https://bel.sputnik.by/20231020/zralskya-vayskotsy-razbambl-adnu-z-naystarazhytnykh-tserkva-u-gaze-1080458686.html
Ізраільскія вайскоўцы разбамбілі адну з найстаражытных цэркваў у Газе
Ізраільскія вайскоўцы разбамбілі адну з найстаражытных цэркваў у Газе
Sputnik Беларусь
Разбураны храм належаў грэчаскай праваслаўнай царкве, прэм’ер Грэцыі раней папрасіў Ізраіль абараніць манастыр у Газе ад удараў сваіх вайскоўцаў. 20.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-20T11:58+0300
2023-10-20T11:58+0300
2023-10-20T12:02+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
узброены канфлікт
царква
бяспека
рэлігія
грамадства
навіны
здарэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/14/1080453826_0:72:1200:747_1920x0_80_0_0_cf443c1394d4dc1e303a49d22b15ec6d.png
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Узброеныя сілы Ізраіля разбурылі грэчаскую праваслаўную царкву Святога Парфірыя на тэрыторыі сектара Газа, паведаміла дзяржтэлерадыёкампанія Грэцыі ERT.Манастыр быў знішчаны ў выніку бамбардзіровак. Гэта пацвердзіў Іерусалімскі патрыярхат, які апублікаваў фота разбуранай царквы ў Газе пасля ўдару, і абвінаваціў Ізраіль у ваенным злачынстве.Па паведамленні тэлеканала, у храме знаходзілася 50 чалавек, большасць з іх – дзеці і жанчыны.Епіскап Іерусалімскай праваслаўнай царквы Архіепіскап Тыверыядскі Алексій у сваю чаргу адзначыў, што ёсць загінулыя. Паводле яго слоў, з-за пападання ракеты будынак абрушыўся.Вядома, што ў манастыры пражывае больш за 400 чалавек. Па інфармацыі мясцовых СМІ, пад руінамі могуць знаходзіцца дзесяткі людзей.Найстаражытная царкваЦарква святога Парфірыя ў Газе належыць грэчаскай праваслаўнай царкве. Гэта адна з найстаражытных цэркваў у рэгіёне, яна была пабудавана ў пачатку V стагоддзя н.э. і некалькі разоў перабудоўвалася.Прэм’ер Грэцыі Кірыякас Міцатакіс раней на сустрэчы з патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем паведаміў, што ўрад падтрымлівае кантакт з ізраільскім бокам, каб абараніць царкву ў Газе ад удараў арміі Ізраіля.Што зараз адбываецца ў Ізраілі і сектары ГазаПалесціна-ізраільскі канфлікт абвастрыўся 7 кастрычніка. Палесцінскі рух ХАМАС, які кантралюе сектар Газа, абстраляў ракетамі тэрыторыю Ізраіля. У адказ ізраільская армітя атакавала Газу.Канфлікт працягваецца да гэтага часу, яго ахвярамі ўжо сталі некалькі тысяч чалавек з абодвух бакоў, у тым ліку трое выхадцаў з Беларусі.Бакі пакуль што не пачалі перагаворы, аднак да гэтага заклікалі ў тым ліку ў беларускім парламенце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
палесціна
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/14/1080453826_48:0:1200:864_1920x0_80_0_0_54f4acdecb6ac9ea918209c14da56bef.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, царква, бяспека, рэлігія, грамадства, навіны , здарэнні, генацыд, у свеце
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, царква, бяспека, рэлігія, грамадства, навіны , здарэнні, генацыд, у свеце
Ізраільскія вайскоўцы разбамбілі адну з найстаражытных цэркваў у Газе
11:58 20.10.2023 (абноўлена: 12:02 20.10.2023) Разбураны храм належаў грэчаскай праваслаўнай царкве, прэм’ер Грэцыі раней папрасіў Ізраіль абараніць манастыр у Газе ад удараў сваіх вайскоўцаў.
МІНСК, 20 кас – Sputnik. Узброеныя сілы Ізраіля разбурылі грэчаскую праваслаўную царкву Святога Парфірыя на тэрыторыі сектара Газа, паведаміла дзяржтэлерадыёкампанія Грэцыі ERT.
Манастыр быў знішчаны ў выніку бамбардзіровак. Гэта пацвердзіў Іерусалімскі патрыярхат, які апублікаваў фота разбуранай царквы ў Газе пасля ўдару, і абвінаваціў Ізраіль у ваенным злачынстве.
Па паведамленні тэлеканала, у храме знаходзілася 50 чалавек, большасць з іх – дзеці і жанчыны.
"Міністэрства ўнутраных спраў у Газе паведаміла аб абвальванні будынка грэчаскай праваслаўнай царквы Святога Парфірыя ў цэнтральным горадзе Газы ў выніку ізраільскіх рэйдаў і пацвердзіла наяўнасць параненых сярод людзей, якія схаваліся ў царкве", - сказалі ў эфіры.
Епіскап Іерусалімскай праваслаўнай царквы Архіепіскап Тыверыядскі Алексій у сваю чаргу адзначыў, што ёсць загінулыя. Паводле яго слоў, з-за пападання ракеты будынак абрушыўся.
Вядома, што ў манастыры пражывае больш за 400 чалавек. Па інфармацыі мясцовых СМІ, пад руінамі могуць знаходзіцца дзесяткі людзей.
Царква святога Парфірыя ў Газе належыць грэчаскай праваслаўнай царкве. Гэта адна з найстаражытных цэркваў у рэгіёне, яна была пабудавана ў пачатку V стагоддзя н.э. і некалькі разоў перабудоўвалася.
Прэм’ер Грэцыі Кірыякас Міцатакіс раней на сустрэчы з патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем паведаміў, што ўрад падтрымлівае кантакт з ізраільскім бокам, каб абараніць царкву ў Газе ад удараў арміі Ізраіля.
Што зараз адбываецца ў Ізраілі і сектары Газа
Палесціна-ізраільскі канфлікт абвастрыўся 7 кастрычніка. Палесцінскі рух ХАМАС, які кантралюе сектар Газа, абстраляў ракетамі тэрыторыю Ізраіля. У адказ ізраільская армітя атакавала Газу.
Канфлікт працягваецца да гэтага часу, яго ахвярамі ўжо сталі некалькі тысяч чалавек з абодвух бакоў, у тым ліку трое выхадцаў з Беларусі.
Бакі пакуль што не пачалі перагаворы, аднак да гэтага заклікалі ў тым ліку ў беларускім парламенце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Захарава:
ЗША доўга падманвалі свет пад выглядам барацьбы за свабоду і дэмакратыю