. Напярэдадні ў Беларусь прыбылі дэлегацыі з шэрага краін і гарадоў, у прыватнасці, дэлегацыі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Астаны. Непасрэдна 17 верасня ў Мінску пройдзе фінальнае мерапрыемства рэспубліканскай акцыі "Сімвал адзінства-2023", якая стартавала на пачатку тыдня.
Дзяржаўнае свята прымеркаванае да гадавіны пачатку ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Тады Чырвоная Армія перайшла мяжу з Польшчай і пачала паход, які называюць вызваленчым. Яго вынікам стала аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.
Да гэтага большая частка тэрыторыі сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Польшчы, у 1921 годзе адбыўся падзел Беларусі на падставе Рыжскага дагавора. Тады Польшчы адышлі амаль 100 тысяч квадратных кіламетраў, на якіх пражывала больш за тры мільёны чалавек.
У мінулым годзе Лукашэнка, выступаючы 17 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, падкрэсліў, што заснаванне свята Дня народнага адзінства – гэта адказ Беларусі сучаснаму Захаду на спробу раз’яднаць краіну.
"Гэта адказ на спробы Захаду раз’яднаць Беларусь жыўцом і разарваць на шматкі краіну", - падкрэсліў тады кіраўнік дзяржавы.
Дзяржаўныя святы Беларусі
17 верасня з’яўляецца дзяржаўным святам, але не выхадным днём. У краіне ёсць яшчэ пяць дзяржаўных свят:
Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;
Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Кіраўнік "Белай Русі" аб былым СССР:
мы маем патрэбу ў адзінстве