https://bel.sputnik.by/20231019/mnsktrans-byasplatna-razdasts-kalya-300-tysyach-lgotnykh-prayaznykh-1080415950.html
Мінсктранс бясплатна раздасць каля 300 тысяч ільготных праязных
Мінсктранс бясплатна раздасць каля 300 тысяч ільготных праязных
Sputnik Беларусь
Льготныя праязныя дакументы патрэбны для таго, каб зафіксаваць і ўлічыць тыя катэгорыі грамадзян, якія маюць права на бясплатны праезд. 19.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-19T10:47+0300
2023-10-19T10:47+0300
2023-10-19T10:49+0300
праязны
грамадства
льготы
транспарт
мінсктранс
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103396/12/1033961282_0:53:1201:728_1920x0_80_0_0_6fbd1a2c8ecbfdda81a0fdb9d2883bf4.jpg
МІНСК, 19 кас – Sputnik. У беларускай сталіцы тэсціруюць ільготныя праязныя, паведаміла прэс-сакратар транспартнай кампаніі "Мінсктранс" Вольга Грамыка.У эксперыменце "Мінсктранса" і мінскай падземкі з верасня гэтага года бяруць удзел вучні чатырох школ і двух каледжаў. Ім выдалі бескантактавыя смарт-карткі, якія неабходна прыкладаць да валідатара ў наземным гарадскім транспарце і метро.Як растлумачыла Грамыка, ільготныя праязныя дакументы патрэбны для таго, каб зафіксаваць і ўлічыць ільготныя катэгорыі грамадзян. Гэта тыя пасажыры, якія маюць права бясплатнага праезду ў гарадскім грамадскім транспарце на падставе пэўных дакументаў.Сістэма ўліку льготных пасажыраў патрэбна для далейшага планавання работы гарадскога транспарту.Ужо выпушчана каля 300 тысяч такіх картак, якія раздадуць жыхарам Мінска, якім належыць бясплатны праезд. Да гэтай катэгорыі грамадзян адносяцца школьнікі, навучэнцы першага і другога курсаў каледжаў, інваліды, а таксама ветэраны.Як расказалі ў транспартнай кампаніі, у будучым аналагічная сістэма льготных праязных можа з’явіцца і ў іншых рэгіёнах.Адзіны праязныНагадаем, што ў беларускай сталіцы з 16 жніўня адбылася аптымізацыя аплаты праезду – з’явіўся адзіны праязны білет на ўсе віды транспарту па адной цане. Ён каштуе 51 рубель і 5 капеек на адзін месяц. Скарыстацца ім можна як на наземных відах транспарту – аўтобусе, тралейбусе, трамваі, так і ў метро.Раней за 51 рубель і 5 капеек можна было купіць праязны на месяц толькі на два наземныя віды транспарту.Колькі ў Мінску грамадскага транспартуПаводле звестак прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь", у Мінску налічваецца 2 111 рухомых адзінак грамадскага транспарту. З іх 93 электробусы, 132 вагоны трамваяў, 316 вагонаў метро на трох лініях (у гадзіны-пік), 712 тралейбусаў (251 з павялічаным аўтаномным ходам) і 1 174 аўтобусы. У бягучым годзе для горада будзе куплена сем электробусаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230920/mnsktrans-zmyan-marshrut-atobusa-z-mnska--rygu-1079600194.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103396/12/1033961282_0:0:1069:801_1920x0_80_0_0_4f84a4c171335ca4e438d5f9281bf720.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
праязны, грамадства, льготы, транспарт, мінсктранс, беларусь, у беларусі, навіны
праязны, грамадства, льготы, транспарт, мінсктранс, беларусь, у беларусі, навіны
Мінсктранс бясплатна раздасць каля 300 тысяч ільготных праязных
10:47 19.10.2023 (абноўлена: 10:49 19.10.2023) Льготныя праязныя дакументы патрэбны для таго, каб зафіксаваць і ўлічыць тыя катэгорыі грамадзян, якія маюць права на бясплатны праезд.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. У беларускай сталіцы тэсціруюць ільготныя праязныя, паведаміла прэс-сакратар транспартнай кампаніі "Мінсктранс" Вольга Грамыка.
У эксперыменце "Мінсктранса" і мінскай падземкі з верасня гэтага года бяруць удзел вучні чатырох школ і двух каледжаў. Ім выдалі бескантактавыя смарт-карткі, якія неабходна прыкладаць да валідатара ў наземным гарадскім транспарце і метро.
Як растлумачыла Грамыка, ільготныя праязныя дакументы патрэбны для таго, каб зафіксаваць і ўлічыць ільготныя катэгорыі грамадзян. Гэта тыя пасажыры, якія маюць права бясплатнага праезду ў гарадскім грамадскім транспарце на падставе пэўных дакументаў.
"Сёння мы ўжо фіксуем каля 2,5 тысячы такіх валідацый", - паведаміла прэс-сакратар у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Сістэма ўліку льготных пасажыраў патрэбна для далейшага планавання работы гарадскога транспарту.
Ужо выпушчана каля 300 тысяч такіх картак, якія раздадуць жыхарам Мінска, якім належыць бясплатны праезд. Да гэтай катэгорыі грамадзян адносяцца школьнікі, навучэнцы першага і другога курсаў каледжаў, інваліды, а таксама ветэраны.
Як расказалі ў транспартнай кампаніі, у будучым аналагічная сістэма льготных праязных можа з’явіцца і ў іншых рэгіёнах.
Нагадаем, што ў беларускай сталіцы з 16 жніўня адбылася аптымізацыя аплаты праезду – з’явіўся адзіны праязны білет на ўсе віды транспарту па адной цане. Ён каштуе 51 рубель і 5 капеек на адзін месяц. Скарыстацца ім можна як на наземных відах транспарту – аўтобусе, тралейбусе, трамваі, так і ў метро.
Раней за 51 рубель і 5 капеек можна было купіць праязны на месяц толькі на два наземныя віды транспарту.
Колькі ў Мінску грамадскага транспарту
Паводле звестак прадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь", у Мінску налічваецца 2 111 рухомых адзінак грамадскага транспарту. З іх 93 электробусы, 132 вагоны трамваяў, 316 вагонаў метро на трох лініях (у гадзіны-пік), 712 тралейбусаў (251 з павялічаным аўтаномным ходам) і 1 174 аўтобусы. У бягучым годзе для горада будзе куплена сем электробусаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"