https://bel.sputnik.by/20231015/mpart-u-belarus-zno-bolshy-chym-ekspartnyya-pastak-1080224308.html
Імпарт у Беларусі зноў большы, чым экспартныя пастаўкі
Імпарт у Беларусі зноў большы, чым экспартныя пастаўкі
Sputnik Беларусь
Адмоўнае сальда склалася ў знешнегандлёвым абароце таварамі, а ў плюсе застаюцца толькі паслугі. 15.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-15T10:54+0300
2023-10-15T10:54+0300
2023-10-15T10:54+0300
экспарт
імпарт
саюзная дзяржава
эканоміка
статыстыка
нацбанк рб
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0c/1062648882_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_df8b41d4224aa210006cd9257b0a1af7.jpg
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Імпарт тавараў і паслуг у Беларусі па выніках студзеня-жніўня працягвае перавышаць аб’ёмы экспарту, і адмоўнае сальда склала 23,5 млн у доларавым эквіваленце, паведамляецца на сайце Нацбанка.Пры гэтым у знешнегандлёвым абароце паслуг імпарт пакуль што значна ніжэйшы за экспарт. Першы склаў каля 3,7 млрд долараў, а другі – 5,5 млрд. Гэта значыць тут станоўчае сальда 1,8 млрд. Экспарт тавараў менш імпарту прыкладна на такую ж велічыню.Для параўнання: годам раней сальда па таварах было станоўчае – амаль 850 млн у доларавым эквіваленце. Пры гэтым растуць і экспарт, і імпарт, але ўвоз у таварным сегменце ў грашовым выражэнні ідзе наперадзе. Экспарт склаў 25,4 млрд, а імпарт – 27,2 млрд.Такая тэндэнцыя была і раней. Па выніках студзеня-ліпеня сальда таксама было адмоўнае – мінус 100,3 млн. У студзені-жніўні яно скарацілася прыкладна на чвэрць, але ўсё роўна ў мінусе (23,5 млн).Раней першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў адзначаў, што рост экспарту адбываецца ў асноўным за кошт расійскага рынку. Гэты напрамак і рынкі іншых дружалюбных краін, паводле яго слоў, поўнасцю кампенсавалі зніжэнне паставак ва Украіну і недружалюбныя краіны.Гандлёва-эканамічныя адносіны з Расіяй Мікалай Снапкоў абмяркоўваў напярэдадні з генеральным дырэктарам АТ "Российский экспортный центр" Веранікай Нікішынай.Госця з РФ заявіла аб асноўных напрамках узаемадзеяння. Адно з іх – патанненне расійскага несыравіннага энергетычнага экспарту ў інтарэсах беларускіх спажыўцоў. Другое – спажыванне Расіяй крытычна важнага імпарту з Беларусі. Яшчэ адзін вектар – падтрымка сумеснага экспарту ў трэція краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0c/1062648882_100:0:1237:853_1920x0_80_0_0_c93aadbb136349954bca7f51d647fd7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
экспарт, імпарт, саюзная дзяржава, эканоміка, статыстыка, нацбанк рб, у беларусі, беларусь, навіны
экспарт, імпарт, саюзная дзяржава, эканоміка, статыстыка, нацбанк рб, у беларусі, беларусь, навіны
Імпарт у Беларусі зноў большы, чым экспартныя пастаўкі
Адмоўнае сальда склалася ў знешнегандлёвым абароце таварамі, а ў плюсе застаюцца толькі паслугі.
МІНСК, 15 кас – Sputnik. Імпарт тавараў і паслуг у Беларусі па выніках студзеня-жніўня працягвае перавышаць аб’ёмы экспарту, і адмоўнае сальда склала 23,5 млн у доларавым эквіваленце, паведамляецца на сайце Нацбанка.
Пры гэтым у знешнегандлёвым абароце паслуг імпарт пакуль што значна ніжэйшы за экспарт. Першы склаў каля 3,7 млрд долараў, а другі – 5,5 млрд. Гэта значыць тут станоўчае сальда 1,8 млрд. Экспарт тавараў менш імпарту прыкладна на такую ж велічыню.
Для параўнання: годам раней сальда па таварах было станоўчае – амаль 850 млн у доларавым эквіваленце. Пры гэтым растуць і экспарт, і імпарт, але ўвоз у таварным сегменце ў грашовым выражэнні ідзе наперадзе. Экспарт склаў 25,4 млрд, а імпарт – 27,2 млрд.
Такая тэндэнцыя была і раней. Па выніках студзеня-ліпеня сальда таксама было адмоўнае – мінус 100,3 млн. У студзені-жніўні яно скарацілася прыкладна на чвэрць, але ўсё роўна ў мінусе (23,5 млн).
Раней першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў адзначаў, што рост экспарту адбываецца ў асноўным за кошт расійскага рынку. Гэты напрамак і рынкі іншых дружалюбных краін, паводле яго слоў, поўнасцю кампенсавалі зніжэнне паставак ва Украіну і недружалюбныя краіны.
Гандлёва-эканамічныя адносіны з Расіяй Мікалай Снапкоў абмяркоўваў напярэдадні з генеральным дырэктарам АТ "Российский экспортный центр" Веранікай Нікішынай.
Госця з РФ заявіла аб асноўных напрамках узаемадзеяння. Адно з іх – патанненне расійскага несыравіннага энергетычнага экспарту ў інтарэсах беларускіх спажыўцоў. Другое – спажыванне Расіяй крытычна важнага імпарту з Беларусі. Яшчэ адзін вектар – падтрымка сумеснага экспарту ў трэція краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Алейнік:
эканамічная ўстойлівасць СНД – гэта залог стабільнага развіцця