https://bel.sputnik.by/20231018/groshy-pradugledzhanyya-belstatu-poyduts-na-pasadku-yablyn--abrykosa-1080385901.html
Грошы, прадугледжаныя Белстату, пойдуць на пасадку яблынь і абрыкосаў
Грошы, прадугледжаныя Белстату, пойдуць на пасадку яблынь і абрыкосаў
Sputnik Беларусь
Фонд бюджэтных сродкаў будзе павялічаны на 2 млн 400 тысяч беларускіх рублёў – сродкі прызначаны для пасадкі пладовых культур і догляду за імі. 18.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-18T11:29+0300
2023-10-18T11:29+0300
2023-10-18T11:29+0300
пастанова
савет міністраў рб
фінансаванне
фінансы
грошы
сад
садавіна і гародніна
сельская гаспадарка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102814/09/1028140924_0:134:3163:1913_1920x0_80_0_0_1a529acbf20ee11016376c3c9a83fa6b.jpg
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Саўмін Беларусі даручыў Мінфіну выдзеліць Мінсельгасхарчу ў 2023 годзе дадатковыя грошы на пасадку пладовых культур у восеньскі перыяд, адпаведная пастанова №690 апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым-інтэрнэт партале.Фонд бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, будзе павялічаны на 2 млн 400 тыс беларускіх рублёў.У дакуменце таксама гаворыцца, што расходы на гэтыя мэты будуць павялічаны за кошт змяншэння сродкаў, што выдзяляюцца Белстату."Расходы, указаныя ў пункце 1 гэтай пастановы, павялічыць за кошт змяншэння расходаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту на органы дзяржаўнай статыстыкі для забеспячэння іх функцыянавання, на 2 400 тыс рублёў", - адзначаецца там.Садоў павінна быць большУ жніўні 2022 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысвяціў тэме пладаводства цэлую нараду. Тады ён заяўляў, што створаныя ў краіне ўмовы дазваляюць у поўным аб’ёме забяспечыць гэтую галіну ўласным матэрыялам пладовых і ягадных культур.Беларускі лідар адзначаў, што пладова-ягадных садоў недастаткова і даручыў ураду і губернатарам павялічваць плошчы закладкі гэтых культур.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102814/09/1028140924_217:0:2948:2048_1920x0_80_0_0_21a42cb270589f03d9412936cb1e19f9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пастанова, савет міністраў рб, фінансаванне, фінансы, грошы, сад, садавіна і гародніна, сельская гаспадарка, у беларусі, беларусь, навіны , яблыня
пастанова, савет міністраў рб, фінансаванне, фінансы, грошы, сад, садавіна і гародніна, сельская гаспадарка, у беларусі, беларусь, навіны , яблыня
Грошы, прадугледжаныя Белстату, пойдуць на пасадку яблынь і абрыкосаў
Фонд бюджэтных сродкаў будзе павялічаны на 2 млн 400 тысяч беларускіх рублёў – сродкі прызначаны для пасадкі пладовых культур і догляду за імі.
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Саўмін Беларусі даручыў Мінфіну выдзеліць Мінсельгасхарчу ў 2023 годзе дадатковыя грошы на пасадку пладовых культур у восеньскі перыяд, адпаведная пастанова №690 апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым-інтэрнэт партале.
Фонд бюджэтных сродкаў, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, будзе павялічаны на 2 млн 400 тыс беларускіх рублёў.
"Для пасадкі ў восеньскі перыяд пладовых культур і догляду за імі", - тлумачыцца ў пастанове.
У дакуменце таксама гаворыцца, што расходы на гэтыя мэты будуць павялічаны за кошт змяншэння сродкаў, што выдзяляюцца Белстату.
"Расходы, указаныя ў пункце 1 гэтай пастановы, павялічыць за кошт змяншэння расходаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Нацыянальнаму статыстычнаму камітэту на органы дзяржаўнай статыстыкі для забеспячэння іх функцыянавання, на 2 400 тыс рублёў", - адзначаецца там.
У жніўні 2022 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысвяціў тэме пладаводства цэлую нараду. Тады ён заяўляў, што створаныя ў краіне ўмовы дазваляюць у поўным аб’ёме забяспечыць гэтую галіну ўласным матэрыялам пладовых і ягадных культур.
Беларускі лідар адзначаў, што пладова-ягадных садоў недастаткова і даручыў ураду і губернатарам павялічваць плошчы закладкі гэтых культур.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" "Салодкі кусок знойдзе раток!", або
Гатуем з садавіны