https://bel.sputnik.by/20231013/atamatyzavanaya-sstema-lku-besplotnka-zyavtstsa--2025-godze-1080265113.html
Аўтаматызаваная сістэма ўліку беспілотнікаў з’явіцца ў 2025 годзе
Аўтаматызаваная сістэма ўліку беспілотнікаў з’явіцца ў 2025 годзе
Sputnik Беларусь
Спачатку Дэпартамент па авіяцыі Мінтранса Беларусі будзе заносіць даныя аб беспілотных лятальных апаратах у спецыяльны журнал, а затым пяройдзе на электронную... 13.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-13T18:17+0300
2023-10-13T18:17+0300
2023-10-13T18:17+0300
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
беспілотнікі
дроны
указ
грамадства
меркаванне
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0b/1074260202_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_e960f10d4bd7b47914fa6ceb21e84e3a.jpg
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА) трэба будзе ставіць на ўлік у Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента Аляксандр Апет на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Ён дадаў, што ў Дэпартамент па авіяцыі трэба будзе падаць заяву, указаўшы характарыстыкі БПЛА. Пасля пастаноўкі на ўлік будзе прысвоены ўнікальны ўліковы нумар, які трэба нанесці на беспілотнік.Раней паведамлялася, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў указ №297 "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў".Гэты дакумент абвяшчае, што ўвоз на тэрыторыю краіны, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх беспілотнікаў дазволены толькі індывідуальным прадпрымальнікам і арганізацыям для прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці. Фізасобам беспілотнікі выкарыстоўваць забароняць праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання ўказа, якое было 27 верасня 2023 года.Куды падзець беспілотнікЯк растлумачыла ў сваю чаргу начальнік упраўлення прававой і кадравай работы Дэпартамента па авіяцыі Вольга Калошыч, фізічныя асобы за гэтыя паўгода могуць прадаць беспілотнікі або зарэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, прайсці навучанне і паставіць апарат у Дэпартаменце на ўлік.Калошыч дадала, што фізічная асоба можа і не прадаваць БПЛА, а перастаць быць яе ўласнікам праз іншыя грамадзянска-прававыя спосабы. Калі за паўгода гэты спосаб або продаж не будуць рэалізаваны, можна здаць беспілотнік на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю. Яе вызначыць у хуткім часам урад.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/0b/1074260202_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_99662747d7155946a1f8b79ed53596c5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, беспілотнікі, дроны, указ, грамадства, меркаванне, у беларусі, беларусь
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, беспілотнікі, дроны, указ, грамадства, меркаванне, у беларусі, беларусь
Аўтаматызаваная сістэма ўліку беспілотнікаў з’явіцца ў 2025 годзе
Спачатку Дэпартамент па авіяцыі Мінтранса Беларусі будзе заносіць даныя аб беспілотных лятальных апаратах у спецыяльны журнал, а затым пяройдзе на электронную сістэму.
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА) трэба будзе ставіць на ўлік у Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый, паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента Аляксандр Апет на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"У 2024 годзе гэта (ўлік - Sputnik) будзе праводзіцца ва ўліковым журнале, а з пачаткам 2025 года будзе створана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма", - растлумачыў Апет.
Ён дадаў, што ў Дэпартамент па авіяцыі трэба будзе падаць заяву, указаўшы характарыстыкі БПЛА. Пасля пастаноўкі на ўлік будзе прысвоены ўнікальны ўліковы нумар, які трэба нанесці на беспілотнік.
Раней паведамлялася, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў указ №297 "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў".
Гэты дакумент абвяшчае, што ўвоз на тэрыторыю краіны, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх беспілотнікаў дазволены толькі індывідуальным прадпрымальнікам і арганізацыям для прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці. Фізасобам беспілотнікі выкарыстоўваць забароняць праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання ўказа, якое было 27 верасня 2023 года.
Як растлумачыла ў сваю чаргу начальнік упраўлення прававой і кадравай работы Дэпартамента па авіяцыі Вольга Калошыч, фізічныя асобы за гэтыя паўгода могуць прадаць беспілотнікі або зарэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, прайсці навучанне і паставіць апарат у Дэпартаменце на ўлік.
Калошыч дадала, што фізічная асоба можа і не прадаваць БПЛА, а перастаць быць яе ўласнікам праз іншыя грамадзянска-прававыя спосабы. Калі за паўгода гэты спосаб або продаж не будуць рэалізаваны, можна здаць беспілотнік на захоўванне ва ўпаўнаважаную арганізацыю. Яе вызначыць у хуткім часам урад.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"