https://bel.sputnik.by/20231010/rykhtuyuts-bambaskhovshchy--pryzyvayuts-u-armyu-myastsovy-zhykhar-ab-stuatsy--zral-1080138738.html
Рыхтуюць бамбасховішчы і прызываюць у армію: мясцовы жыхар аб сітуацыі ў Ізраілі
Рыхтуюць бамбасховішчы і прызываюць у армію: мясцовы жыхар аб сітуацыі ў Ізраілі
Sputnik Беларусь
У некаторых гарадах Ізраіля зачынены школы і дзіцячыя сады, але ўлады просяць людзей не панікаваць. 10.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-10T16:03+0300
2023-10-10T16:03+0300
2023-10-11T18:39+0300
ізраіль
палесціна
узброены канфлікт
грамадства
у свеце
бяспека
навіны
палесціна-ізраільскі канфлікт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0a/1080138381_0:86:3072:1814_1920x0_80_0_0_b4447342c4e02e9b475f3903a039932e.jpg
МІНСК, 10 кас – Sputnik. У гатоўнасць прыводзяць бамбасховішчы, а маладых мужчын масава прызываюць у армію – аб сітуацыі ў ізраільскім Пардэс-Хана-Каркуры распавёў мясцовы жыхар беларус Яўген.Горад Пардэс-Хана-Каркур знаходзіцца на поўдні Хайфскай акругі ў 130 кіламетрах ад сектара Газа.Субяседнік адзначае, што пасля ўварвання на тэрыторыю Ізраіля групоўкі ХАМАС, у ізраільскую армію пачалі масава прызываць мужчын, якія раней служылі. Закранула гэта і калег Яўгена (ён працуе на заводзе па выпуску будматэрыялаў - Sputnik)."Заклікаюць маладых рабят ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. З маёй працы многіх забралі, нямала ёсць і добраахвотнікаў", - падзяліўся субяседнік.Паводле яго слоў, за двое сутак па ўсёй краіне прызвалі больш за 300 тысяч чалавек. У сваю чаргу, ізраільскія танкі і іншую тэхніку перакінулі да мяжы з Газай, а ў Міжземным моры стаяць амерыканскія войскі.У горадзе зачынены дзіцячыя школы і сады. У той жа час прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме."Мясцовыя ўлады заклікаюць не паддавацца паніцы і расказваюць, як паступаць, калі і на наш горад нападуць", - адзначыў Яўген.Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад горада. Практычна ўсе авіярэйсы ідуць з вялікай затрымкай, але жыхары Пардэс-Хана-Каркура не спяшаюцца пакідаць яго."Ніхто не ведае, што будзе далей. Але людзі спадзяюцца, што хутка гэта ўсё скончыцца", - расказаў субяседнік.Яўген таксама адзначыў, што мясцовыя жыхары называюць тое, што адбылося, "падазронай сітуацыяй" і не разумеюць, як групоўка Хамас змагла пранікнуць на тэрыторыю Ізраіля."Людзі не могуць зразумець, як ізраільская разведка не змагла прадухіліць уварванне тэрарыстаў. Бо на мяжы з Газай ёсць мінныя палі, сітуацыю кантралююць спадарожнікавыя сістэмы", - сказаў на заканчэнне субяседнік.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
ізраіль
палесціна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0a/1080138381_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_cd1e8b08f7fa6124e3c17bc5ceaab7e3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ізраіль, палесціна, узброены канфлікт, грамадства, у свеце, бяспека, навіны
ізраіль, палесціна, узброены канфлікт, грамадства, у свеце, бяспека, навіны
Рыхтуюць бамбасховішчы і прызываюць у армію: мясцовы жыхар аб сітуацыі ў Ізраілі
16:03 10.10.2023 (абноўлена: 18:39 11.10.2023) Эксклюзіў
У некаторых гарадах Ізраіля зачынены школы і дзіцячыя сады, але ўлады просяць людзей не панікаваць.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. У гатоўнасць прыводзяць бамбасховішчы, а маладых мужчын масава прызываюць у армію – аб сітуацыі ў ізраільскім Пардэс-Хана-Каркуры распавёў мясцовы жыхар беларус Яўген.
Горад Пардэс-Хана-Каркур знаходзіцца на поўдні Хайфскай акругі ў 130 кіламетрах ад сектара Газа.
"Людзі прыводзяць у парадак бамбасховішчы, якіх па горадзе нямала. Яны выносяць адтуль свае асабістыя рэчы – мэблю, нейкія працоўныя інструменты. Робяць гэта на выпадак абвастрэння сітуацыі ў краіне – каб было дзе схавацца", - паведаміў карэспандэнту Sputnik Яўген.
Субяседнік адзначае, што пасля ўварвання на тэрыторыю Ізраіля групоўкі ХАМАС, у ізраільскую армію пачалі масава прызываць мужчын, якія раней служылі. Закранула гэта і калег Яўгена (ён працуе на заводзе па выпуску будматэрыялаў - Sputnik).
"Заклікаюць маладых рабят ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. З маёй працы многіх забралі, нямала ёсць і добраахвотнікаў", - падзяліўся субяседнік.
Паводле яго слоў, за двое сутак па ўсёй краіне прызвалі больш за 300 тысяч чалавек. У сваю чаргу, ізраільскія танкі і іншую тэхніку перакінулі да мяжы з Газай, а ў Міжземным моры стаяць амерыканскія войскі.
У горадзе зачынены дзіцячыя школы і сады. У той жа час прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме.
"Мясцовыя ўлады заклікаюць не паддавацца паніцы і расказваюць, як паступаць, калі і на наш горад нападуць", - адзначыў Яўген.
Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад горада. Практычна ўсе авіярэйсы ідуць з вялікай затрымкай, але жыхары Пардэс-Хана-Каркура не спяшаюцца пакідаць яго.
"Ніхто не ведае, што будзе далей. Але людзі спадзяюцца, што хутка гэта ўсё скончыцца", - расказаў субяседнік.
Яўген таксама адзначыў, што мясцовыя жыхары называюць тое, што адбылося, "падазронай сітуацыяй" і не разумеюць, як групоўка Хамас змагла пранікнуць на тэрыторыю Ізраіля.
"Людзі не могуць зразумець, як ізраільская разведка не змагла прадухіліць уварванне тэрарыстаў. Бо на мяжы з Газай ёсць мінныя палі, сітуацыю кантралююць спадарожнікавыя сістэмы", - сказаў на заканчэнне субяседнік.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"