https://bel.sputnik.by/20230929/khrenn-nemagchyma-zabyaspechvats-abaronu-dzyarzhavy-tolk-svam-slam-1079859881.html
Хрэнін: немагчыма забяспечваць абарону дзяржавы толькі сваімі сіламі
Хрэнін: немагчыма забяспечваць абарону дзяржавы толькі сваімі сіламі
Sputnik Беларусь
Па словах міністра, у сённяшніх рэаліях краіны СНД павінны прадэманстраваць адзінства ў ваенна-палітычнай сферы. 29.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-29T15:08+0300
2023-09-29T15:08+0300
2023-09-29T15:08+0300
віктар хрэнін
снд
навіны
бяспека
у свеце
палітыка
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/19/1075909688_0:3:1200:678_1920x0_80_0_0_9b8b7b782d0fed052d6b3b2d78b8c7c2.jpg
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Забяспечваць абарону незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы немагчыма толькі ўласнымі сіламі, заявіў кіраўнік беларускага абароннага ведамства генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін СНД.Паводле яго слоў, забеспячэнне глабальнай бяспекі, а таксама бяспекі на прасторы СНД і каля меж Садружнасці на гэты момант знаходзіцца пад уплывам розных негатыўных фактараў."Яны (негатыўныя фактары - Sputnik), перш за ўсё, абумоўлены супрацьстаяннем глабальных сусветных гульцоў, якое набірае абароты", - падкрэсліў міністр.Ёсць дакладнае разуменне таго, што ў сучасным свеце забяспечыць усебаковую абарону незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы з апорай толькі на ўласныя сілы немагчыма. Для гэтага краіны і аб’ядноўваюцца ў саюзы, удакладніў Хрэнін.Міністр мяркуе, што толькі сумесным намаганням можна ўтрымаць сітуацыю пад кантролем і не дапусціць з’яўлення новых пагроз як унутры СНД, так і на яго межах.Дзе пройдзе наступнае пасяджэнне саветаХрэнін таксама паведаміў, што наступнае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД плануецца правесці ў 2024 годзе на беларускай зямлі."Мы прыкладзем максімум намаганняў, каб яно прайшло ў канструктыўным ключы і ў выключна сяброўскай атмасферы", - паабяцаў міністр абароны.Нагадаем, што цяперашняе пасяджэнне савета праходзіць у Туле. Акрамя міністраў абароны краін Садружнасці незалежных дзяржаў, у пасяджэнні савета таксама прымае ўдзел губернатар Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/19/1075909688_111:0:1179:801_1920x0_80_0_0_c864b1919d9880db26be2a1373beed55.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віктар хрэнін, снд, навіны , бяспека, у свеце, палітыка, беларусь, расія
віктар хрэнін, снд, навіны , бяспека, у свеце, палітыка, беларусь, расія
Хрэнін: немагчыма забяспечваць абарону дзяржавы толькі сваімі сіламі
Па словах міністра, у сённяшніх рэаліях краіны СНД павінны прадэманстраваць адзінства ў ваенна-палітычнай сферы.
МІНСК, 29 вер – Sputnik. Забяспечваць абарону незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы немагчыма толькі ўласнымі сіламі, заявіў кіраўнік беларускага абароннага ведамства генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін на пасяджэнні Савета міністраў абароны краін СНД.
Паводле яго слоў, забеспячэнне глабальнай бяспекі, а таксама бяспекі на прасторы СНД і каля меж Садружнасці на гэты момант знаходзіцца пад уплывам розных негатыўных фактараў.
"Яны (негатыўныя фактары - Sputnik), перш за ўсё, абумоўлены супрацьстаяннем глабальных сусветных гульцоў, якое набірае абароты", - падкрэсліў міністр.
Ёсць дакладнае разуменне таго, што ў сучасным свеце забяспечыць усебаковую абарону незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы з апорай толькі на ўласныя сілы немагчыма. Для гэтага краіны і аб’ядноўваюцца ў саюзы, удакладніў Хрэнін.
Кіраўнік Мінабароны таксама адзначыў, што ў сённяшніх рэаліях краіны СНД павінны прадэманстраваць адзінства ў ваенна-палітычнай сферы. "Гэта не толькі ўмацуе нашы міждзяржаўныя сувязі і пазіцыі арганізацыі на міжнароднай арэне, але і павысіць стан бяспекі на ўсёй прасторы Садружнасці", - лічыць ён.
Міністр мяркуе, што толькі сумесным намаганням можна ўтрымаць сітуацыю пад кантролем і не дапусціць з’яўлення новых пагроз як унутры СНД, так і на яго межах.
Дзе пройдзе наступнае пасяджэнне савета
Хрэнін таксама паведаміў, што наступнае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД плануецца правесці ў 2024 годзе на беларускай зямлі.
"Мы прыкладзем максімум намаганняў, каб яно прайшло ў канструктыўным ключы і ў выключна сяброўскай атмасферы", - паабяцаў міністр абароны.
Нагадаем, што цяперашняе пасяджэнне савета праходзіць у Туле. Акрамя міністраў абароны краін Садружнасці незалежных дзяржаў, у пасяджэнні савета таксама прымае ўдзел губернатар Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Расійскія міратворцы даставілі
12 тон гуманітарнай дапамогі ў Карабах – відэа