https://bel.sputnik.by/20230921/belarus-zatskalena-va-regulyavann-kanflktu-va-ukrane--aleynk-1079622266.html
Беларусь зацікаўлена ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне – Алейнік
Беларусь зацікаўлена ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне – Алейнік
Sputnik Беларусь
У Мінску мяркуюць, што завяршэнне ўкраінскага канфлікту непазбежна, і адбудзецца гэта за сталом перагавораў. 21.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-21T09:10+0300
2023-09-21T09:10+0300
2023-09-21T09:10+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
сяргей алейнік
украіна
спецаперацыя
беларусь
у свеце
аан
савет бяспекі аан
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/14/1076783343_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_61fc902a6eff3d26fb51c40ac7da268f.jpg
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Беларусь як ніякая іншая краіна зацікаўлена ў больш хуткім мірным урэгуляванні канфлікту на тэрыторыі Украіны, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН.Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі ёсць свае погляды на гэты канфлікт.Ён нагадаў, што менавіта на беларускай тэрыторыі ў свой час былі падпісаны Мінскія пагадненні, якія далі старт мірнаму працэсу па Украіне, а таксама комплекс мер па іх выкананні. Гэты дакумент атрымаў адабрэнне і Савета бяспекі ААН. Аднак многія, паводле слоў Алейніка, гэтую тэму "хочуць замяць"."Доўгачаканы вынік перагавораў у беларускай сталіцы павінен быў стаць асновай мірнага працэсу ва Украіне. Рэалізацыя дамоўленасцей магла вывесці яго на ўстойлівую станоўчую траекторыю. Аднак гэтага не адбылося", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.Паводле слоў кіраўніка МЗС, на сённяшні дзень ужо відавочна, чаму гэта здарылася, і ўлады заходніх краін на гэты конт "красамоўна выказаліся".Алейнік таксама звярнуў увагу, што спробы асобных краін падстроіць пад сябе базавыя прынцыпы міжнароднага права і міжнародных адносін, а таксама ігнараванне інтарэсаў большасці членаў сусветнай супольнасці прывялі да вельмі высокай палярызацыі ў свеце і рэгіёне, дзе знаходзіцца Беларусь."Сітуацыя пагаршаецца агрэсіўным процідзеяннем з боку асобных краін, якія прывыклі лічыць сябе цэнтрам чалавечай цывілізацыі, фарміраванню справядлівай раўнапраўнай поліцэнтрычнай мадэлі свету", - сказаў міністр замежных спраў.У сувязі з гэтым, паводле слоў Алейніка, у міжнародных адносінах расце роля фактару сілы і "амаль у поўны заняпад прыйшла архітэктура міжнароднай бяспекі".Гонка ўзбраенняўКіраўнік МЗС заявіў, што Беларусь вельмі насцярожана назірае, як неадпаведна растуць ваенныя патэнцыялы, а таксама "за гонкай узбраенняў не толькі ў сваім рэгіёне, але і ў суседніх краінах".У выніку, паводле слоў Алейніка, у Еўрапейскім рэгіёне "з новай сілай шугануў канфлікт ва Украіне", пасля чаго ўвесь свет атрымаў цяжкія наступствы ў выглядзе эканамічных, харчовых і энергетычных крызісаў.На думку міністра, завяршэнне канфлікту непазбежна, і адбудзецца гэта за сталом перагавораў. Пры гэтым Беларусь гатова ўнесці свой уклад ва ўрэгуляванне сітуацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/14/1076783343_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_cc3abe34f5e6e3bc75fce0d0108c5925.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей алейнік, украіна, спецаперацыя, беларусь, у свеце, аан, савет бяспекі аан, палітыка, бяспека, навіны
сяргей алейнік, украіна, спецаперацыя, беларусь, у свеце, аан, савет бяспекі аан, палітыка, бяспека, навіны
Беларусь зацікаўлена ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне – Алейнік
У Мінску мяркуюць, што завяршэнне ўкраінскага канфлікту непазбежна, і адбудзецца гэта за сталом перагавораў.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Беларусь як ніякая іншая краіна зацікаўлена ў больш хуткім мірным урэгуляванні канфлікту на тэрыторыі Украіны, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН.
"Знаходзячыся па суседстве з Украінай, Беларусь, як ніхто іншы, зацікаўлена ў больш хуткім мірным урэгуляванні гэтага канфлікту", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі ёсць свае погляды на гэты канфлікт.
Ён нагадаў, што менавіта на беларускай тэрыторыі ў свой час былі падпісаны Мінскія пагадненні, якія далі старт мірнаму працэсу па Украіне, а таксама комплекс мер па іх выкананні. Гэты дакумент атрымаў адабрэнне і Савета бяспекі ААН. Аднак многія, паводле слоў Алейніка, гэтую тэму "хочуць замяць".
"Доўгачаканы вынік перагавораў у беларускай сталіцы павінен быў стаць асновай мірнага працэсу ва Украіне. Рэалізацыя дамоўленасцей магла вывесці яго на ўстойлівую станоўчую траекторыю. Аднак гэтага не адбылося", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
Паводле слоў кіраўніка МЗС, на сённяшні дзень ужо відавочна, чаму гэта здарылася, і ўлады заходніх краін на гэты конт "красамоўна выказаліся".
"Некаторыя прама заявілі, што яны і не планавалі завяршаць гэты канфлікт, а сёння маюць намер ваяваць да апошняга ўкраінца", - дадаў ён.
Алейнік таксама звярнуў увагу, што спробы асобных краін падстроіць пад сябе базавыя прынцыпы міжнароднага права і міжнародных адносін, а таксама ігнараванне інтарэсаў большасці членаў сусветнай супольнасці прывялі да вельмі высокай палярызацыі ў свеце і рэгіёне, дзе знаходзіцца Беларусь.
"Сітуацыя пагаршаецца агрэсіўным процідзеяннем з боку асобных краін, якія прывыклі лічыць сябе цэнтрам чалавечай цывілізацыі, фарміраванню справядлівай раўнапраўнай поліцэнтрычнай мадэлі свету", - сказаў міністр замежных спраў.
У сувязі з гэтым, паводле слоў Алейніка, у міжнародных адносінах расце роля фактару сілы і "амаль у поўны заняпад прыйшла архітэктура міжнароднай бяспекі".
Кіраўнік МЗС заявіў, што Беларусь вельмі насцярожана назірае, як неадпаведна растуць ваенныя патэнцыялы, а таксама "за гонкай узбраенняў не толькі ў сваім рэгіёне, але і ў суседніх краінах".
"Пры гэтым усе ініцыятывы Беларусі па змяншэнні канфрантацыі, аднаўленні даверу і ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі, якія прапаноўваліся ў мінулыя гады, засталіся без адказу", - дадаў ён.
У выніку, паводле слоў Алейніка, у Еўрапейскім рэгіёне "з новай сілай шугануў канфлікт ва Украіне", пасля чаго ўвесь свет атрымаў цяжкія наступствы ў выглядзе эканамічных, харчовых і энергетычных крызісаў.
На думку міністра, завяршэнне канфлікту непазбежна, і адбудзецца гэта за сталом перагавораў. Пры гэтым Беларусь гатова ўнесці свой уклад ва ўрэгуляванне сітуацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Захад, сарваўшы "мінскія пагадненні",
нясе адказнасць за развал Украіны – Лаўроў