https://bel.sputnik.by/20231009/belarus--novasbrskaya-voblasts-buduts-supratsonchats-u-kardyyalog-1080112167.html
Беларусь і Новасібірская вобласць будуць супрацоўнічаць у кардыялогіі
Беларусь і Новасібірская вобласць будуць супрацоўнічаць у кардыялогіі
Sputnik Беларусь
Беларускія і расійскія спецыялісты зоймуцца сумеснай распрацоўкай новых медыцынскіх вырабаў для лячэння хворых на арытмію. 09.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-09T17:54+0300
2023-10-09T17:54+0300
2023-10-09T17:54+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
новасібірская вобласць
новасібірск
мінск
у беларусі
беларусь
навіны
раман галоўчанка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/09/1080109890_0:173:2945:1830_1920x0_80_0_0_30b4388184101b98be49bf1787bac9df.jpg
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Беларусь і Новасібірская вобласць будуць супрацоўнічаць у сферы кардыялогіі, паведаміў губернатар гэтага расійскага рэгіёна Андрэй Траўнікаў на сустрэчы з беларускім прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён падкрэсліў, што гэта новы напрамак супрацоўніцтва паміж рэгіёнам і рэспублікай.Размова ідзе пра генератары імпульсу току высокай магутнасці і катэтары да яго для лячэння складаных парушэнняў рытмаў сэрца з ужываннем тэхналогіі электрапрапарацыі.Бульбакапальнікі і сібірскі хорЯк адзначыў губернатар, ёсць і іншыя стратэгічна важныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва. Новасібірская вобласць гатова купляць у Беларусі бульбакапальнікі, у першую чаргу для малых і сярэдніх гаспадарак."Бо для нас вельмі важна развіваць агародніцтва", - растлумачыў ён.Таксама Андрэй Траўнікаў расказаў аб праекце сумеснай вытворчасці сельгастэхнікі, а менавіта самаходных апырсквальнікаў."Праца працягваецца. Спадзяюся, што калегі прыйдуць да нейкага сумеснага выніку", - падкрэсліў кіраўнік новасібірскага кабміна.Ён звярнуў увагу, што робіць візіт у Беларусь праз месяц пасля перавыбрання на пасаду губернатара. У складзе цяперашняй дэлегацыі з Новасібірска прыехалі не толькі прадстаўнікі дзелавых колаў, але і ўдзельнікі знакамітага сібірскага хору. Усяго – каля 180 чалавек.Мікраэлектроніка і электратранспартРаман Галоўчанка ў сваю чаргу нагадаў, што ён быў з візітам у Новасібірскай вобласці ў красавіку бягучага года. Тады прэм’ер Беларусі і губернатар рэгіёна абмяркоўвалі тэму эканомікі, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы мікраэлектронікі.Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што бакі шчыльна працуюць у галіне электратранспарту, добрымі тэмпамі ідзе мадэрнізацыя трамвайнага парка ў Новасібірску. Акрамя таго, завод БелАЗ і прадпрыемства "СибЭлектроПривод" абмяркоўваюць пытанне аб лакалізацыі ў Беларусі асобных элементаў.Прэм’ер праінфармаваў, што прынята рашэнне аб стварэнні першага комплекснага цэнтра, які змог бы аб’яднаць беларускіх вытворцаў машынабудаўнічага абсталявання ў сібірскім рэгіёне."Цэнтр будзе створаны на базе гандлёвага дома "МТЗ-Сибирь". Пакуль што ідзе стадыя станаўлення", - сказаў на заканчэнне ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
новасібірская вобласць
новасібірск
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/09/1080109890_137:0:2808:2003_1920x0_80_0_0_c38a08aa2fe59a234d62232e0f121bb2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, новасібірская вобласць, новасібірск, мінск, у беларусі, беларусь, навіны , раман галоўчанка, эканоміка, грамадства, здароўе
саюзная дзяржава, новасібірская вобласць, новасібірск, мінск, у беларусі, беларусь, навіны , раман галоўчанка, эканоміка, грамадства, здароўе
Беларусь і Новасібірская вобласць будуць супрацоўнічаць у кардыялогіі
Беларускія і расійскія спецыялісты зоймуцца сумеснай распрацоўкай новых медыцынскіх вырабаў для лячэння хворых на арытмію.
