https://bel.sputnik.by/20231005/kvartalna-zastasya-zadavoleny-shto-dynama-abygrala-ptserskae-ska-1079980511.html
Квартальнаў застаўся задаволены, што "Дынама" абыграла піцерскае СКА
Квартальнаў застаўся задаволены, што "Дынама" абыграла піцерскае СКА
Sputnik Беларусь
Піцерскі хакейны клуб лічыцца пастаянным фаварытам КХЛ і галоўным крыўднікам "зуброў" у раундзе плэй-оф. 05.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-05T10:11+0300
2023-10-05T10:11+0300
2023-10-05T10:11+0300
спорт
хакей
хк дынама (мінск)
кхл
навіны
у беларусі
беларусь
дзмітрый квартальнаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0d/1079399295_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_20a7c2fc106cf4d2036dcedf50b0ca62.jpg
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага хакейнага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў адзначыў, што ў матчы супраць піцерскага СКА, які двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Гагарына, яго падапечныя паказалі цэласную гульню, паведаміла прэс-служба "зуброў".Нагадаем, у сераду ўвечары "Дынама" абыграў каманду СКА. Сустрэча прайшла на дамашнім лёдзе мінчан і завяршылася з лікам 4:2 на карысць "бела-сініх".Як адзначыў Квартальнаў, у першым перыядзе "дынамаўцы" гулялі нядрэнна, але прапусцілі ў меншасці.У другім перыядзе варатар "Дынама" Аляксей Коласаў сваёй надзейнай гульнёй дазволіў напарнікам па камандзе вярнуцца ў гульню."У трэцім перыядзе давялі справу да перамогі і закінулі ў большасці. Як гаварыў раней, не хапала гэтых шайб у няроўных саставах. І гэта спрацавала", - падкрэсліў трэнер.Што тычыцца сапернікаў, то, на думку Квартальнага, СКА – гэта клуб, які заўсёды вызначае вектар. Паводле яго слоў, звычайна ў каманду набіраюць вельмі хуткіх гульцоў і сочаць за тэндэнцыямі.Наперадзе ў "зуброў" апошняя сустрэча першай хатняй серыі – у пятніцу, 6 кастрычніка, "Дынама" сустрэнецца з яраслаўскім "Локомотивом".Дамашнюю серыю 20 верасня бела-сінія пачалі з пройгрышу менавіта гэтаму клубу, таму ў будучай сустрэчы паспрабуюць адыграцца. Затым клуб правёў матчы супраць падольскага "Витязя" (22 верасня), ніжагародскага "Торпедо" (24-га), казанскага "Ак Барса" (26-га) і тальяцінскай "Лады" (30-га).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/0d/1079399295_123:0:1262:854_1920x0_80_0_0_74c497a22b4deb6de13f43dfdb71eaa3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, хакей, хк дынама (мінск), кхл, навіны , у беларусі, беларусь, дзмітрый квартальнаў
спорт, хакей, хк дынама (мінск), кхл, навіны , у беларусі, беларусь, дзмітрый квартальнаў
Квартальнаў застаўся задаволены, што "Дынама" абыграла піцерскае СКА
Піцерскі хакейны клуб лічыцца пастаянным фаварытам КХЛ і галоўным крыўднікам "зуброў" у раундзе плэй-оф.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага хакейнага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў адзначыў, што ў матчы супраць піцерскага СКА, які двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка Гагарына, яго падапечныя паказалі цэласную гульню, паведаміла прэс-служба "зуброў".
Нагадаем, у сераду ўвечары "Дынама" абыграў каманду СКА. Сустрэча прайшла на дамашнім лёдзе мінчан і завяршылася з лікам 4:2 на карысць "бела-сініх".
"Добры вечар для нас, абгулялі моцнага саперніка. Адыграліся з 0:2 – гэта выдатна", - сказаў ён.
Як адзначыў Квартальнаў, у першым перыядзе "дынамаўцы" гулялі нядрэнна, але прапусцілі ў меншасці.
У другім перыядзе варатар "Дынама" Аляксей Коласаў сваёй надзейнай гульнёй дазволіў напарнікам па камандзе вярнуцца ў гульню.
"У трэцім перыядзе давялі справу да перамогі і закінулі ў большасці. Як гаварыў раней, не хапала гэтых шайб у няроўных саставах. І гэта спрацавала", - падкрэсліў трэнер.
Што тычыцца сапернікаў, то, на думку Квартальнага, СКА – гэта клуб, які заўсёды вызначае вектар. Паводле яго слоў, звычайна ў каманду набіраюць вельмі хуткіх гульцоў і сочаць за тэндэнцыямі.
"У складзе СКА ёсць маладыя рабяты, але яны вельмі сур’ёзнага ўзроўню. Ды ў нас добрая каманда і перамога была адпаведная", - дадаў ён.
Наперадзе ў "зуброў" апошняя сустрэча першай хатняй серыі – у пятніцу, 6 кастрычніка, "Дынама" сустрэнецца з яраслаўскім "Локомотивом".
Дамашнюю серыю 20 верасня бела-сінія пачалі з пройгрышу менавіта гэтаму клубу, таму ў будучай сустрэчы паспрабуюць адыграцца. Затым клуб правёў матчы супраць падольскага "Витязя" (22 верасня), ніжагародскага "Торпедо" (24-га), казанскага "Ак Барса" (26-га) і тальяцінскай "Лады" (30-га).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларускія
самбісты заваявалі тры медалі ў першы дзень турніру ў Казані
Ціханцоў заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы