Медыягрупа "Россия сегодня" адмовіцца ад тэхнікі Apple

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкПродаж iPhone 14 у Расіі
Продаж iPhone 14 у Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 19.09.2023
Падпісацца
Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі папрасіла дзяржкампанію не выкарыстоўваць прылады амерыканскай карпарацыі.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Міжнародная медыягрупа "Россия сегодня" праводзіць тэхнічную мадэрнізацыю, заявіў гендырэктар медыягрупы Дзмітрый Кісялёў на форуме "Вся Россия-2023" у Сочы.
"Міністэрства лічбавага развіцця даслала нам паперу, што просьба адмовіцца (ад выкарыстання тэхнікі Apple - Sputnik). Проста адразу мы гэтага зрабіць не можам, у нас шмат тэхнікі прафесійнай, мантажнай, назапашвальнай і гэтак далей. Мы праводзім цяпер тэхнічную мадэрнізацыю. Палова тэхнікі ў нашых цэнтрах апрацоўкі даных – гэта расійская, палова Huawei", - сказаў Кісялёў.
Паводле яго слоў, групе для адмовы ад амерыканскай тэхнікі і правядзення мадэрнізацыі патрэбен пераходны перыяд.
Медыягрупа "Россия сегодня" – не першая расійская дзяржструктура, якая аб’явіла аб адмове ад прылад Apple. Напрыклад, такое рашэнне прынялі Цэнтрвыбаркам, Федэральная мытная служба, дзяржкарпарацыя "Ростех" і іншыя.
"Прадукцыя Apple не закуплялася ў мытных органах больш за 10 гадоў, у крытычных працэсах яна ніколі не выкарыстоўвалася, а ўжывалася для офіснай працы. Адмова ад яе была максімальна лёгкая для карыстальнікаў", - заявілі раней у мытных органах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Расійскі імпартазамешчаны самалёт SJ-100 здзейсніў першы палёт
Лукашэнка заклікаў пазбавіцца ад чужых балтоў і гаек у Саюзнай дзяржаве
МТЗ плануе нарасціць экспарт у 2023 годзе з праграмай імпартаапярэджання
Стужка навiн
0