МІНСК, 9 кас – Sputnik. Беларусь і Новасібірская вобласць будуць супрацоўнічаць у сферы кардыялогіі, паведаміў губернатар гэтага расійскага рэгіёна Андрэй Траўнікаў на сустрэчы з беларускім прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам у Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён падкрэсліў, што гэта новы напрамак супрацоўніцтва паміж рэгіёнам і рэспублікай.
"У нас на тэрыторыі размешчаны Нацыянальны цэнтр кардыялогіі імя акадэміка Мяшалкіна. Ён выбудоўвае ўзаемаадносіны з вашым Рэспубліканскім клінічным медцэнтрам. Мэта – сумесныя даследаванні і распрацоўка двух новых медыцынскіх вырабаў", - сказаў Траўнікаў.
Размова ідзе пра генератары імпульсу току высокай магутнасці і катэтары да яго для лячэння складаных парушэнняў рытмаў сэрца з ужываннем тэхналогіі электрапрапарацыі.
Бульбакапальнікі і сібірскі хор
Як адзначыў губернатар, ёсць і іншыя стратэгічна важныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва. Новасібірская вобласць гатова купляць у Беларусі бульбакапальнікі, у першую чаргу для малых і сярэдніх гаспадарак.
"Бо для нас вельмі важна развіваць агародніцтва", - растлумачыў ён.
Таксама Андрэй Траўнікаў расказаў аб праекце сумеснай вытворчасці сельгастэхнікі, а менавіта самаходных апырсквальнікаў.
"Праца працягваецца. Спадзяюся, што калегі прыйдуць да нейкага сумеснага выніку", - падкрэсліў кіраўнік новасібірскага кабміна.
Ён звярнуў увагу, што робіць візіт у Беларусь праз месяц пасля перавыбрання на пасаду губернатара. У складзе цяперашняй дэлегацыі з Новасібірска прыехалі не толькі прадстаўнікі дзелавых колаў, але і ўдзельнікі знакамітага сібірскага хору. Усяго – каля 180 чалавек.
Мікраэлектроніка і электратранспарт
Раман Галоўчанка ў сваю чаргу нагадаў, што ён быў з візітам у Новасібірскай вобласці ў красавіку бягучага года. Тады прэм’ер Беларусі і губернатар рэгіёна абмяркоўвалі тэму эканомікі, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы мікраэлектронікі.
"Практычна ўсе напрамкі атрымалі сваё развіццё. <...> Растуць узаемныя пастаўкі: на прадпрыемства мікраэлектроннай галіны "Восток" пастаўляецца абсталяванне з беларускага "Планара". У сваю чаргу, мы атрымліваем тую наменклатуру, якая вельмі важная для нашых прадпрыемстваў аптычнай і оптаэлектроннай галіны", - заявіў ён.
Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што бакі шчыльна працуюць у галіне электратранспарту, добрымі тэмпамі ідзе мадэрнізацыя трамвайнага парка ў Новасібірску. Акрамя таго, завод БелАЗ і прадпрыемства "СибЭлектроПривод" абмяркоўваюць пытанне аб лакалізацыі ў Беларусі асобных элементаў.
Прэм’ер праінфармаваў, што прынята рашэнне аб стварэнні першага комплекснага цэнтра, які змог бы аб’яднаць беларускіх вытворцаў машынабудаўнічага абсталявання ў сібірскім рэгіёне.
"Цэнтр будзе створаны на базе гандлёвага дома "МТЗ-Сибирь". Пакуль што ідзе стадыя станаўлення", - сказаў на заканчэнне ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"