https://bel.sputnik.by/20231023/pyasko-amerykanatsentrychnaga-svetaparadku-bolsh-ne-budze-1080516425.html
Пяскоў: амерыканацэнтрычнага светапарадку больш не будзе
Пяскоў: амерыканацэнтрычнага светапарадку больш не будзе
Sputnik Беларусь
У Маскве пагадзіліся з выказваннем Байдэна аб новым светапарадку, аднак падкрэслілі, што ён павінен будавацца на міжнародным праве, павазе і неўмяшанні ва... 23.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-23T13:39+0300
2023-10-23T13:39+0300
2023-10-23T13:39+0300
дзмітрый пяскоў
зша
у свеце
палітыка
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1a/1070528084_0:103:3072:1831_1920x0_80_0_0_0f18cb0ee07daccbfffaa3e54fbf7c2d.jpg
МІНСК, 23 кас – Sputnik. У Расіі згодны са словамі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аб тым, што свет мае патрэбу ў новым светапарадку, аднак у Маскве мяркуюць, што ЗША стварыць яго не змогуць, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Такім чынам Пяскоў пракаменціраваў выказванні Джо Байдэна аб тым, што чалавецтву неабходны новы сусветны парадак.Паводле яго слоў, выказванне Байдэна аб новым светапарадку – гэта рэдкі выпадак, калі ў Расіі з ім згодны.Разам з тым Пяскоў растлумачыў, што ЗША аб якім бы новым светапарадку не гаварылі, іх рыторыка зводзіцца да аднаго – "амерыканацэнтрычнага светапарадку", гэта значыць свету, які "круціцца вакол ЗША".Ён упэўнен, што новы светапарадак, які зменіць існуючы, павінен грунтавацца на міжнародным праве, узаемнай павазе, а таксама на такім прынцыпе, як неўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых краін.Пяскоў падкрэсліў, што новы светапарадак павінен пазбавіцца ад спроб сканцэнтраваць увесь інструментарый сусветнага кіравання ў руках адной дзяржавы.Прадстаўнік Крамля таксама назваў недапушчальным навязванне дзяржавам з боку той ці іншай краіны сваёй волі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
зша
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/1a/1070528084_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_ec50fb1b613d27efe83a0b6f3128cf31.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, зша, у свеце, палітыка, расія, навіны
дзмітрый пяскоў, зша, у свеце, палітыка, расія, навіны
Пяскоў: амерыканацэнтрычнага светапарадку больш не будзе
У Маскве пагадзіліся з выказваннем Байдэна аб новым светапарадку, аднак падкрэслілі, што ён павінен будавацца на міжнародным праве, павазе і неўмяшанні ва ўнутраныя справы кожнай з краін.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. У Расіі згодны са словамі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна аб тым, што свет мае патрэбу ў новым светапарадку, аднак у Маскве мяркуюць, што ЗША стварыць яго не змогуць, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Такім чынам Пяскоў пракаменціраваў выказванні Джо Байдэна аб тым, што чалавецтву неабходны новы сусветны парадак.
"(…) Сапраўды, свет мае патрэбу ў новым светапарадку, заснаваным зусім на іншых прынцыпах, (…) свабодным ад спроб навязвання іншым краінам сваёй волі, сваіх рашэнняў", - заявіў прадстаўнік Крамля.
Паводле яго слоў, выказванне Байдэна аб новым светапарадку – гэта рэдкі выпадак, калі ў Расіі з ім згодны.
Разам з тым Пяскоў растлумачыў, што ЗША аб якім бы новым светапарадку не гаварылі, іх рыторыка зводзіцца да аднаго – "амерыканацэнтрычнага светапарадку", гэта значыць свету, які "круціцца вакол ЗША".
"Так больш не будзе", - заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.
Ён упэўнен, што новы светапарадак, які зменіць існуючы, павінен грунтавацца на міжнародным праве, узаемнай павазе, а таксама на такім прынцыпе, як неўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых краін.
Пяскоў падкрэсліў, што новы светапарадак павінен пазбавіцца ад спроб сканцэнтраваць увесь інструментарый сусветнага кіравання ў руках адной дзяржавы.
Прадстаўнік Крамля таксама назваў недапушчальным навязванне дзяржавам з боку той ці іншай краіны сваёй волі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Захарава:
ЗША доўга падманвалі свет пад выглядам барацьбы за свабоду і дэмакратыю