https://bel.sputnik.by/20230921/lukashenka-vyrashy-pavyalchyts-termn-adpratsok-pa-razmerkavann-1079646188.html
Лукашэнка вырашыў павялічыць тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні
Лукашэнка вырашыў павялічыць тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні
Sputnik Беларусь
Выпускнікі беларускіх ВНУ, якія навучаліся на бюджэце, адпрацоўваюць два гады пасля атрымання дыплома, а мэтавікі – пяць гадоў. 21.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-21T17:38+0300
2023-09-21T17:38+0300
2023-09-21T17:38+0300
аляксандр лукашэнка
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
праца
працаўладкаванне
студэнты
выпускнікі
навіны
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101929/68/1019296847_0:14:3456:1958_1920x0_80_0_0_afabd5c2ebb866fdc0a674dcd3d3f990.jpg
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Неабходна павялічваць тэрміны адпрацоўкі па размеркаванні пасля ўніверсітэта, сказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе, прысвечанай сістэме адукацыі.Паводле яго слоў, падчас свайго даклада міністр адукацыі Андрэй Іванец не згадаў галоўнага, што закранае інтарэсы дзяржавы.У сваю чаргу кіраўнік Мінадукацыі нагадаў, што студэнты, якія вучыліся за кошт бюджэтных сродкаў, адпрацоўваюць пасля атрымання дыплома ўстаноўленыя тэрміны па размеркаванні.Профільнае ведамства кантралюе ўсе пытанні, звязаныя з адпрацоўкай. У краіне бываюць прыклады, калі выпускнікі кампенсуюць затрачаныя сродкі і не ідуць на адпрацоўку."Сёння і бюджэтнік, і платнік, на нашу думку, павінен адпрацоўваць", - падзяліўся сваім меркаваннем Іванец.Пры гэтым ён распавёў, што бюджэтнікі пасля ВНУ адпрацоўваюць па размеркаванні два гады, а мэтавікі – не менш за пяць гадоў. Кампенсацыя за адмову ад размеркавання ў БДУ можа складаць каля 40-45 тысяч рублёў.Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што трэба задумацца над павелічэннем тэрмінаў адпрацоўкі па размеркаванні. Пры гэтым меры не павінны мець забаронны характар."Хоць бы паўзабаронныя: дапусцім, пяць гадоў. Правільна, мэтавік – не менш за пяць гадоў. А можа быць, яшчэ і арыентаваць дзесьці акуратна да сямі гадоў. У адваротным выпадку – не хадзі ў мэтавікі", - падсумаваў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101929/68/1019296847_0:0:3456:2592_1920x0_80_0_0_638063448da98359d2c11f7e006eb596.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, праца, працаўладкаванне, студэнты, выпускнікі, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, праца, працаўладкаванне, студэнты, выпускнікі, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь
Лукашэнка вырашыў павялічыць тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні
Выпускнікі беларускіх ВНУ, якія навучаліся на бюджэце, адпрацоўваюць два гады пасля атрымання дыплома, а мэтавікі – пяць гадоў.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Неабходна павялічваць тэрміны адпрацоўкі па размеркаванні пасля ўніверсітэта, сказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе, прысвечанай сістэме адукацыі.
Паводле яго слоў, падчас свайго даклада міністр адукацыі Андрэй Іванец не згадаў галоўнага, што закранае інтарэсы дзяржавы.
"Мяне інфармуюць аб тым, што самыя-самыя… класныя спецыялісты з краіны з’язджаюць. Больш за тое, нейкая ў нас сістэма: скончыў ВНУ, не адпрацаваў і сышоў. Мы ж навучаем і рыхтуем у ССНУ, ВНУ спецыялістаў для сябе", - цытуе Лукашэнку БелТА.
У сваю чаргу кіраўнік Мінадукацыі нагадаў, што студэнты, якія вучыліся за кошт бюджэтных сродкаў, адпрацоўваюць пасля атрымання дыплома ўстаноўленыя тэрміны па размеркаванні.
Профільнае ведамства кантралюе ўсе пытанні, звязаныя з адпрацоўкай. У краіне бываюць прыклады, калі выпускнікі кампенсуюць затрачаныя сродкі і не ідуць на адпрацоўку.
"Сёння і бюджэтнік, і платнік, на нашу думку, павінен адпрацоўваць", - падзяліўся сваім меркаваннем Іванец.
Пры гэтым ён распавёў, што бюджэтнікі пасля ВНУ адпрацоўваюць па размеркаванні два гады, а мэтавікі – не менш за пяць гадоў. Кампенсацыя за адмову ад размеркавання ў БДУ можа складаць каля 40-45 тысяч рублёў.
Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што трэба задумацца над павелічэннем тэрмінаў адпрацоўкі па размеркаванні. Пры гэтым меры не павінны мець забаронны характар.
"Хоць бы паўзабаронныя: дапусцім, пяць гадоў. Правільна, мэтавік – не менш за пяць гадоў. А можа быць, яшчэ і арыентаваць дзесьці акуратна да сямі гадоў. У адваротным выпадку – не хадзі ў мэтавікі", - падсумаваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка назваў несуцяшальнымі
вынікі атэстацыі рэктараў ВНУ