https://bel.sputnik.by/20231010/laro-svetaparadak-pavnen-budavatstsa-na-pryntsypakh-statuta-aan-1080124763.html
Лаўроў: светапарадак павінен будавацца на прынцыпах Статута ААН
Лаўроў: светапарадак павінен будавацца на прынцыпах Статута ААН
Sputnik Беларусь
Міністр замежных спраў мяркуе, што неабходна дабівацца ўвасаблення ў жыццё закладзенага ў Статут ААН духу шматпалярнасці. 10.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-10T11:14+0300
2023-10-10T11:14+0300
2023-10-10T11:14+0300
сяргей лаўроў
мзс рф
аан
савет бяспекі аан
палітыка
бяспека
у свеце
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/17/1074772296_0:0:3005:1691_1920x0_80_0_0_6170b37068eb93f0306f6a1d5b33497b.jpg
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Новы сусветны парадак павінен будавацца на прынцыпах Статута ААН, аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.Ён падкрэсліў, што Статут – трывалы фундамент для будаўніцтва новага свету."Галоўнае цяпер – не дапусціць яго разбурэння шляхам кан’юнктурнага выбарачнага жангліравання статутнымі прынцыпамі, дабіцца іх выканання ва ўсёй паўнаце і ўзаемасувязі ўсімі краінамі", - напісаў міністр у артыкуле, размешчаным на сайце знешнепалітычнага ведамства.Дыпламат адзначыў, што толькі ў выпадку захавання норм міжнароднага права, замацаваных у асноватворным дакуменце ААН, "у чалавецтва з’явіцца шанс пераадолець згубную спадчыну аднапалярнай эпохі".Лаўроў удакладніў, што неабходна дабівацца ўвасаблення ў жыццё духу шматпалярнасці, закладзенага ў Статут ААН. Паводле яго слоў, усё больш дзяржаў імкнуцца ўмацоўваць суверэнітэт і адстойваць нацыянальныя інтарэсы, традыцыі, культуру і лад жыцця і будаваць адносіны са светам на роўных умовах і ўзаемнай выгадзе.Шматпалярны светРаней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў, што стварэнне шматпалярнага свету непазбежна і неабходна."Працэс пабудовы менавіта шматпалярнага светапарадку – больш дэмакратычнага, больш сумленнага, справядлівага для большасці чалавецтва проста непазбежны, гістарычна неабходны. Гэта ў поўнай меры датычыцца і стварэння трывалых эканамічных асноў такога светапарадку", - сказаў ён.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паступова свет пазбаўляецца дыктатуры асобных краін, якія пастаянна спрабуюць загнаць іншыя рэгіёны ў даўгі, ператварыць у эканамічныя калоніі і пазбавіць іх магчымасцей для далейшага развіцця. Такая будучыня, заснавана на эканамічнай кабале, на думку Пуціна, мала каму можа спадабацца.Рэформа ААННагадаем, што апошнім часам актыўна абмяркоўваецца тэма рэформы структуры ААН.Так, у верасні кіраўнік міністэрства замежных спраў Германіі Аналена Бербок заявіла, што свет за апошнія дзесяць гадоў памяняўся, і гэта нармальна, а вось ААН – не, і арганізацыя перастала адпавядаць рэальнасці. Таму наспелі рэформы.Таксама, выступаючы на Генасамблеі ААН, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заклікаў змяніць метад фарміравання сакратарыята арганізацыі. Паводле яго слоў, у цэлым наспела рэфарміраванне існуючай цяпер архітэктуры глабальнага кіравання, паколькі яна даўно не адпавядае патрабаванням эпохі. Што датычыцца работы Савета Бяспекі, то, на думку Лаўрова, яго склад трэба пашыраць за кошт дзяржаў сусветнай большасці – Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі.З аналагічнай ініцыятывай выступіў у Нью-Йорку і міністр замежных спраў Беларусі: паводле яго слоў, рэформа Савета Бяспекі ААН павінна адлюстроўваць новыя геапалітычныя рэаліі і ўлічваць інтарэсы краін Глабальнага Поўдня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/17/1074772296_274:0:3005:2048_1920x0_80_0_0_0e2e64a6964709cd6e0d9f830b22e549.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, мзс рф, аан, савет бяспекі аан, палітыка, бяспека, у свеце, расія
сяргей лаўроў, мзс рф, аан, савет бяспекі аан, палітыка, бяспека, у свеце, расія
Лаўроў: светапарадак павінен будавацца на прынцыпах Статута ААН
Міністр замежных спраў мяркуе, што неабходна дабівацца ўвасаблення ў жыццё закладзенага ў Статут ААН духу шматпалярнасці.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Новы сусветны парадак павінен будавацца на прынцыпах Статута ААН, аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.
