https://bel.sputnik.by/20231016/krank-mzs-venesuely-pershynyu-pryekha-z-aftsyynym-vztam-u-mnsk-1080313629.html
Кіраўнік МЗС Венесуэлы ўпершыню прыехаў з афіцыйным візітам у Мінск
Кіраўнік МЗС Венесуэлы ўпершыню прыехаў з афіцыйным візітам у Мінск
Sputnik Беларусь
У праграме візіту міністра з Венесуэлы – сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі, кіраўнікамі абедзвюх палат парламента і з беларускім калегам. 16.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-16T12:28+0300
2023-10-16T12:28+0300
2023-10-16T12:32+0300
венесуэла
у беларусі
беларусь
мзс беларусі
сяргей алейнік
палітыка
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/10/1080310366_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_260fc0248eea805c2702fde6e4390b7a.jpg
МІНСК, 16 кас – Sputnik. За 26 гадоў адносін Беларусі і Венесуэлы міністр замежных спраў гэтай лацінаамерыканскай краіны ўпершыню ў Мінску з афіцыйным візітам, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на сустрэчы з венесуэльскім калегам Іванам Хиль Пінта, перадае Sputnik."У нас было вельмі шмат працоўных візітаў", - растлумачыў кіраўнік МЗС Беларусі.Ён выказаў надзею на тое, што візіт паслужыць умацаванню і ўзмацненню двухбаковых адносін, якія, паводле слоў Алейніка, характарызуюцца высокім узроўнем дружбы і даверу.Гэта ў тым ліку і адносіны, якія былі закладзены прэзідэнтамі Беларусі і Венесуэлы Аляксандрам Лукашэнкам і Уга Чавесам.Сённяшні візіт, які працягнецца да 17 кастрычніка, з’яўляецца вынікам дамоўленасці бакоў, дасягнутай у чэрвені на сустрэчы Руху недалучэння ў Баку.У час цяперашняга візіту Алейнік абмяркуе з калегам супрацоўніцтва ў такіх сферах як адукацыя, навука, культура, палітыка, гандаль і гэтак далей. Таксама запланаваны абмен думкамі па найбольш вострых глабальных і рэгіянальных пытаннях.Алейнік паведаміў, што ў праграме візіту венесуэльскага калегі значацца сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўнікамі абедзвюх палат парламента.У сваю чаргу міністр замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Іван Хіль Пінта падкрэсліў, што супрацоўніцтва дзвюх краін пабудавана на ўзаемных інтарэсах, узаемаразуменні і салідарнасці.Іван Пінта нагадаў, што за гады супрацоўніцтва з Беларуссю ў Венесуэле была створана новая інфраструктура. У прыватнасці, адкрыты сумесныя прадпрыемствы, аб рабоце якіх госць з Лацінскай Амерыкі мае намер пагаварыць з калегам у Мінску.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
венесуэла
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/10/1080310366_34:0:1171:853_1920x0_80_0_0_5f7a07c5577ac9b0bf065ff35fb9e92d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
венесуэла, у беларусі, беларусь, мзс беларусі, сяргей алейнік, палітыка, эканоміка, навіны
венесуэла, у беларусі, беларусь, мзс беларусі, сяргей алейнік, палітыка, эканоміка, навіны
Кіраўнік МЗС Венесуэлы ўпершыню прыехаў з афіцыйным візітам у Мінск
12:28 16.10.2023 (абноўлена: 12:32 16.10.2023) У праграме візіту міністра з Венесуэлы – сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі, кіраўнікамі абедзвюх палат парламента і з беларускім калегам.
МІНСК, 16 кас – Sputnik. За 26 гадоў адносін Беларусі і Венесуэлы міністр замежных спраў гэтай лацінаамерыканскай краіны ўпершыню ў Мінску з афіцыйным візітам, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на сустрэчы з венесуэльскім калегам Іванам Хиль Пінта, перадае Sputnik.
"У нас было вельмі шмат працоўных візітаў", - растлумачыў кіраўнік МЗС Беларусі.
Ён выказаў надзею на тое, што візіт паслужыць умацаванню і ўзмацненню двухбаковых адносін, якія, паводле слоў Алейніка, характарызуюцца высокім узроўнем дружбы і даверу.
Гэта ў тым ліку і адносіны, якія былі закладзены прэзідэнтамі Беларусі і Венесуэлы Аляксандрам Лукашэнкам і Уга Чавесам.
Сённяшні візіт, які працягнецца да 17 кастрычніка, з’яўляецца вынікам дамоўленасці бакоў, дасягнутай у чэрвені на сустрэчы Руху недалучэння ў Баку.
У час цяперашняга візіту Алейнік абмяркуе з калегам супрацоўніцтва ў такіх сферах як адукацыя, навука, культура, палітыка, гандаль і гэтак далей. Таксама запланаваны абмен думкамі па найбольш вострых глабальных і рэгіянальных пытаннях.
Алейнік паведаміў, што ў праграме візіту венесуэльскага калегі значацца сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўнікамі абедзвюх палат парламента.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Іван Хіль Пінта падкрэсліў, што супрацоўніцтва дзвюх краін пабудавана на ўзаемных інтарэсах, узаемаразуменні і салідарнасці.
"Мы раздзяляем адны каштоўнасці і адны падыходы ў палітыцы. Пры гэтым мы яшчэ будуем сваю ўласную эканоміку, робім яе мацнейшай", - падкрэсліў госць.
Іван Пінта нагадаў, што за гады супрацоўніцтва з Беларуссю ў Венесуэле была створана новая інфраструктура. У прыватнасці, адкрыты сумесныя прадпрыемствы, аб рабоце якіх госць з Лацінскай Амерыкі мае намер пагаварыць з калегам у Мінску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"