Відэа

Тушылі пажар, ратавалі студэнтаў: вучэнні МНС прайшлі ў БДЭУ – відэа

Падпісацца
Мінскія ратавальнікі правялі вучэнні ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце падчас Адзінага дня бяспекі. Глядзіце на відэа, як праводзіліся трэніровачныя мерапрыемствы ў ВНУ.
Па легендзе вучэнняў, у будынку ўніверсітэта на шостым паверсе ўзнік пажар, была абвешчана масавая эвакуацыя ВНУ. Студэнты і выкладчыкі арганізавана выйшлі на вуліцу, дзе іх сустрэлі супрацоўнікі МНС і прадстаўнікі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК).
Ратавальнікам паступіла нечаканая вучэбная задача – на адным з паверхаў застаўся студэнт, які з-за ўмоўнага пажару не мог самастойна выбрацца.
Разлік МНС у поўнай экіпіроўцы знайшоў хлопца і ў спецыяльнай кіслароднай масцы вывеў яго на вуліцу. Тут жа на дапамогу паспяшаліся супрацоўнікі БТЧК, якія аказалі студэнту першую дапамогу.
Падчас вучэнняў у дворыку БДЭУ жадаючыя маглі прымерыць форму МНС і самастойна патушыць пажар з вогнетушыцеля. Валанцёры БТЧК, у сваю чаргу, паказвалі, як правільна аказваць першую дапамогу.
Усяго ў Мінску ў рамках Адзінага дня бяспекі было задзейнічана больш як 200 аб’ектаў, на якіх адпрацоўваўся план эвакуацыі людзей з будынкаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Выбухі, пажар, радыяцыя: вучэнні ратавальнікаў АДКБ прайшлі пад Барысавам – відэа
Тэхніка МНС Беларусі зацікавіла краіны АДКБ
Пажар і эвакуацыя: вучэнні ратавальнікаў прайшлі на БелАЭС – відэа
Стужка навiн
0