https://bel.sputnik.by/20231005/aplata-za-zhyllva-kamunalnyya-paslug-vyrastse-getay-zmoy-ale-ne-motsna-1079984792.html
Аплата за жыллёва-камунальныя паслугі вырасце гэтай зімой, але не моцна
Аплата за жыллёва-камунальныя паслугі вырасце гэтай зімой, але не моцна
Sputnik Беларусь
Намеснік міністра профільнага ведамства нагадаў, што парог штогадовага павышэння кошту тарыфаў на ЖКП не можа быць вышэйшы за палову адной базавай велічыні ў... 05.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-05T11:44+0300
2023-10-05T11:44+0300
2023-10-05T11:44+0300
тарыфы жкг
жкг
жкп
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
цэны і кошты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102050/27/1020502753_0:136:3001:1824_1920x0_80_0_0_c16283b5bf6268f27cb7d9ac75484691.jpg
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка паведаміў, наколькі гэтай зімой павялічыцца аплата за ЖКП для беларусаў.Рамашка падкрэсліў, што жорсткая дзяржпалітыка ў сферы цэнаўтварэння і тарыфная палітыка пры фарміраванні кошту жыллёва-камунальных паслуг даюць магчымасць забяспечваць невысокі ўзровень аплаты ЖКП у сукупным памеры даходаў сям’і.Больш за тое, ён нагадаў, што ў краіне ўжо на працягу доўгага часу дзейнічае патрабаванне прэзідэнта, згодна з якім парог штогадовага павышэння кошту тарыфаў на ЖКП не можа быць вышэй за палову адной базавай велічыні ў год. З 1 студзеня бягучага года яе памер складае 37 беларускіх рублёў.Як растлумачыў намеснік міністра, вышэй за гэты парог кошт жыллёва-камунальных паслуг на стандартную двухпакаёвую кватэру з двума грамадзянамі павышаць нельга.Разам з тым з 1 чэрвеня павялічыўся тарыф на цеплавую энергію. "З улікам гэтага цана за ЖКП, уключаючы ацяпленне, у стандартнай двухпакаёвай кватэры плошчай 48 квадратных метраў з двума грамадзянамі, якія пражываюць, будзе складаць каля 153 беларускіх рублёў", - паведаміў Рамашка, яго словы прыводзіць БелТА.У мінулым годзе гэта сума складала прыкладна 140 беларускіх рублёў, гэта значыць ЖКП у гэты ацяпляльны сезон падаражэе амаль на 9,3%.Падаражанне камуналкіНагадаем, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаюцца ў Беларусі два разы за год: з 1 студзеня і 1 чэрвеня. Раней рост камуналкі абмяжоўвалі доларавым эквівалентам. На працягу года сярэднестатыстычная жыроўка на двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі магла "пацяжэць" не больш чым на пяць долараў (15,7 рублёў па курсе Нацбанка РБ на 22 жніўня 2023).У чэрвені 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у якім гаворыцца, што ЖКП можна будзе павышаць не больш як на палову базавай велічыні (цяпер гэта 18 рублёў 50 капеек).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102050/27/1020502753_91:0:2754:1997_1920x0_80_0_0_0dcb8ec1ee50b2096a562ccce3bd979b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тарыфы жкг, жкг, жкп, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , цэны і кошты
тарыфы жкг, жкг, жкп, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , цэны і кошты
Аплата за жыллёва-камунальныя паслугі вырасце гэтай зімой, але не моцна
Намеснік міністра профільнага ведамства нагадаў, што парог штогадовага павышэння кошту тарыфаў на ЖКП не можа быць вышэйшы за палову адной базавай велічыні ў год.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка паведаміў, наколькі гэтай зімой павялічыцца аплата за ЖКП для беларусаў.
Рамашка падкрэсліў, што жорсткая дзяржпалітыка ў сферы цэнаўтварэння і тарыфная палітыка пры фарміраванні кошту жыллёва-камунальных паслуг даюць магчымасць забяспечваць невысокі ўзровень аплаты ЖКП у сукупным памеры даходаў сям’і.
Больш за тое, ён нагадаў, што ў краіне ўжо на працягу доўгага часу дзейнічае патрабаванне прэзідэнта, згодна з якім парог штогадовага павышэння кошту тарыфаў на ЖКП не можа быць вышэй за палову адной базавай велічыні ў год. З 1 студзеня бягучага года яе памер складае 37 беларускіх рублёў.
Як растлумачыў намеснік міністра, вышэй за гэты парог кошт жыллёва-камунальных паслуг на стандартную двухпакаёвую кватэру з двума грамадзянамі павышаць нельга.
Разам з тым з 1 чэрвеня павялічыўся тарыф на цеплавую энергію. "З улікам гэтага цана за ЖКП, уключаючы ацяпленне, у стандартнай двухпакаёвай кватэры плошчай 48 квадратных метраў з двума грамадзянамі, якія пражываюць, будзе складаць каля 153 беларускіх рублёў", - паведаміў Рамашка, яго словы прыводзіць
БелТА.
У мінулым годзе гэта сума складала прыкладна 140 беларускіх рублёў, гэта значыць ЖКП у гэты ацяпляльны сезон падаражэе амаль на 9,3%.
Нагадаем, тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаюцца ў Беларусі два разы за год: з 1 студзеня і 1 чэрвеня. Раней рост камуналкі абмяжоўвалі доларавым эквівалентам. На працягу года сярэднестатыстычная жыроўка на двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі магла "пацяжэць" не больш чым на пяць долараў (15,7 рублёў па курсе Нацбанка РБ на 22 жніўня 2023).
У чэрвені 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у якім гаворыцца, што ЖКП можна будзе павышаць не больш як на палову базавай велічыні (цяпер гэта 18 рублёў 50 капеек).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Новыя
драўляныя дамы "пад ключ" запусцяць у вытворчасць у верасні