Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ДПК: Латвія не апавяшчала Беларусь аб прыпыненні працы пункта пропуску

© Sputnik / Виктор ТолочкоПункт пропуску "Урбаны"
Пункт пропуску Урбаны - Sputnik Беларусь, 1920, 19.09.2023
Падпісацца
У выпадку паступлення апавяшчэння ад сумежнага боку, усю інфармацыю размесцяць на афіцыйных рэсурсах Дзяржпагранкамітэта.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Дзяржпагранкамітэт Беларусі не атрымліваў афіцыйнага апавяшчэння ад латвійскага боку аб закрыцці пункта пропуску Сілене, паведамілі ў пагранічным ведамстве рэспублікі.
У ДПК падкрэслілі, што пункт пропуску Урбаны (з сумежнага боку - Сілене) працягвае працаваць.
"Цяпер афіцыйнага апавяшчэння адносна прыпынення працы пункта пропуску Сілене (з беларускага боку Урбаны) у адрас пагранічнага ведамства, а таксама па лініі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, ад латвійскага боку не паступала", - гаворыцца ў паведамленні.
У пагранічным ведамстве дадалі, што ў выпадку паступлення апавяшчэння ад сумежнага боку, усю інфармацыю размесцяць на афіцыйных рэсурсах Дзяржпагранкамітэта.
На беларуска-латвійскай мяжы знаходзяцца ўсяго два пункты пропуску – "Грыгароўшчына" і "Урбаны". На дадзены момант, паводле інфармацыі ДПК, чэрг з легкавушак няма. Толькі на выезд з Беларусі ва "Урбанах" стаіць 20 велікагрузаў.

Што адбылося?

У аўторак латвійскія СМІ са спасылкай на ўказ свайго ўрада паведамілі аб тым, што рэспубліка прыпыніла працу кантрольна-прапускнога пункта "Сілене".
Прычынай названа забеспячэнне непарушнасці мяжы і прадухіленне нелегальнай міграцыі. Латвійскія ўлады абвінавацілі Мінск у тым, што ён нібыта садзейнічае росту нелегальнай міграцыі ў рэгіёне.
Сітуацыя на мяжы Беларусі з сумежнымі краінамі няпростая. Раней латвійская пагранслужба правяла дапмабілізацыю пагранічнікаў. Акрамя таго, з адпачынку былі адкліканы супрацоўнікі. Тады гэта патлумачылі павелічэннем патокаў мігрантаў на мяжы з Беларуссю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Латвія можа закрыць пункт пропуску на мяжы з Беларуссю – Дзяржпагранкамітэт
Беларусь адрэагуе на закрыццё Літвой пунктаў пропуску – МЗС
Хазін: Захад патрабуе ад Польшчы стварыць хаос на мяжы з Беларуссю
Стужка навiн
0