Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Доля беларускай сельгастэхнікі ў Ніжагародскай вобласці даходзіць да 60%

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкКамбайн "Палессе GS16" вытворчасці завода "Гомсельмаш"
Камбайн Палессе GS16 вытворчасці завода Гомсельмаш - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2023
Падпісацца
Паволжскі рэгіён даўно і актыўна супрацоўнічае з Беларуссю ў галіне сельскай гаспадаркі, толькі ў мінулым годзе ў гэтай сферы падпісаны чатыры пагадненні.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Кожная трэцяя сельгасмашына на палях Ніжагародскай вобласці зроблена ў Беларусі, паведаміў старшыня Заканадаўчага сходу Ніжагародскай вобласці Яўген Люлін на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

"Калі гаварыць аб камбайнах, трактарах, сеялках і шэрагу іншых напрамкаў, то працэнт беларускай тэхнікі – каля 60%. Гэта значыць аснова сельскагаспадарчай тэхнікі менавіта беларуская, прычым якасная і сучасная", - адзначыў кіраўнік заканадаўчага сходу.

На яго думку, беларускія вытворцы заўсёды сочаць за тэндэнцыямі на сусветным рынку аграрнай тэхнікі, часам апярэджваючы іншых. Ён дадаў, што сувязі Ніжагародскай вобласці з Беларуссю ў сельскай гаспадарцы развіваюцца дастаткова даўно, і толькі ў мінулым годзе былі падпісаны чатыры пагадненні ў гэтай сферы. У 2023 годзе Ніжагародская вобласць закупіла ў Беларусі ўжо 150 адзінак тэхнікі. Гэта ў два разы болей, чым за ўвесь мінулы год.
Сельгасвытворчасць у Расіі, як адзначыў Люлін, зараз на ўздыме, у адрозненне ад 1990-х. Той факт, што вобласць намалаціла два мільёны тон збожжа падчас уборачнай кампаніі бягучага года, на думку кіраўніка Заканадаўчага сходу, гэта вынік у тым ліку супрацоўніцтва з Беларуссю.
Узаемадзеянне выяўляецца не толькі ў закупках тэхнікі, але і закранае сферу тэхналогій. Больш за тое, вобласць актыўна ўдзельнічае ў выставах "Белагра". У гэтым годзе туды прыязджала рэкордна вялікая дэлегацыя з Ніжагародскай вобласці.
"Мы вельмі шмат бяром, у сябе рэалізуем, у сябе ажыццяўляем. Ёсць некаторыя задачы, якія вырашаем сумесна", - адзначыў Люлін.
Ён дадаў, што цяпер з МТЗ абмяркоўваецца стварэнне ў расійскім рэгіёне гандлёвага дома беларускай тэхнікі, а таксама сервіснага цэнтра. Гэты праект разлічаны на працу не толькі з Ніжагародскай вобласцю, але і з іншымі рэгіёнамі Расіі. Як лічыць кіраўнік Заканадаўчага сходу, гэта павысіць цікавасць да беларускай тэхнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Новыя праекты Беларусі і Ніжагародскай вобласці
Мінск і Сочы сталі гарадамі-пабрацімамі
Топ-3 рэгіёнаў Расіі па супрацоўніцтве з Беларуссю назвалі ў гандлёвым прадстаўніцтве
Стужка навiн
0