Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

У Мінску раскажуць пра выхадцаў з Беларусі, якія баранілі Камчатку

© Sputnik / Александр Пирагис / Перайсці ў медыябанкВід на вулканы Ключэўскі, Камень і Безыменны з рэчышча ракі Сцюдзёнай на Камчатцы
Від на вулканы Ключэўскі, Камень і Безыменны з рэчышча ракі Сцюдзёнай на Камчатцы - Sputnik Беларусь, 1920, 19.09.2023
Падпісацца
На расійскім паўвостраве ёсць актыўнае беларускае зямляцтва, выхадцы з Беларусі пакінулі свой след у гісторыі Камчаткі.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Камчатку і Беларусь звязвалі і звязваюць гістарычныя, культурныя і іншыя аспекты, заявіў карэспандэнту Sputnik расійскі пісьменнік і журналіст Сяргей Вахрын.
"Гэтыя сувязі не спыняліся ніколі. У нас яшчэ з канца трыццатых гадоў перасяленцы з Беларусі складалі касцяк многіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў", - адзначыў Вахрын.
У прыватнасці, вядомы на Камчатцы герой сацпрацы, які працаваў у сельскай гаспадарцы, Віктар Кур’яновіч таксама меў беларускія карані.
Вахрын правядзе ў Мінску прэзентацыю сваёй кнігі "Камчатка-Россия-Мир. Петропавловская оборона 1854 г.". Яна прысвечана 170-годдзю абароны горада Петрапаўлаўскі Порт (цяпер – Петрапаўлаўск-Камчацкі) ад перавышаючых сіл англа-французскай эскадры. У абароне порта тады бралі ўдзел выхадцы з самых розных земляў, у тым ліку з тэрыторыі цяперашніх краін Балтыі, Фінляндыі і Беларусі. Петрапаўлаўская абарона была адным з эпізодаў Крымскай вайны 1853-1856 гадоў.
Прэзентацыя кнігі пройдзе ў мінскім Доме Масквы 19 верасня ў 15:00. У ёй прыме ўдзел не толькі Сяргей Вахрын, але і мастак-афарміцель гэтага выдання Яўген Дорт-Гольц, а таксама аўтар паэмы пра Петрапаўлаўскую абарону 1854 года Уладзімір Татаўраў.
На прэзентацыі выступіць і бард, выканаўца песень аб Камчатцы Валерый Ліхота, які з’яўляецца адным з актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў далёкім рэгіёне Расіі.
"Ёсць мноства прычын, па якіх мы будзем рады беларусам на Камчатцы. У нас на паўвостраве ёсць беларускае зямляцтва. Вельмі актыўнае", - адзначыў Вахрын.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Вялікі тэатр РФ прывязе ў Мінск оперу "Царская невеста"
Галоўным дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі стаў расіянін
Вершы Максіма Багдановіча плануюць перакласці на крымска-татарскую мову
Стужка навiн
0