https://bel.sputnik.by/20231020/pyasko-stuatsyya-pamzh-rf--zsha-paslya-adklkannya-ratyfkatsy-duzyav-vyranyalasya-1080465843.html
Пяскоў: сітуацыя паміж РФ і ЗША пасля адклікання ратыфікацыі ДУЗЯВ выраўнялася
Пяскоў: сітуацыя паміж РФ і ЗША пасля адклікання ратыфікацыі ДУЗЯВ выраўнялася
Sputnik Беларусь
Раней Масква заяўляла, што занадта доўга чакала нейкіх крокаў Вашынгтона па ратыфікацыі дакумента. 20.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-20T15:26+0300
2023-10-20T15:26+0300
2023-10-20T19:12+0300
ядзерная зброя
дагавор
расія
дзмітрый пяскоў
зша
бяспека
палітыка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/02/1063172964_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_eeb8432fa862c50af5dc7d96c19e263c.jpg
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Сітуацыя паміж Расіяй і ЗША пасля адклікання ратыфікацыі ДУЗЯВ дэ-юрэ выраўнялася, Масква ўважліва назірае за сітуацыяй, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.У пятніцу стала вядома, што ЗША правялі падземныя выпрабаванні на палігоне ў Невадзе, дзе раней выпрабоўвалі ядзерную зброю. Выпрабаванні прайшлі 18 кастрычніка – у дзень, калі Дзярждума Расіі ў заключным чытанні прыняла закон аб адкліканні ратыфікацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ).Ён падкрэсліў, што "мы вельмі ўважліва назіраем".Па словах прадстаўніка Крамля, гэта было не ядзернае выпрабаванне.Што такое ДУЗЯВТэкст дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў быў прыняты ў ААН у 1996 годзе. Пасля гэтага яго падпісала і ратыфікавала вялікая колькасць краін-удзельніц глабальнай арганізацыі. Расія зрабіла гэта ў 2000 годзе.Дагавор прадугледжвае міжнародную сістэму маніторынгу, якая вызначае, ці праводзяцца недзе ядзерныя выпрабаванні. Для адсочвання выкарыстоўваюцца сейсмічныя і гідраакустычныя станцыі і іншая тэхніка па ўсёй Зямлі. Даныя акумулірюе міжнародны цэнтр у Вене, дзе знаходзіцца адзін з офісаў ААН.Раней у МЗС РФ адзначалі, што расійскі бок занадта доўга чакаў, калі ЗША зробіць нейкія крокі па ратыфікацыі дакумента. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папярэдзіў Вашынгтон, што Масква можа адклікаць ратыфікацыю.Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што адмова ад ратыфікацыі не азначае, што Расія плануе правесці ядзерныя выпрабаванні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/02/1063172964_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_ed1dbfe3d89f18e59ab98f02f63213cc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, дагавор, расія, дзмітрый пяскоў, зша, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
ядзерная зброя, дагавор, расія, дзмітрый пяскоў, зша, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
Пяскоў: сітуацыя паміж РФ і ЗША пасля адклікання ратыфікацыі ДУЗЯВ выраўнялася
15:26 20.10.2023 (абноўлена: 19:12 20.10.2023) Раней Масква заяўляла, што занадта доўга чакала нейкіх крокаў Вашынгтона па ратыфікацыі дакумента.
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Сітуацыя паміж Расіяй і ЗША пасля адклікання ратыфікацыі ДУЗЯВ дэ-юрэ выраўнялася, Масква ўважліва назірае за сітуацыяй, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
У пятніцу стала вядома, што ЗША правялі падземныя выпрабаванні на палігоне ў Невадзе, дзе раней выпрабоўвалі ядзерную зброю. Выпрабаванні прайшлі 18 кастрычніка – у дзень, калі Дзярждума Расіі ў заключным чытанні прыняла закон аб адкліканні ратыфікацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ).
"Не, наша пазіцыя добрая, вельмі зразумелая. Цяпер, уласна, выраўнялася сітуацыя дэ-юрэ, зараз мы – і Амерыка, і Расія – з’яўляемся падпісантамі дагавора, але цяпер ён не ратыфікаваны ні ў той, ні ў другой у краіне", - сказаў Пяскоў.
Ён падкрэсліў, што "мы вельмі ўважліва назіраем".
Па словах прадстаўніка Крамля, гэта было не ядзернае выпрабаванне.
Тэкст дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў быў прыняты ў ААН у 1996 годзе. Пасля гэтага яго падпісала і ратыфікавала вялікая колькасць краін-удзельніц глабальнай арганізацыі. Расія зрабіла гэта ў 2000 годзе.
Дагавор прадугледжвае міжнародную сістэму маніторынгу, якая вызначае, ці праводзяцца недзе ядзерныя выпрабаванні. Для адсочвання выкарыстоўваюцца сейсмічныя і гідраакустычныя станцыі і іншая тэхніка па ўсёй Зямлі. Даныя акумулірюе міжнародны цэнтр у Вене, дзе знаходзіцца адзін з офісаў ААН.
Раней у МЗС РФ адзначалі, што расійскі бок занадта доўга чакаў, калі ЗША зробіць нейкія крокі па ратыфікацыі дакумента. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папярэдзіў Вашынгтон, што Масква можа адклікаць ратыфікацыю.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што адмова ад ратыфікацыі не азначае, што Расія плануе правесці ядзерныя выпрабаванні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"