https://bel.sputnik.by/20230919/ukransk-kanflkt-budze-tsyagnutstsa-doga--erdagan-1079557263.html
Украінскі канфлікт будзе цягнуцца доўга – Эрдаган
Украінскі канфлікт будзе цягнуцца доўга – Эрдаган
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Турцыі заявіў аб тым, што давярае Расіі і прэзідэнту Уладзіміру Пуціну не менш, чым Захаду. 19.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-19T09:48+0300
2023-09-19T09:48+0300
2023-09-19T09:48+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
рэджэп таіп эрдаган
турцыя
украіна
ес
ната
палітыка
бяспека
уладзімір пуцін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/13/1079554479_0:0:3128:1759_1920x0_80_0_0_2428532347600c27109935f7cb2eef28.jpg
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Канфлікт ва Украіне будзе доўгім, такое меркаванне выказаў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.Эрдаган падкрэсліў, што Масква "выступае за найхутчэйшае заканчэнне канфлікту".Ён заявіў, што давярае Маскве і прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну не менш, чым Захаду.Анкара і санкцыіПрэзідэнт Турцыі таксама закрануў пытанне заходніх антырасійскіх санкцый. Паводле яго слоў, Анкара не абавязана рабіць тое ж самае, што і краіны Еўрасаюза. Эрдаган адзначыў, што становішча Турцыі ў свеце адрозніваецца ад становішча краін, якія ўваходзяць у ЕС.Раней прадстаўнікі Турцыі неаднаразова падкрэслівалі, што Анкара не мае намеру далучацца да аднабаковых санкцый у дачыненні да Масквы, аднак пры гэтым не дазволіць абыходзіць іх. Увядзенне антырасійскіх санкцый, на думку турэцкага боку, павернецца перш за ўсё супраць Анкары.Доўгі шлях у ЕСНа фоне таго, што ЕС спрабуе адхіліцца ад Турцыі, дарогі краіны з Еўрасаюзам могуць разысціся, аб гэтым Эрдаган заявіў напярэдадні.Турцыя падпісала пагадненне аб асацыяцыі з ЕС у 1963 годзе, а заяўку на членства падала ў 1987-м. Тым не менш, перагаворы аб тым, каб краіне ўступіць у Еўрапейскі саюз, пачаліся толькі ў 2005 годзе. Яны не раз прыпыняліся з-за рознагалосся. Цяпер адкрыты 16 з 35 глаў перагаворнага дасье.Раней турэцкі лідар адзначаў, што ўступленне Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс стане магчымым пасля таго, як Турцыю прымуць у Еўрасаюз. Акрамя таго, перад самітам НАТА ў Вільнюсе Швецыя як член ЕС падчас перагавораў з Эрдаганам пагадзілася ў абмен на ратыфікацыю заяўкі садзейнічаць актывізацыі працэсу ўступлення Анкары ў Еўрасаюз.Пазней прэзідэнт Турцыі заявіў, што Швецыя не выконвае свае абяцанні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
турцыя
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/13/1079554479_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_5e0cbd3ad984de9f649efbb1b78a9e0f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, рэджэп таіп эрдаган, турцыя, украіна, ес, ната, палітыка, бяспека, уладзімір пуцін, у свеце, навіны
спецаперацыя, рэджэп таіп эрдаган, турцыя, украіна, ес, ната, палітыка, бяспека, уладзімір пуцін, у свеце, навіны
Украінскі канфлікт будзе цягнуцца доўга – Эрдаган
Прэзідэнт Турцыі заявіў аб тым, што давярае Расіі і прэзідэнту Уладзіміру Пуціну не менш, чым Захаду.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Канфлікт ва Украіне будзе доўгім, такое меркаванне выказаў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
"Калі быць да канца адкрытым і ясным, то цалкам відавочна, што гэтая вайна будзе цягнуцца доўга і скончыцца не хутка", - сказаў ён амерыканскаму тэлеканалу PBS.
Эрдаган падкрэсліў, што Масква "выступае за найхутчэйшае заканчэнне канфлікту".
"Пуцін таксама выступае за больш хуткае заканчэнне вайны. Я кажу гэта толькі з яго слоў, Пуцін хоча, каб гэтая вайна скончылася як можна хутчэй. Гэта тое, што ён сказаў, і я веру яго словам", - паведаміў турэцкі лідар.
Ён заявіў, што давярае Маскве і прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну не менш, чым Захаду.
Прэзідэнт Турцыі таксама закрануў пытанне заходніх антырасійскіх санкцый. Паводле яго слоў, Анкара не абавязана рабіць тое ж самае, што і краіны Еўрасаюза. Эрдаган адзначыў, што становішча Турцыі ў свеце адрозніваецца ад становішча краін, якія ўваходзяць у ЕС.
"Расія – адзін з нашых бліжэйшых суседзяў, і ў нас агульная гісторыя", - сказаў ён.
Раней прадстаўнікі Турцыі неаднаразова падкрэслівалі, што Анкара не мае намеру далучацца да аднабаковых санкцый у дачыненні да Масквы, аднак пры гэтым не дазволіць абыходзіць іх. Увядзенне антырасійскіх санкцый, на думку турэцкага боку, павернецца перш за ўсё супраць Анкары.
На фоне таго, што ЕС спрабуе адхіліцца ад Турцыі, дарогі краіны з Еўрасаюзам могуць разысціся, аб гэтым Эрдаган заявіў напярэдадні.
Турцыя падпісала пагадненне аб асацыяцыі з ЕС у 1963 годзе, а заяўку на членства падала ў 1987-м. Тым не менш, перагаворы аб тым, каб краіне ўступіць у Еўрапейскі саюз, пачаліся толькі ў 2005 годзе. Яны не раз прыпыняліся з-за рознагалосся. Цяпер адкрыты 16 з 35 глаў перагаворнага дасье.
Раней турэцкі лідар адзначаў, што ўступленне Швецыі ў Паўночнаатлантычны альянс стане магчымым пасля таго, як Турцыю прымуць у Еўрасаюз. Акрамя таго, перад самітам НАТА ў Вільнюсе Швецыя як член ЕС падчас перагавораў з Эрдаганам пагадзілася ў абмен на ратыфікацыю заяўкі садзейнічаць актывізацыі працэсу ўступлення Анкары ў Еўрасаюз.
Пазней прэзідэнт Турцыі заявіў, што Швецыя не выконвае свае абяцанні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" ЗША ваююць супраць Расіі: Лаўроў аб пастаўках дальнабойных ракет Украіне