Вылечвае ўжо 600 гадоў: Гадзенаўскі Крыж даставілі ў Мінск
© Sputnik / Дмитрий МарковПраваслаўную святыню – 600-гадовы Гадзенаўскі крыж – прывезлі ў Мінск
© Sputnik / Дмитрий Марков
Падпісацца
Эксклюзіў
Святыня вышынёй у чалавечы рост дастаўлена з Расіі падчас місіянерскага Хрэснага ходу, яе прывезлі аўтатранспартам, праз месяц яе павінны даставіць у Маскву.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Праваслаўную святыню – 600-гадовы Гадзенаўскі крыж – прывезлі ў Мінск, у сталіцы ён будзе знаходзіцца крыху больш за суткі. Крыж – гэта дакладная копія Гадзенаўскага крыжа, які быў яўлены вернікам 600 гадоў таму. У свеце існуе ўсяго некалькі копій крыжа, іх заўсёды робяць вышынёй у чалавечы рост.
Місіянерскі Хрэсны ход з нагоды 600-годдзя з’яўлення Крыжа Гасподняга каля вёскі Гадзенава прыбыў да мінскага храма іконы Божай Маці "Усіх тужлівых радасць", у храме ўстанавілі святыню для пакланення.
© Sputnik / Дмитрий МарковХрам у гонар абраза Божай Маці "Усіх тужлівых радасць" у Мінску
Храм у гонар абраза Божай Маці "Усіх тужлівых радасць" у Мінску
© Sputnik / Дмитрий Марков
Вылечвае ўжо 600 гадоў
Як распавёў Sputnik настаяцель мінскага храма "Усіх тужлівых радасць" протаіерэй Ігар Карасцелеў, Гадзенаўскаму Крыжу 600 гадоў, і за гэты час адбывалася вялікая колькасць выпадкаў вылечвання вернікаў, якія прасілі аб дапамозе.
Крыж прывезлі з місіянерскімі мэтамі. Святыню суправаджаюць свяшчэннікі з Беларусі і Расій, расійскую дэлегацыю ўзначальвае старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела епіскап Лухавіцкі, вікарый Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Яўфімій, паведаміў настаяцель храма.
© Sputnik / Дмитрий МарковПраваслаўную святыню – 600-гадовы Гадзенаўскі крыж – прывезлі ў Мінск
Праваслаўную святыню – 600-гадовы Гадзенаўскі крыж – прывезлі ў Мінск
© Sputnik / Дмитрий Марков
З поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход
Настаяцель мінскага храма падкрэсліў важнасць удзелу беларускіх свяшчэннікаў, пілігрымаў у Хрэсным ходзе.
"Гэта ўнікальны Хрэсны ход, ён праходзіць крыжападобна па тэрыторыі Расіі і Беларусі – з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход", - сказаў протаіерэй.
У пачатку верасня паломнікі з Гадзенаўскім Крыжам выйшлі з Мурманска, прайшлі па шэрагу гарадоў Расіі, наведалі Севастопаль, на гэтым тыдні прыбылі ў Беларусь. 6 кастрычніка яны рушаць на ўсход. Завершыцца Хрэсны ход у Маскве 4 лістапада, калі Расія будзе адзначаць Дзень народнага адзінства.
© Sputnik / Дмитрий МарковВернікі кажуць, што крыж валодае цудатворнай сілай, у гісторыі вядомы факты вылечвання пілігрымаў, якія рухаліся за святыняй
Вернікі кажуць, што крыж валодае цудатворнай сілай, у гісторыі вядомы факты вылечвання пілігрымаў, якія рухаліся за святыняй
© Sputnik / Дмитрий Марков
Крыж прывезлі на аўтамабілі
Святыню падчас місіянерскага Хрэснага ходу вязуць на спецыяльным аўтамабілі. Акрамя гэтага, ён знаходзіцца ў каўчэгу. Дарэчы, гэта ўжо не першы раз, калі Гадзенаўскі крыж прывозяць у храм іконы Божай Маці "Усіх тужлівых радасць".
"Для яго зрабілі вельмі добры каўчэг, каб не сціралася фарба, калі вернікі прыкладаюцца да святыні", - сказаў свяшчэннік.
© Sputnik / Дмитрий МарковШлях пілігрымаў са святыняй праходзіць ад Уладзівастока да Брэста і ад Мурманска да Севастопаля праз 27 гарадоў
Шлях пілігрымаў са святыняй праходзіць ад Уладзівастока да Брэста і ад Мурманска да Севастопаля праз 27 гарадоў
© Sputnik / Дмитрий Марков
Цяперашні місіянерскі Хрэсны ход не зусім традыцыйны – пілігрымы ідуць не пешым ходам, а вязуць святыню на спецаўтатранспарце.
Гэта не рэдкасць, бывае, што са святыняй аблятаюць тэрыторыю краіны на самалёце, або праводзяць Хрэсны ход на водным транспарце.
У сувязі з гэтым протаіерэй Ігар Карасцелеў узгадаў, што быў водны хрэсны ход, калі дастаўлялі каўчэг з мошчамі Еўфрасінні Полацкай.
"Калі мошчы прападобнай Еўфрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай Лаўры пераносілі ў Полацк, тады рака з мошчамі знаходзілася на караблі. А па абодвух берагах стаялі людзі на каленях, таму што па рацэ плыла святыня, а калі спынялася ў гарадах, і людзі збіраліся на мясцовы Хрэсны ход", - распавёў свяшчэннік.
© Sputnik / Дмитрий МарковУ храме ўтварылася доўгая чарга вернікаў, каб пакланіцца святыні
У храме ўтварылася доўгая чарга вернікаў, каб пакланіцца святыні
© Sputnik / Дмитрий Марков
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Юбілей храма Святога Аляксандра Неўскага адсвяткавалі ў Мінску – відэа
25-годдзе з Дня ўтварэння палкавога храма адзначылі ў вайсковай часці 3310 – фота
Фотафакт: кіраўнік БПЦ сустрэўся з будучымі свяшчэннікамі з Афрыкі