Мінпрацы Беларусі павысіла надбаўкі сацработнікам

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія рублі
Беларускія рублі - Sputnik Беларусь, 1920, 22.10.2023
Падпісацца
У кастрычніку-снежні гэтага года і ў 2024 годзе на выплату надбаўкі плануецца накіраваць 147,8 мільёнаў беларускіх рублёў.
МІНСК, 22 кас – Sputnik. З 1 кастрычніка будуць павышаны надбаўкі работнікам сферы сацыяльнага абслугоўвання, гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацабароны Беларусі №35 ад 11 кастрычніка, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, на 20% павялічыцца надбаўка ў кіраўнікоў, спецыялістаў па сацработе, інспектараў па асноўнай дзейнасці, сацработнікаў, выхавальнікаў, псіхолагаў, інструктараў па працоўнай тэрапіі.
Таксама на 20% падрастуць надбаўкі ў сядзелак, малодшых медсясцёр па доглядзе за хворымі, нянь, санітарак.
У іншых работнікаў устаноў сацабслугоўвання, а таксама дамоў і цэнтраў часовага знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства памер надбаўкі ўзрасце на 15%.

Наколькі павялічыцца заробак

Як растлумачылі ў прэс-службе Мінпрацы і сацабароны, у выніку зарплата кіраўнікоў устаноў сацабслугоўвання з 1 кастрычніка ў сярэднім павялічыцца на 2,3-4,5%, спецыялістаў – на 5,2%, а сацыяльных работнікаў, сядзелак, нянь і санітарак – на 5,4-5,7%.
Такім чынам, заработная плата работнікаў сферы сацабслугоўвання за гэты год у сярэднім вырасце на 14% і складзе 1,1 тыс беларускіх рублёў.
"Зарплата павышана больш як 30 тысячам работнікаў галіны. У кастрычніку-снежні гэтага года і ў 2024-м на выплату надбаўкі плануецца накіраваць 147,8 мільёнаў беларускіх рублёў", - дадалі ў профільным ведамстве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Гадавая інфляцыя ў Беларусі працягвае зніжацца
Лукашэнка зацвердзіў эканамічныя мэты на 2024 год
Колькасць занятых у беларускай эканоміцы зменшылася
Стужка навiн
0