https://bel.sputnik.by/20231010/putsn-ab-stuatsy-na-blzkm-uskhodze-geta-yaskravy-pryklad-pravalu-paltyk-zsha-1080143755.html
Пуцін аб сітуацыі на Блізкім Усходзе: гэта яскравы прыклад правалу палітыкі ЗША
Пуцін аб сітуацыі на Блізкім Усходзе: гэта яскравы прыклад правалу палітыкі ЗША
Sputnik Беларусь
На думку расійскага прэзідэнта, Вашынгтон рабіў націск як на Ізраіль, так і на Палесціну, прасоўваючы толькі ўласныя інтарэсы. 10.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-10T16:52+0300
2023-10-10T16:52+0300
2023-10-11T18:39+0300
уладзімір пуцін
ірак
палесціна
ізраіль
палітыка
бяспека
навіны
расія
у свеце
аан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0a/1080140911_0:0:3006:1691_1920x0_80_0_0_c9f73437a33c9ecfb53c6850ee24c721.jpg
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Абвастрэнне ў Ізраілі – гэта яскравы прыклад правалу палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ірака Мухамедам ас-Судані.Паводле яго слоў, націск на бакі канфлікту ЗША аказвалі кожны раз "без уліку карэнных інтарэсаў палесцінскага народа". Расійскі прэзідэнт растлумачыў, што найперш мае на ўвазе выкананне рашэнняў Савета бяспекі ААН.Сітуацыя ў ІзраіліКанфлікт паміж ізраільцянамі і палесцінцамі – гэта шматгадовая барацьба за тэрыторыю, якая фактычна пачалася яшчэ пасля Першай Сусветнай вайны. У 1947 годзе ААН паспрабавала прымірыць бакі. План Арганізацыі прадугледжваў, што тэрыторыю падзеляць паміж дзвюма новымі краінамі – Ізраілем і Палесцінай.Аднак на справе стварылі толькі ізраільскую дзяржаву. Палесцінцы атрымалі аўтаномію, якая стала напаўпрызнанай краінай з незразумелым статусам. На працягу XX стагоддзя на гэтай глебе неаднаразова ўспыхвалі войны і лакальныя сутыкненні.Чарговая сур’ёзная эскалацыя пачалася раніцай 7 кастрычніка. Байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі тэрыторыю ізраільцян. З боку Палесціны быў масіраваны ракетны абстрэл і сухапутнае ўварванне. ХАМАС аб’явіла аб пачатку аперацыі "Патоп Аль-Акса".Ізраільскія сілавікі ў адказ пачалі аперацыю "Жалезныя мячы" супраць сектара Газа, дзе жывуць палесцінцы. Такога абвастрэння не было ўжо 50 гадоў з моманту заканчэння вайны Суднага дня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
ірак
палесціна
ізраіль
расія
зша
блізкі усход
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0a/1080140911_277:0:3006:2047_1920x0_80_0_0_9b52847121746950379113cffde9c049.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, ірак, палесціна, ізраіль, палітыка, бяспека, навіны , расія, у свеце, аан, савет бяспекі аан, зша, блізкі усход
уладзімір пуцін, ірак, палесціна, ізраіль, палітыка, бяспека, навіны , расія, у свеце, аан, савет бяспекі аан, зша, блізкі усход
Пуцін аб сітуацыі на Блізкім Усходзе: гэта яскравы прыклад правалу палітыкі ЗША
16:52 10.10.2023 (абноўлена: 18:39 11.10.2023) На думку расійскага прэзідэнта, Вашынгтон рабіў націск як на Ізраіль, так і на Палесціну, прасоўваючы толькі ўласныя інтарэсы.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Абвастрэнне ў Ізраілі – гэта яскравы прыклад правалу палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ірака Мухамедам ас-Судані.
"І ўкраінскі крызіс працягваецца, і, на жаль, мы бачым рэзкае абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе. Я думаю, што многія пагодзяцца са мной у тым, што гэта яскравы прыклад правалу палітыкі Злучаных Штатаў на Блізкім Усходзе, якія спрабавалі манапалізаваць урэгуляванне, але, на жаль, не былі заклапочаны пошукам кампрамісаў, прымальных для абодвух бакоў, а, наадварот, прасоўвалі свае ўласныя ўяўленні аб тым, як гэта павінна быць зроблена, аказвалі націск на абодва бакі", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, націск на бакі канфлікту ЗША аказвалі кожны раз "без уліку карэнных інтарэсаў палесцінскага народа". Расійскі прэзідэнт растлумачыў, што найперш мае на ўвазе выкананне рашэнняў Савета бяспекі ААН.
Канфлікт паміж ізраільцянамі і палесцінцамі – гэта шматгадовая барацьба за тэрыторыю, якая фактычна пачалася яшчэ пасля Першай Сусветнай вайны. У 1947 годзе ААН паспрабавала прымірыць бакі. План Арганізацыі прадугледжваў, што тэрыторыю падзеляць паміж дзвюма новымі краінамі – Ізраілем і Палесцінай.
Аднак на справе стварылі толькі ізраільскую дзяржаву. Палесцінцы атрымалі аўтаномію, якая стала напаўпрызнанай краінай з незразумелым статусам. На працягу XX стагоддзя на гэтай глебе неаднаразова ўспыхвалі войны і лакальныя сутыкненні.
Чарговая сур’ёзная эскалацыя пачалася раніцай 7 кастрычніка. Байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі тэрыторыю ізраільцян. З боку Палесціны быў масіраваны ракетны абстрэл і сухапутнае ўварванне. ХАМАС аб’явіла аб пачатку аперацыі "Патоп Аль-Акса".
Ізраільскія сілавікі ў адказ пачалі аперацыю "Жалезныя мячы" супраць сектара Газа, дзе жывуць палесцінцы. Такога абвастрэння не было ўжо 50 гадоў з моманту заканчэння вайны Суднага дня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"