Пуцін: стварэнне шматпалярнага свету непазбежна і неабходна

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 04.10.2023
Падпісацца
Свет, на думку расійскага прэзідэнта, паступова пазбаўляецца дыктатуры краін, якія спрабуюць загнаць іншых у эканамічную кабалу.
МІНСК, 4 кас – Sputnik. Стварэнне шматпалярнай мадэлі свету непазбежна і ў той жа час неабходна. Аб гэтым прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у ходзе пленарнай сесіі ў рамках міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы.
"Працэс пабудовы менавіта шматпалярнага светапарадку – больш дэмакратычнага, больш сумленнага, справядлівага для большасці чалавецтва – проста непазбежны, гістарычна неабходны. Гэта ў поўнай меры датычыцца і стварэння трывалых эканамічных асноў такога светапарадку", - сказаў ён.
Асобна кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паступова свет пазбаўляецца дыктатуры асобных краін, якія выбралі для сябе метад пастаянных спроб загнаць іншых у даўгі, ператварыць рэгіёны ў эканамічныя калоніі і пазбавіць іх магчымасцей для далейшага развіцця.
Такая будучыня, заснаваная на эканамічнай кабале, на думку Пуціна, мала каму можа спадабацца.
Не менш значным, на яго думку, у сучасных умовах з’яўляецца выбудоўванне моцных партнёрскіх адносін у фінансавым асяроддзі.
"Асабліва цяпер, калі з кожным годам забеспячэнне фінансавай бяспекі становіцца ўсё больш важнай, усё больш складанай комплекснай і, без усялякага перабольшання, маштабнай задачай. А яе вырашэнне патрабуе сумесных намаганняў і высокага ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў, прычым у самых розных галінах", - заявіў прэзідэнт.
У сувязі з гэтым, адзначыў кіраўнік дзяржавы, важны ўзаемапавага і давер да патэнцыяльных эканамічных партнёраў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Этап аднаўлення расійскай эканомікі завершаны – Пуцін
Выступленне Пуціна на пленарным пасяджэнні Усходняга эканамічнага форуму – відэа
Пуцін пра Халакост: трэба бачыць сувязь паміж падзеямі мінулага і сучаснасці
Стужка навiн
0