https://bel.sputnik.by/20230920/baku--erevan-zayavl-ab-spynenn-bayavykh-dzeyannya-u-nagornym-karabakhu-1079598268.html
Баку і Ерэван заявілі аб спыненні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху
Баку і Ерэван заявілі аб спыненні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху
Sputnik Беларусь
Дамоўленасць была дасягнута пры пасрэдніцтве камандавання расійскага міратворчага кантынгенту. 20.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-20T12:11+0300
2023-09-20T12:11+0300
2023-09-20T13:05+0300
нагорны карабах
арменія
азербайджан
узброены канфлікт
навіны
бяспека
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/14/1079595338_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_ab99402863e6a5a0e3b337c5f955da5a.jpg
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Баку і Ерэван паведамілі аб спыненні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху.Паводле інфармацыі Мінабароны Азербайджана, дасягнута дамоўленасць аб прыпыненні антытэрарыстычных мер.Адзначаецца, што пасрэдніцтве камандавання расійскага міратворчага кантынгенту, які дыслацыруецца ў Нагорным Карабаху, была дасягнута дамоўленасць аб поўным спыненні баявых дзеянняў з 13:00 20 верасня 2023 года.Таксама будуць раззброены і расфарміраваны ваенныя фарміраванні "арміі абароны Нагорнага Карабаха". Яшчэ адзін пункт – вывад з карабахскай тэрыторыі цяжкай тэхнікі і ўзбраенняў, а затым іх утылізацыя.Далей будуць абмяркоўвацца пытанні рэінтэграцыі, забеспячэнні праў і бяспекі армян Нагорнага Карабаха і іншыя пытанні забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва гэтага рэгіёна. Гэта будзе тэмай сустрэчы прадстаўнікоў мясцовага армянскага насельніцтва і цэнтральных улад Азербайджана. Плануецца, што яна адбудзецца ў горадзе Яўлах 21 верасня.Тэрыторыя АзербайджанаСітуацыю пракаменціраваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Ён адзначыў, што дэ-юрэ Азербайджан праводзіў аперацыю на ўласнай тэрыторыі, бо прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней заявіў аб прызнанні Нагорнага Карабаха неад’емнай часткай Азербайджана ў межах 1991 года.Пры гэтым ён адзначыў, што Азербайджан і Арменія застаюцца партнёрамі Расіі."Мы прадаўжаем нашы кантакты і з армянскім бокам. Арменія была і застаецца нашым вельмі важным саюзнікам, партнёрам, блізкай нам краінай. Таксама мы працягваем кантакты з Азербайджанам – гэта таксама вельмі важны наш партнёр", - адзначыў Пяскоў.Контртэрарыстычная аперацыяЧарговае абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху адбылося 19 верасня. З’явіліся паведамленні аб баявых дзеяннях у гэтым рэгіёне, які афіцыйна лічыцца азербайджанскім, але існаваў у статусе непрызнанай рэспублікі з армянскім насельніцтвам. Мінабароны Азербайджана заявіла, што распачата контртэрарыстычная аперацыя лакальнага характару для аднаўлення канстытуцыйнага ладу.Паводле апошніх звестак, міратворцы працягваюць эвакуацыю мірнага насельніцтва Карабаха з найбольш небяспечных раёнаў, эвакуіравана больш за дзве тысячы чалавек, у тым ліку каля адной тысячы дзяцей.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230920/stuatsyya--nagornym-karabakhu-galonae-da-getay-gadzny-1079596825.html
нагорны карабах
арменія
азербайджан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/14/1079595338_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_48362b24e2aaadc7c9b2e379b0a41852.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нагорны карабах, арменія, азербайджан, узброены канфлікт, навіны , бяспека, палітыка, у свеце
нагорны карабах, арменія, азербайджан, узброены канфлікт, навіны , бяспека, палітыка, у свеце
Баку і Ерэван заявілі аб спыненні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху
12:11 20.09.2023 (абноўлена: 13:05 20.09.2023) Дамоўленасць была дасягнута пры пасрэдніцтве камандавання расійскага міратворчага кантынгенту.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Баку і Ерэван паведамілі аб спыненні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху.
Паводле інфармацыі Мінабароны Азербайджана, дасягнута дамоўленасць аб прыпыненні антытэрарыстычных мер.
Адзначаецца, што пасрэдніцтве камандавання расійскага міратворчага кантынгенту, які дыслацыруецца ў Нагорным Карабаху, была дасягнута дамоўленасць аб поўным спыненні баявых дзеянняў з 13:00 20 верасня 2023 года.
Таксама будуць раззброены і расфарміраваны ваенныя фарміраванні "арміі абароны Нагорнага Карабаха". Яшчэ адзін пункт – вывад з карабахскай тэрыторыі цяжкай тэхнікі і ўзбраенняў, а затым іх утылізацыя.
Далей будуць абмяркоўвацца пытанні рэінтэграцыі, забеспячэнні праў і бяспекі армян Нагорнага Карабаха і іншыя пытанні забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва гэтага рэгіёна. Гэта будзе тэмай сустрэчы прадстаўнікоў мясцовага армянскага насельніцтва і цэнтральных улад Азербайджана. Плануецца, што яна адбудзецца ў горадзе Яўлах 21 верасня.
"Па прапанове адміністрацыі прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі, 21 верасня 2023 года ў Яўласе адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі армянскіх жыхароў Карабаха для абмеркавання пытанняў рэінтэграцыі на аснове Канстытуцыі і законаў Азербайджанскай Рэспублікі", - гаворыцца ў заяве адміністрацыі прэзідэнта.
Сітуацыю пракаменціраваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Ён адзначыў, што дэ-юрэ Азербайджан праводзіў аперацыю на ўласнай тэрыторыі, бо прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян раней заявіў аб прызнанні Нагорнага Карабаха неад’емнай часткай Азербайджана ў межах 1991 года.
"Гэта азначае, што армянскі бок прызнаў Карабах неад’емнай часткай Азербайджана, азербайджанскай тэрыторыі", - падкрэсліў Пяскоў.
Пры гэтым ён адзначыў, што Азербайджан і Арменія застаюцца партнёрамі Расіі.
"Мы прадаўжаем нашы кантакты і з армянскім бокам. Арменія была і застаецца нашым вельмі важным саюзнікам, партнёрам, блізкай нам краінай. Таксама мы працягваем кантакты з Азербайджанам – гэта таксама вельмі важны наш партнёр", - адзначыў Пяскоў.
Контртэрарыстычная аперацыя
Чарговае абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху адбылося 19 верасня. З’явіліся паведамленні аб баявых дзеяннях у гэтым рэгіёне, які афіцыйна лічыцца азербайджанскім, але існаваў у статусе непрызнанай рэспублікі з армянскім насельніцтвам. Мінабароны Азербайджана заявіла, што распачата контртэрарыстычная аперацыя лакальнага характару для аднаўлення канстытуцыйнага ладу.
Паводле апошніх звестак, міратворцы працягваюць эвакуацыю мірнага насельніцтва Карабаха з найбольш небяспечных раёнаў, эвакуіравана больш за дзве тысячы чалавек, у тым ліку каля адной тысячы дзяцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"