https://bel.sputnik.by/20231002/genprakuratura-zbudzla-krymnalnyya-spravy-pa-faktse-dzeynasts-rady-bnr-1079898296.html
Генпракуратура ўзбудзіла крымінальныя справы па факце дзейнасці Рады БНР
Генпракуратура ўзбудзіла крымінальныя справы па факце дзейнасці Рады БНР
Sputnik Беларусь
У ліпені КДБ Беларусі прызнаў дадзеную структуру, якая пазіцыянуе сябе як "урад у выгнанні", экстрэмісцкай. 02.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-02T12:25+0300
2023-10-02T12:25+0300
2023-10-02T12:25+0300
генпракуратура
крымінальная справа
экстрэмізм
грамадства
бяспека
злачынства
расследаванне злачынстваў
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104507/17/1045071765_0:202:1944:1296_1920x0_80_0_0_9eccefa61ee3a1507b32e6c5c49a8141.jpg
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла шэраг крымінальных спраў па факце дзейнасці прызнанай у Беларусі экстрэмісцкай Рады БНР, паведаміў журналістам начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Генпракуратуры Беларусі Валерый Шуляк, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, справа ўзбуджана па шэрагу артыкулаў – змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады, распальванне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці, рэабілітацыя нацызму.Экстрэмісцкае фарміраваннеРада БНР заснавана ў 1947 годзе памагатымі нацысцкіх злачынцаў – калабарацыяністамі беларускага паходжання Абрамчыкам, Кушэлем, Рагулей, Сажычам і іншымі, адзначыў ён."Дзейнасць Рады БНР заснавана на адмаўленні існавання ў сённяшні час суверэннай беларускай дзяржавы", - падкрэсліў Шуляк.У сувязі з гэтым Рада БНР пазіцыянуе сябе вышэйшым органам і адзіным прадстаўніком суверэнных праў беларускага народа, пазіцыянуе сябе як "урад у выгнанні", падкрэсліў Шуляк.Ужо ў верасні гэтага года гэтае фарміраванне арганізавала мерапрыемствы па ўключэнні новых удзельнікаў у супрацьпраўную дзейнасць, падкрэсліў ён.Паводле слоў прадстаўніка Генпракуратуры, кіраўніцтва Рады БНР каардынуе дэструктыўныя намаганні з іншымі экстрэмісцкімі арганізацыямі, устанаўлівае сувязі з узброенымі структурамі, што дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, у якія ўваходзяць грамадзяне Беларусі.УзнагародыШуляк адзначыў, што Рада "рэаніміруе і развівае ўласную ўзнагародную сістэму, зацверджаную заснавальнікамі-калабарацыяністамі ў 40-50 гады XX стагоддзя, тым самым спрабуе стварыць рэпутацыю паўнамоцнага "ўрада ў выгнанні", а па сутнасці рэабілітуе нацызм і калабарацыянізм".Ён таксама падкрэсліў, што асобным грамадзянам, якія прынялі падобныя ўзнагароды з рук кіраўнікоў Рады БНР, трэба памятаць, што першымі так званымі "кавалерамі" гэтых узнагарод былі каты беларускага народа."Арганізатары і ўдзельнікі калабарацыянісцкіх і дыверсійных арганізацый, такіх як Беларускі корпус самаабароны, Беларуская краявая абарона, спецыяльны разведвальна-дыверсійны батальён "Дальвітц", - удакладніў Шуляк.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104507/17/1045071765_151:0:1879:1296_1920x0_80_0_0_d19cd03e15acf7b554da82db32583650.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генпракуратура, крымінальная справа, экстрэмізм, грамадства, бяспека, злачынства, расследаванне злачынстваў, навіны , у беларусі, беларусь
генпракуратура, крымінальная справа, экстрэмізм, грамадства, бяспека, злачынства, расследаванне злачынстваў, навіны , у беларусі, беларусь
Генпракуратура ўзбудзіла крымінальныя справы па факце дзейнасці Рады БНР
У ліпені КДБ Беларусі прызнаў дадзеную структуру, якая пазіцыянуе сябе як "урад у выгнанні", экстрэмісцкай.
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла шэраг крымінальных спраў па факце дзейнасці прызнанай у Беларусі экстрэмісцкай Рады БНР, паведаміў журналістам начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Генпракуратуры Беларусі Валерый Шуляк, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, справа ўзбуджана па шэрагу артыкулаў – змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады, распальванне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці, рэабілітацыя нацызму.
"Крымінальная справа перададзена ў КДБ для правядзення папярэдняга расследавання", - сказаў Шуляк.
Экстрэмісцкае фарміраванне
Рада БНР заснавана ў 1947 годзе памагатымі нацысцкіх злачынцаў – калабарацыяністамі беларускага паходжання Абрамчыкам, Кушэлем, Рагулей, Сажычам і іншымі, адзначыў ён.
"Дзейнасць Рады БНР заснавана на адмаўленні існавання ў сённяшні час суверэннай беларускай дзяржавы", - падкрэсліў Шуляк.
У сувязі з гэтым Рада БНР пазіцыянуе сябе вышэйшым органам і адзіным прадстаўніком суверэнных праў беларускага народа, пазіцыянуе сябе як "урад у выгнанні", падкрэсліў Шуляк.
"Нягледзячы на тое, што Рада БНР у ліпені 2023 года рашэннем КДБ Беларусі прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем, аб чым яго кіраўнікам і членам дакладна вядома, сваю супрацьпраўную дзейнасць яны не спынілі", - сказаў Шуляк.
Ужо ў верасні гэтага года гэтае фарміраванне арганізавала мерапрыемствы па ўключэнні новых удзельнікаў у супрацьпраўную дзейнасць, падкрэсліў ён.
Паводле слоў прадстаўніка Генпракуратуры, кіраўніцтва Рады БНР каардынуе дэструктыўныя намаганні з іншымі экстрэмісцкімі арганізацыямі, устанаўлівае сувязі з узброенымі структурамі, што дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, у якія ўваходзяць грамадзяне Беларусі.
"Генпракуратура Беларусі мяркуе таксама неабходным ініцыяваць па дыпламатычных каналах патрабаванне да ўлад ЗША, Канады, Вялікабрытаніі прыняць вычарпальныя і неадкладныя меры да спынення дзейнасці названага экстрэмісцкага фарміравання пранацысцкага кшталту на іх тэрыторыі", - падкрэсліў Шуляк.
Шуляк адзначыў, што Рада "рэаніміруе і развівае ўласную ўзнагародную сістэму, зацверджаную заснавальнікамі-калабарацыяністамі ў 40-50 гады XX стагоддзя, тым самым спрабуе стварыць рэпутацыю паўнамоцнага "ўрада ў выгнанні", а па сутнасці рэабілітуе нацызм і калабарацыянізм".
Ён таксама падкрэсліў, што асобным грамадзянам, якія прынялі падобныя ўзнагароды з рук кіраўнікоў Рады БНР, трэба памятаць, што першымі так званымі "кавалерамі" гэтых узнагарод былі каты беларускага народа.
"Арганізатары і ўдзельнікі калабарацыянісцкіх і дыверсійных арганізацый, такіх як Беларускі корпус самаабароны, Беларуская краявая абарона, спецыяльны разведвальна-дыверсійны батальён "Дальвітц", - удакладніў Шуляк.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мінінфарм
уключыў чатыры кнігі ў спісак экстрэмісцкіх матэрыялаў