https://bel.sputnik.by/20231019/putsn-nazva-dyskrymnatsyyay-zabaronu-na-dzel-spartsmena-rf-u-spaborntstvakh-1080427103.html
Пуцін назваў дыскрымінацыяй забарону на ўдзел спартсменаў РФ у спаборніцтвах
Пуцін назваў дыскрымінацыяй забарону на ўдзел спартсменаў РФ у спаборніцтвах
Sputnik Беларусь
Гульні выкарыстоўваюцца як інструмент палітычнага націску на людзей, якія да палітыкі не маюць ніякага дачынення, мяркуе прэзідэнт РФ. 19.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-19T14:28+0300
2023-10-19T14:28+0300
2023-10-19T14:31+0300
уладзімір пуцін
спорт
палітыка
навіны
у свеце
санкцыі
расія
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/13/1080425116_0:8:3069:1734_1920x0_80_0_0_86e8eea96789cdb4512809e1ed01b291.jpg
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Запрашэнне на Алімпійскія гульні стала прывілеяй, якую можна заслужыць палітычнымі жэстамі, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін, выступаючы на форуме "Россия – спортивная держава".Ён таксама падкрэсліў, што цяпер самі Гульні выкарыстоўваюцца як нейкі інструмент палітычнага націску на тых людзей, якія да палітыкі могуць не мець ніякага дачынення."Па факце гэта расійская этнічная дыскрымінацыя", - заявіў Пуцін.Праца насуперакРазам з тым, паводле яго слоў, расійскі бок гатоў і будзе ўзаемадзейнічаць толькі з тымі, хто "раздзяляе традыцыйныя каштоўнасці і прынцыпы спорту, хто шануе гэтыя каштоўнасці".Уладзімір Пуцін таксама падкрэсліў, што спорт застанецца ў РФ безумоўным прыярытэтам і адной з мэт развіцця краіны.Расійскі лідар паабяцаў прадоўжыць традыцыі айчыннай спартыўнай адукацыі, а таксама работу ў спорце вышэйшых дасягненняў.Праверка на трываласцьПрэзідэнт таксама лічыць, што цяпер спартыўны рух праходзіць праверку не толькі на згуртаванасць, але і на вернасць алімпійскім прынцыпам раўнапраўя і сумленнай барацьбы.Менавіта таму, паводле яго слоў, правядзенне такіх форумаў, як "Россия – спортивная держава", адыгрывае асаблівае значэнне. Пуцін разлічвае, што работа гэтага форуму пасадзейнічае развіццю спорту і прасоўванню яго галоўнай гуманістычнай місіі.Магчымасці РасііПрэзідэнт заявіў, што ў расійскага боку ёсць усё неабходнае для арганізацыі і правядзення шматэтапных, камерцыйна прывабных адкрытых турніраў з удзелам замежных спартсменаў, клубаў і каманд.Больш за тое, Пуцін нагадаў, што ў краіны ўжо ёсць вельмі паспяховы вопыт правядзення буйных спаборніцтваў, а таксама спарткомплексы і стадыёны, якія аснашчаныя ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі. Акрамя гэтага, ёсць свая дзеючая сістэма вырашэння спартыўных спрэчак.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/13/1080425116_130:0:2859:2047_1920x0_80_0_0_1e7de5eabb298b23e1d05b65cd14b36b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, спорт, палітыка, навіны , у свеце, санкцыі, расія, грамадства
уладзімір пуцін, спорт, палітыка, навіны , у свеце, санкцыі, расія, грамадства
Пуцін назваў дыскрымінацыяй забарону на ўдзел спартсменаў РФ у спаборніцтвах
14:28 19.10.2023 (абноўлена: 14:31 19.10.2023) Гульні выкарыстоўваюцца як інструмент палітычнага націску на людзей, якія да палітыкі не маюць ніякага дачынення, мяркуе прэзідэнт РФ.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Запрашэнне на Алімпійскія гульні стала прывілеяй, якую можна заслужыць палітычнымі жэстамі, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін, выступаючы на форуме "Россия – спортивная держава".
"Дзякуючы некаторым кіраўнікам сучаснага Міжнароднага Алімпійскага камітэта мы даведаліся, што запрашэнне на Гульні – гэта не безумоўнае права лепшых спартсменаў, а нейкая прывілея і заслужыць яе можна не спартыўнымі вынікамі, а нейкімі палітычнымі жэстамі, якія да спорту наогул не маюць ніякага дачынення", - адзначыў расійскі лідар.
Ён таксама падкрэсліў, што цяпер самі Гульні выкарыстоўваюцца як нейкі інструмент палітычнага націску на тых людзей, якія да палітыкі могуць не мець ніякага дачынення.
"Па факце гэта расійская этнічная дыскрымінацыя", - заявіў Пуцін.
Разам з тым, паводле яго слоў, расійскі бок гатоў і будзе ўзаемадзейнічаць толькі з тымі, хто "раздзяляе традыцыйныя каштоўнасці і прынцыпы спорту, хто шануе гэтыя каштоўнасці".
Уладзімір Пуцін таксама падкрэсліў, што спорт застанецца ў РФ безумоўным прыярытэтам і адной з мэт развіцця краіны.
Расійскі лідар паабяцаў прадоўжыць традыцыі айчыннай спартыўнай адукацыі, а таксама работу ў спорце вышэйшых дасягненняў.
Прэзідэнт таксама лічыць, што цяпер спартыўны рух праходзіць праверку не толькі на згуртаванасць, але і на вернасць алімпійскім прынцыпам раўнапраўя і сумленнай барацьбы.
Менавіта таму, паводле яго слоў, правядзенне такіх форумаў, як "Россия – спортивная держава", адыгрывае асаблівае значэнне. Пуцін разлічвае, што работа гэтага форуму пасадзейнічае развіццю спорту і прасоўванню яго галоўнай гуманістычнай місіі.
Прэзідэнт заявіў, што ў расійскага боку ёсць усё неабходнае для арганізацыі і правядзення шматэтапных, камерцыйна прывабных адкрытых турніраў з удзелам замежных спартсменаў, клубаў і каманд.
Больш за тое, Пуцін нагадаў, што ў краіны ўжо ёсць вельмі паспяховы вопыт правядзення буйных спаборніцтваў, а таксама спарткомплексы і стадыёны, якія аснашчаныя ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі. Акрамя гэтага, ёсць свая дзеючая сістэма вырашэння спартыўных спрэчак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Алімпійскі рух дэградзіруе, прыйдуць іншыя арганізацыі – Пуцін
Пяць відаў спорту могуць
уключыць у праграму Алімпіяды 2028 года