Інфаграфіка

Сезонныя кірмашы супраць Камароўкі: дзе танней – інфаграфіка

Падпісацца
Сезонныя кірмашы набіраюць абароты і цешаць тым, што цэны на аснову рацыёну – бульбу – практычна не адрозніваюцца ад леташніх. Амаль тое ж самае з памідорамі, яблыкамі, буракамі і іншымі дарамі палёў.
Прычым на кірмашах уся прадукцыя беларуская. У рэспубліцы пачынаюць вырошчваць усё больш вінаграду і іншай садавіны, якую раней прывозілі з паўднёвых краін. Хоць гэта яшчэ не пастаўлена на паток, і ўсю краіну самастойна забяспечыць не атрымліваецца, але традыцыйнай агародніны і садавіны больш чым дастаткова.
Паводле даных Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Беларусь вырабляе плодаагароднінай прадукцыі ў чатыры з паловай разы больш, чым патрабуе ўнутраны рынак. Калі так, павінна хапіць не толькі для кірмашоў, але і на зіму для крам застанецца. І ўсё ж восенню ёсць шанс купіць нешта танней.
Наколькі выгадна папаўняць запасы агародніны менавіта на кірмашах, высветліў карэспандэнт Sputnik, параўнаўшы цэны з прапановамі Камароўскага рынку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
У Беларусі плануюць сабраць больш за 1 мільён тон бульбы
Галоўчанка: у міжсезонне беларусы павінны атрымліваць агародніну па прымальных цэнах
Стабфонды справіліся з забеспячэннем агароднінай насельніцтва – Мінсельгасхарч
Стужка навiн
0