Ён падкрэсліў, што Статут – трывалы фундамент для будаўніцтва новага свету.
"Галоўнае цяпер – не дапусціць яго разбурэння шляхам кан’юнктурнага выбарачнага жангліравання статутнымі прынцыпамі, дабіцца іх выканання ва ўсёй паўнаце і ўзаемасувязі ўсімі краінамі", - напісаў міністр у артыкуле, размешчаным на сайце знешнепалітычнага ведамства.
Дыпламат адзначыў, што толькі ў выпадку захавання норм міжнароднага права, замацаваных у асноватворным дакуменце ААН, "у чалавецтва з’явіцца шанс пераадолець згубную спадчыну аднапалярнай эпохі".
Лаўроў удакладніў, што неабходна дабівацца ўвасаблення ў жыццё духу шматпалярнасці, закладзенага ў Статут ААН. Паводле яго слоў, усё больш дзяржаў імкнуцца ўмацоўваць суверэнітэт і адстойваць нацыянальныя інтарэсы, традыцыі, культуру і лад жыцця і будаваць адносіны са светам на роўных умовах і ўзаемнай выгадзе.
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляў, што стварэнне шматпалярнага свету непазбежна і неабходна.
"Працэс пабудовы менавіта шматпалярнага светапарадку – больш дэмакратычнага, больш сумленнага, справядлівага для большасці чалавецтва проста непазбежны, гістарычна неабходны. Гэта ў поўнай меры датычыцца і стварэння трывалых эканамічных асноў такога светапарадку", - сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паступова свет пазбаўляецца дыктатуры асобных краін, якія пастаянна спрабуюць загнаць іншыя рэгіёны ў даўгі, ператварыць у эканамічныя калоніі і пазбавіць іх магчымасцей для далейшага развіцця. Такая будучыня, заснавана на эканамічнай кабале, на думку Пуціна, мала каму можа спадабацца.
Нагадаем, што апошнім часам актыўна абмяркоўваецца тэма рэформы структуры ААН.
Так, у верасні кіраўнік міністэрства замежных спраў Германіі Аналена Бербок заявіла, што свет за апошнія дзесяць гадоў памяняўся, і гэта нармальна, а вось ААН – не, і арганізацыя перастала адпавядаць рэальнасці. Таму наспелі рэформы.
Таксама, выступаючы на Генасамблеі ААН, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заклікаў змяніць метад фарміравання сакратарыята арганізацыі. Паводле яго слоў, у цэлым наспела рэфарміраванне існуючай цяпер архітэктуры глабальнага кіравання, паколькі яна даўно не адпавядае патрабаванням эпохі. Што датычыцца работы Савета Бяспекі, то, на думку Лаўрова, яго склад трэба пашыраць за кошт дзяржаў сусветнай большасці – Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі.
З аналагічнай ініцыятывай выступіў у Нью-Йорку і міністр замежных спраў Беларусі: паводле яго слоў, рэформа Савета Бяспекі ААН павінна адлюстроўваць новыя геапалітычныя рэаліі і ўлічваць інтарэсы краін Глабальнага Поўдня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"