https://bel.sputnik.by/20231016/putsn-rasya-ne-byla-suprats-uregulyavannya-kanflktu-va-ukrane-mrnym-shlyakham-1080305099.html
Пуцін: Расія не была супраць урэгулявання канфлікту ва Украіне мірным шляхам
Пуцін: Расія не была супраць урэгулявання канфлікту ва Украіне мірным шляхам
Sputnik Беларусь
У Крамлі неаднаразова паведамлялі, што Расія гатова да перагавораў, аднак Кіеў на заканадаўчым узроўні іх забараніў. 16.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-16T09:05+0300
2023-10-16T09:05+0300
2023-10-16T09:05+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
уладзімір пуцін
інтэрв'ю
расія
украіна
данбас
кітай
кнр
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/11/1079513846_0:0:3152:1773_1920x0_80_0_0_faf148f2eec6035eb18ff0cec4ba7b3b.jpg
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Масква ніколі не была супраць урэгулявання канфлікту ва Украіне мірнымі сродкамі, але пры захаванні гарантый бяспекі Расіі, пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін.Ён нагадаў аб тым, што былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці ў Стамбуле, якія ўкраінскі бок "выкінуў у печ", як толькі расійскія войскі адышлі ад Кіева.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ваенныя дзеянні пачаліся ва Украіне не з расійскай ваеннай аперацыі, а значна раней – у 2014 годзе."Я зараз не буду гаварыць, рэвалюцыя гэта, каляровая, не каляровая, але гэта дзяржпераварот", - сказаў ён.На думку Пуціна, памылкі дзеючага тады кіраўніцтва трэба было выпраўляць не з дапамогай баевікоў, а праз дэмакратычныя працэдуры, аднак Захад рукамі Кіева распачаў баявыя дзеянні ў Данбасе.Прапановы КітаяРасійскі прэзідэнт таксама ўдакладніў, што прапановы Кітая па ўкраінскім канфлікце рэалістычныя і маглі б стаць асновай для мірнага ўрэгулявання сітуацыі. Паводле яго слоў, Масква высока цэніць прапановы Пекіна.Нагадаем, што ў лютым бягучага года Пекін апублікаваў заяву з пазіцыяй наконт палітычнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. Пазіцыйны дакумент уключыў у сябе 12 пунктаў, сярод якіх: спыненне агню і аднабаковых санкцый, павага законных інтарэсаў усіх краін у галіне бяспекі і шэраг іншых.Перагаворы Масквы і КіеваМасква неаднаразова паведамляла, што гатова да перагавораў, аднак Кіеў на заканадаўчым узроўні ўвёў забарону на іх.Як адзначыў Пуцін, калі Украіна хоча пачаць перагаворы з Расіяй, то Кіеву трэба адмяніць дэкрэт аб забароне і аб’явіць аб гатоўнасці да дыялогу.Нагадаем, што першы раунд перагавораў паміж Расіяй і Украінай прайшоў неўзабаве пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі. Тады 28 лютага 2022 года дзве дэлегацыі сустрэліся ў раёне Гомеля ў Беларусі, а 3 і 7 сакавіка 2022 года – у Брэсце.Потым былі сустрэчы ў Турцыі. Так, 10 сакавіка ў Анталлі сустрэліся міністры замежных спраў Украіны і Расіі Дзмітрый Кулеба і Сяргей Лаўроў, а 29 сакавіка 2022 года прайшлі перагаворы на ўзроўні дэлегацый у Стамбуле. Затым былі дыстанцыйныя раўнды з выкарыстаннем відэасувязі, аднак неўзабаве перагаворы зайшлі ў тупік.Як тлумачыў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, для Масквы важна дасягнуць пастаўленых мэт – і зроблена гэта можа быць рознымі шляхамі. Аднак дыпламатычныя сродкі зараз недаступны.У чэрвені прэзідэнт Расіі зноў падкрэсліў, што Масква ніколі не адмаўлялася ад удзелу ў абмеркаваннях па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.У жніўні кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў, што Кіеў будзе шукаць спосабы дасягнення "непрамых" дамоўленасцей з Масквой.На мінулым тыдні стала вядома, што сустрэча па Украіне павінна адбыцца ў Турцыі ў апошняй дэкадзе кастрычніка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
украіна
данбас
кітай
кнр
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/11/1079513846_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_b1aa8bdf892f058d26e52c839b5dade2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, уладзімір пуцін, інтэрв'ю, расія, украіна, данбас, кітай, кнр, палітыка, бяспека
спецаперацыя, уладзімір пуцін, інтэрв'ю, расія, украіна, данбас, кітай, кнр, палітыка, бяспека
Пуцін: Расія не была супраць урэгулявання канфлікту ва Украіне мірным шляхам
У Крамлі неаднаразова паведамлялі, што Расія гатова да перагавораў, аднак Кіеў на заканадаўчым узроўні іх забараніў.
