Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Грызлоў: дзейнасць гісторыкаў павінна быць наступальнай

© Photo : предоставлено посольством России в БеларусиПасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў на міжнародным форуме "История для будущего. Россия и Беларусь"
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў на міжнародным форуме История для будущего. Россия и Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2023
Падпісацца
Пасол Расіі адзначыў, што дзейнасць гісторыкаў важная, але яшчэ больш важна выносіць вынікі іх работы ў знешні свет.
МІНСК, 12 кас – Sputnik. У сучасным свеце працягваюцца спробы фальсіфікацыі гісторыі, заявіў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў на міжнародным форуме "История для будущего. Россия и Беларусь", перадае Sputnik.

"Нашы праціўнікі спрабуюць прадставіць гісторыю ў патрэбным для іх ключы, скажаючы тое, што было на самай справе", - адзначыў пасол.

Напрыклад, некаторыя краіны спрабуюць адмаўляць ролю Савецкага Саюза ў перамозе над фашызмам. Гэта выкарыстоўваецца для таго, каб паспрабаваць змяніць склад членаў Савета бяспекі ААН, якія маюць права вета.
Падобныя дзеянні робяцца не толькі супраць Расіі і Беларусі, але і іншых краін, якія вядуць сваю суверэнную палітыку.
Пасол прывёў у прыклад інцыдэнт у парламенце Канады, дзе віталі нацысцкага злачынца. Грызлоў у сувязі з гэтым дадаў, што дзейнасць гісторыкаў важная, але яшчэ важней падаваць іх працу ўнутры краін і звонку іх.
"Наша дзейнасць павінна быць наступальнай", – падкрэсліў Грызлоў.

Што за форум

Беларускія і расійскія блогеры, журналісты, гісторыкі і грамадскія дзеячы сабраліся ў Мінску 12 кастрычніка на міжнародным форуме "История для будущего. Россия и Беларусь".
Сярод арганізатараў: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Расійскае ваенна-гістарычнае таварыства, Рассупрацоўніцтва, расійскае і беларускае таварыства "Веды", Міністэрства асветы Расіі і Пасольства Расіі ў Беларусі.
Інфармацыйны партнёр форуму – Sputnik.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: мы ніколі і нікому не дазволім нас павучаць
Пуцін: ва ўмовах знешняга націску важна ўмацоўваць Саюзную дзяржаву
Ануфрыенка: любы нацыяналізм ператвараецца ў фашызм
Стужка навiн
0