https://bel.sputnik.by/20231013/ad-skaryny-da-gnatoskaga-da-95-goddzya-nan-ustanavl-skulpturnuyu-kampaztsyyu-1080238935.html
Ад Скарыны да Ігнатоўскага: да 95-годдзя НАН устанавілі скульптурную кампазіцыю
Ад Скарыны да Ігнатоўскага: да 95-годдзя НАН устанавілі скульптурную кампазіцыю
Sputnik Беларусь
Скульптуры ключавых дзеячаў беларускай культуры і іншыя элементы кампазіцыі вырабілі на базе скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў. 13.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-13T09:48+0300
2023-10-13T09:48+0300
2023-10-13T10:08+0300
нан беларусі
юбілей
навіны
скульптура
нацыянальная акадэмія навук беларусі
навука
навука і тэхналогіі
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0c/1080230389_0:0:3067:1725_1920x0_80_0_0_7ef7ea5014bd99e5f457070b59c67de0.jpg
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Скульптурную кампазіцыю "Залатое кольца беларускай навукі", прымеркаваную да 95-гадовага юбілею Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадэманстравалі напярэдадні ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, скульптура прадстаўляе найбольш яркіх навуковых дзеячаў, пачынаючы ад Францыска Скарыны і заканчваючы першым прэзідэнтам Акадэміі навук Усеваладам Ігнатоўскім."Кола ўвасабляе сабой сімвал адзінства, сімвал таго, што людзі разам, гэта агульнасць. А купал ратонды звяртаецца да неба, гэта значыць да вечнасці. І гэта таксама вельмі важна. Мы палічылі, што гэтую форму трэба выкарыстоўваць, каб паказаць нашых вялікіх дзеячаў навукі і культуры. Каб яна аб’ядноўвала, злучала людзей, часы, падкрэслівала значэнне пераемнасці, традыцый, адкрытасці і павагі гісторыі", - падзяліўся адзін са стваральнікаў "Залатога кольца" Армен Сардараў.Герояў, якія будуць устаноўлены ў кампазіцыі, выбірала Акадэмія навук. Статуі і іншую атрыбутыку кампазіцыі "Залатое кольца беларускай навукі" вырабілі на базе скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў. Кожны персанаж мае ўласны адметны аксесуар: хтосьці трымае ў руках скрутак, хтосьці – лісты і пяро, а хтосьці – кнігу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0c/1080230389_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_72ae1e7913e07d0401ec1f353093aa17.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нан беларусі, юбілей, навіны , скульптура, нацыянальная акадэмія навук беларусі, навука, навука і тэхналогіі, грамадства, у беларусі, беларусь
нан беларусі, юбілей, навіны , скульптура, нацыянальная акадэмія навук беларусі, навука, навука і тэхналогіі, грамадства, у беларусі, беларусь
Ад Скарыны да Ігнатоўскага: да 95-годдзя НАН устанавілі скульптурную кампазіцыю
09:48 13.10.2023 (абноўлена: 10:08 13.10.2023) Скульптуры ключавых дзеячаў беларускай культуры і іншыя элементы кампазіцыі вырабілі на базе скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў.
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Скульптурную кампазіцыю "Залатое кольца беларускай навукі", прымеркаваную да 95-гадовага юбілею Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадэманстравалі напярэдадні ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Вось мы ўзялі сямёрку вялікіх нашых вучоных і асветнікаў. Працуючы над кампазіцыяй "Залатое кольца беларускай навукі", мы спрачаліся, даказвалі нешта адзін аднаму, але прыйшлі да разумення, што гісторыі беларускай навукі не 95 гадоў, гэта толькі час існавання нашай Нацыянальнай Акадэміі", - распавёў старшыня Прэзідыума акадэмік Уладзімір Гусакоў.
Паводле яго слоў, скульптура прадстаўляе найбольш яркіх навуковых дзеячаў, пачынаючы ад Францыска Скарыны і заканчваючы першым прэзідэнтам Акадэміі навук Усеваладам Ігнатоўскім.
"Кола ўвасабляе сабой сімвал адзінства, сімвал таго, што людзі разам, гэта агульнасць. А купал ратонды звяртаецца да неба, гэта значыць да вечнасці. І гэта таксама вельмі важна. Мы палічылі, што гэтую форму трэба выкарыстоўваць, каб паказаць нашых вялікіх дзеячаў навукі і культуры. Каб яна аб’ядноўвала, злучала людзей, часы, падкрэслівала значэнне пераемнасці, традыцый, адкрытасці і павагі гісторыі", - падзяліўся адзін са стваральнікаў "Залатога кольца" Армен Сардараў.
Герояў, якія будуць устаноўлены ў кампазіцыі, выбірала Акадэмія навук. Статуі і іншую атрыбутыку кампазіцыі "Залатое кольца беларускай навукі" вырабілі на базе скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў. Кожны персанаж мае ўласны адметны аксесуар: хтосьці трымае ў руках скрутак, хтосьці – лісты і пяро, а хтосьці – кнігу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"