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Масква ніколі не была супраць урэгулявання канфлікту ва Украіне мірнымі сродкамі, але пры захаванні гарантый бяспекі Расіі, пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін.
Ён нагадаў аб тым, што былі дасягнуты пэўныя дамоўленасці ў Стамбуле, якія ўкраінскі бок "выкінуў у печ", як толькі расійскія войскі адышлі ад Кіева.
"Яны нават былі парафіраваны на паперы кіраўнікамі бакоў, якія перагаворваюцца... І ўсё. І аб’явілі аб тым, што будуць дабівацца паражэння Расіі і перамогі на полі бою, стратэгічнага паражэння Расіі", - растлумачыў Пуцін у інтэрв’ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая напярэдадні візіту ў КНР.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ваенныя дзеянні пачаліся ва Украіне не з расійскай ваеннай аперацыі, а значна раней – у 2014 годзе.
"Я зараз не буду гаварыць, рэвалюцыя гэта, каляровая, не каляровая, але гэта дзяржпераварот", - сказаў ён.
На думку Пуціна, памылкі дзеючага тады кіраўніцтва трэба было выпраўляць не з дапамогай баевікоў, а праз дэмакратычныя працэдуры, аднак Захад рукамі Кіева распачаў баявыя дзеянні ў Данбасе.
Расійскі прэзідэнт таксама ўдакладніў, што прапановы Кітая па ўкраінскім канфлікце рэалістычныя і маглі б стаць асновай для мірнага ўрэгулявання сітуацыі. Паводле яго слоў, Масква высока цэніць прапановы Пекіна.
Нагадаем, што ў лютым бягучага года Пекін апублікаваў заяву з пазіцыяй наконт палітычнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. Пазіцыйны дакумент уключыў у сябе 12 пунктаў, сярод якіх: спыненне агню і аднабаковых санкцый, павага законных інтарэсаў усіх краін у галіне бяспекі і шэраг іншых.
Перагаворы Масквы і Кіева
Масква неаднаразова паведамляла, што гатова да перагавораў, аднак Кіеў на заканадаўчым узроўні ўвёў забарону на іх.
Як адзначыў Пуцін, калі Украіна хоча пачаць перагаворы з Расіяй, то Кіеву трэба адмяніць дэкрэт аб забароне і аб’явіць аб гатоўнасці да дыялогу.
"Мы гатовы, у тым ліку выкарыстоўваючы прапанову нашых кітайскіх сяброў", - заявіў прэзідэнт.
Нагадаем, што першы раунд перагавораў паміж Расіяй і Украінай прайшоў неўзабаве пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі. Тады 28 лютага 2022 года дзве дэлегацыі сустрэліся ў раёне Гомеля ў Беларусі, а 3 і 7 сакавіка 2022 года – у Брэсце.
Потым былі сустрэчы ў Турцыі. Так, 10 сакавіка ў Анталлі сустрэліся міністры замежных спраў Украіны і Расіі Дзмітрый Кулеба і Сяргей Лаўроў, а 29 сакавіка 2022 года прайшлі перагаворы на ўзроўні дэлегацый у Стамбуле. Затым былі дыстанцыйныя раўнды з выкарыстаннем відэасувязі, аднак неўзабаве перагаворы зайшлі ў тупік.
Як тлумачыў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, для Масквы важна дасягнуць пастаўленых мэт – і зроблена гэта можа быць рознымі шляхамі. Аднак дыпламатычныя сродкі зараз недаступны.
У чэрвені прэзідэнт Расіі зноў падкрэсліў, што Масква ніколі не адмаўлялася ад удзелу ў абмеркаваннях па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.
У жніўні кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў, што Кіеў будзе шукаць спосабы дасягнення "непрамых" дамоўленасцей з Масквой.
На мінулым тыдні стала вядома, што сустрэча па Украіне павінна адбыцца ў Турцыі ў апошняй дэкадзе кастрычніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"