Галоўчанка: адукацыя заўсёды была, ёсць і будзе прыярытэтам
18:16 28.09.2023 (абноўлена: 18:31 28.09.2023)
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Дубаўлянскай сярэдняй школе
© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
На адукацыйную галіну дзяржава штогод накіроўвае значную частку бюджэтных сродкаў, доля расходаў на гэту сферу складае каля 5% ВУП.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Сфера адукацыі заўсёды была, ёсць і будзе прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка перад узнагароджаннем пераможца конкурсу "Настаўнік года Беларусі", перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што на мінулым тыдні на вялікай нарадзе ў кіраўніка дзяржавы грунтоўна разглядаўся шырокі спектр пытанняў удасканалення сістэмы адукацыі – ад рамонту і пытанняў харчавання да якасці падручнікаў і падрыхтоўкі будучых спецыялістаў.
"Наша з вамі задача – захоўваць і развіваць увесь назапашаны гадамі станоўчы вопыт у сістэме адукацыі. Але неабходна выйсці з шаблонаў і схем, неабходна адаптаваць сферу аб адукацыі да сённяшніх рэалій, выводзіць на якасна новы ўзровень", - сказаў Галоўчанка.
Паводле яго слоў, нягледзячы на ўсе змяненні, нязменна адно: дзяржава як удзяляла, так і прадоўжыць удзяляць вялікую ўвагу сістэме адукацыі, стварэнню камфортных умоў для работы педагогаў, павышэнню ўзроўню матэрыяльнай базы.
Прэм’ер адзначыў, што штогод з бюджэту на адукацыю накіроўваецца значная частка сродкаў – доля расходаў складае каля 5% валавога ўнутранага прадукту.
Пасля чаго дадаў, што толькі за апошнія тры гады ў Беларусі пабудавалі 30 новых дзіцячых садоў і 14 школ. Новае абсталяванне было пастаўлена ў 600 школьных кабінетаў.
"Да канца года плануем увесці ў строй яшчэ дзевяць дзіцячых садоў і адну школу. Інтэрнат на больш як тысячу месцаў атрымаюць студэнты дзвюх сталічных ВНУ", - праінфармаваў кіраўнік урада.
На аднаго педагога – 11 вучняў
Галоўчанка расказаў, што сёння больш як у сямі тысячах устаноў адукацыі краіны навучаецца каля 1 мільёна 700 тысяч выхаванцаў, навучэнцаў і студэнтаў.
У галіне занята каля 400 тысяч чалавек, кожны другі з якіх – педагог. З гэтага вынікае, што на аднаго настаўніка ў Беларусі прыпадае крыху больш за 11 вучняў.
"Работа настаўнікаў ніколі не была лёгкай. На сучасным этапе роля педагогаў у падрыхтоўцы падрастаючага пакалення шматразова ўзрасла. Сёння важна не толькі даць веды, колькі навучыць дзяцей крытычна думаць", - рэзюміраваў прэм'ер-міністр.
Ён пажадаў беларускім настаўнікам працоўных і творчых поспехаў, натхнення, аптымізму, моцнага здароўя, міру і шчасця.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: час заканчваць з рэформамі ў адукацыі
Мінадукацыі будзе збіраць меркаванні беларусаў аб якасці падручнікаў
Мегашколу, пабудаваную беларусамі, урачыста адкрылі ў Варонежы