https://bel.sputnik.by/20230927/tsvk-na-adnago-deputata--belarus-prypadae-amal-62-tysyachy-vybarshchyka-1079788148.html
ЦВК: на аднаго дэпутата ў Беларусі прыпадае амаль 62 тысячы выбаршчыкаў
ЦВК: на аднаго дэпутата ў Беларусі прыпадае амаль 62 тысячы выбаршчыкаў
Sputnik Беларусь
Бліжэйшыя выбары новага дэпутацкага корпуса ў рэспубліцы адбудуцца ў канцы лютага 2024 года. 27.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-27T12:48+0300
2023-09-27T12:48+0300
2024-02-05T09:46+0300
цвк рэспублікі беларусь
выбары
грамадства
палітыка
ігар карпенка
навіны
у беларусі
беларусь
адзіны дзень галасавання – 2024
парламенцкія выбары
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103475/37/1034753733_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_6f7842b6c155c1e0cf1b620c4343f0ac.jpg
МІНСК, 27 вер – Sputnik. ЦВК Беларусі ўстанавіў сярэднюю колькасць выбаршчыкаў па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.Па словах кіраўніка Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенкі, гэтая лічба складзе 61 960 чалавек. Нагадаем, што на мінулых парламенцкіх выбарах у лістападзе 2019 года сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на адну акругу складала амаль 63 тысячы.Для правядзення галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі будзе створана 110 выбарчых акруг. Больш за ўсё ў Мінску – 20. У Мінскай і Гомельскай абласцях – па 17 акруг, у Брэсцкай – 16, у Віцебскай – 14, у Гродзенскай і Магілёўскай – па 13.На пасяджэнні ў ЦВК вызначана таксама колькасць акруг, якія будуць сфарміраваны да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў – такіх цяпер 12 514. У параўнанні з выбарчай кампаніяй 2018 года, іх будзе на 5,5 тыс менш.Усяго ў краіне будуць створаны 1 284 мясцовыя Саветы дэпутатаў, за чатыры гады іх колькасць зменшылася на 25.Усё ідзе па планеПадрыхтоўка да адзінага дня галасавання, які па ўсёй рэспубліцы адбудзецца 25 лютага 2024 года, ідзе ў планавым рэжыме, раней паведамлялі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.Цяпер праводзяцца неабходныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да выбараў, для членаў камісій будучай электаральнай кампаніі арганізуюцца спецыяльныя навучальныя курсы.Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка таксама заяўляў, што на будучыя выбары Беларусь плануе запрасіць міжнародных назіральнікаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103475/37/1034753733_339:0:3000:1996_1920x0_80_0_0_a46849fbd2aabd50a96c9c252cedd09a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цвк рэспублікі беларусь, выбары, грамадства, палітыка, ігар карпенка, навіны , у беларусі, беларусь, адзіны дзень галасавання – 2024, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары
цвк рэспублікі беларусь, выбары, грамадства, палітыка, ігар карпенка, навіны , у беларусі, беларусь, адзіны дзень галасавання – 2024, парламенцкія выбары, мясцовыя выбары
ЦВК: на аднаго дэпутата ў Беларусі прыпадае амаль 62 тысячы выбаршчыкаў
12:48 27.09.2023 (абноўлена: 09:46 05.02.2024) Бліжэйшыя выбары новага дэпутацкага корпуса ў рэспубліцы адбудуцца ў канцы лютага 2024 года.
МІНСК, 27 вер – Sputnik. ЦВК Беларусі ўстанавіў сярэднюю колькасць выбаршчыкаў па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Па словах кіраўніка Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенкі, гэтая лічба складзе 61 960 чалавек. Нагадаем, што на мінулых парламенцкіх выбарах у лістападзе 2019 года сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на адну акругу складала амаль 63 тысячы.
Для правядзення галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі будзе створана 110 выбарчых акруг. Больш за ўсё ў Мінску – 20. У Мінскай і Гомельскай абласцях – па 17 акруг, у Брэсцкай – 16, у Віцебскай – 14, у Гродзенскай і Магілёўскай – па 13.
На пасяджэнні ў ЦВК вызначана таксама колькасць акруг, якія будуць сфарміраваны да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў – такіх цяпер 12 514. У параўнанні з выбарчай кампаніяй 2018 года, іх будзе на 5,5 тыс менш.
Усяго ў краіне будуць створаны 1 284 мясцовыя Саветы дэпутатаў, за чатыры гады іх колькасць зменшылася на 25.
Падрыхтоўка да адзінага дня галасавання, які па ўсёй рэспубліцы адбудзецца 25 лютага 2024 года, ідзе ў планавым рэжыме, раней паведамлялі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Цяпер праводзяцца неабходныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да выбараў, для членаў камісій будучай электаральнай кампаніі арганізуюцца спецыяльныя навучальныя курсы.
Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка таксама заяўляў, што на будучыя выбары Беларусь плануе запрасіць міжнародных назіральнікаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусь запросіць наглядаць за выбарамі
прадстаўнікоў ШАС, БРІКС і АДКБ