https://bel.sputnik.by/20231024/erazysk-bank-razvtstsya-prezentava-novyya-bznes-platformy-1080561371.html
Еўразійскі банк развіцця прэзентаваў новыя бізнес-платформы
Еўразійскі банк развіцця прэзентаваў новыя бізнес-платформы
Sputnik Беларусь
Як заяўляюць распрацоўшчыкі, яны садзейнічаюць развіццю лёгкай прамысловасці і падрыхтоўцы кадраў у ЕАЭС. 24.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-24T17:08+0300
2023-10-24T17:08+0300
2023-10-24T17:08+0300
еаэс
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
грамадства
лічбавізацыя
праца
працаўладкаванне
у свеце
меркаванне
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1e/1069669908_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_79584db73d73e3d756d1417350e61000.png
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Вядзенне бізнесу ў любым рэгіёне ЕАЭС павінна быць зручным і камфортным, аб гэтым заявіў намеснік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця, куратар Фонду лічбавых ініцыятыў ЕАБР Тыгран Саркісян.У фармаце відэамоста Масква – Мінск – Ерэван – Бішкек – Астана Саркісян прэзентаваў два новыя маштабныя праекты, якія падтрымаў Фонд лічбавых ініцыятыў ЕАБР. Размова ідзе аб міжнароднай платформе развіцця навыкаў і прафесій, і лічбавай платформе для развіцця і маштабіравання бізнесу ў лёгкай прамысловасці BEE-ONLINE.ru.Прэзентуючы BEE-ONLINE.ru дырэктар праекта Таццяна Бялькевіч адзначыла, што платформа дазваляе наладжваць кааперацыйныя сувязі паміж прадпрыемствамі. У першую чаргу гэта датычыцца вытворцаў і пакупнікоў сыравіны. Прамыя кантакты нівеліруюць сетку пасрэднікаў, што знізіць кошт сыравіны, а значыць, і цану гатовага вырабу. Таксама платформа прадугледжвае пошук персаналу: швачак, мадэльераў, канструктараў адзення, інжынерна-тэхнічнага персаналу.Эксперты ўпэўнены, што ініцыятывы па развіцці лёгкай прамысловасці ЕАЭС зробяць прадукцыю Саюза запатрабаванай і канкурэнтаздольнай на рынках трэціх краін."Гэтая міжнародная платформа стварае спрыяльныя ўмовы для дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. Праз яе яны могуць знаходзіць партнёраў і рынкі збыту, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы лёгкай прамысловасці на еўразійскай прасторы", - дадаў Саркісян.Калі кадры вырашаюць усёІншы праект, ажыццёўлены пры фінансавай падтрымцы Фонду лічбавых ініцыятыў ЕАБР, – WorldSkills. Як расказала намеснік генеральнага дырэктара па міжнароднай дзейнасці Агенцтва развіцця прафесій і навыкаў Аліна Дасканава, платформа была запушчана ў маі і ўжо набрала больш за тысячу карыстальнікаў. На сэрвісе можна прайсці курсы павышэння кваліфікацыі або атрымаць незалежную ацэнку навыкаў супрацоўнікаў, якая можа спатрэбіцца, напрыклад, пры працаўладкаванні.У рамках відэамоста Саркісян заявіў, што Фонд лічбавых ініцыятыў ЕАБР аб’явіў новы прыём грантавых заявак на IT-праекты па ўмацаванні еўразійскай інтэграцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1e/1069669908_0:0:1440:1080_1920x0_80_0_0_7d3d88e78535b47adcd781e410b99045.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, грамадства, лічбавізацыя, праца, працаўладкаванне, у свеце, меркаванне, эканоміка, еабр
еаэс, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, грамадства, лічбавізацыя, праца, працаўладкаванне, у свеце, меркаванне, эканоміка, еабр
Еўразійскі банк развіцця прэзентаваў новыя бізнес-платформы
Як заяўляюць распрацоўшчыкі, яны садзейнічаюць развіццю лёгкай прамысловасці і падрыхтоўцы кадраў у ЕАЭС.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Вядзенне бізнесу ў любым рэгіёне ЕАЭС павінна быць зручным і камфортным, аб гэтым заявіў намеснік старшыні праўлення Еўразійскага банка развіцця, куратар Фонду лічбавых ініцыятыў ЕАБР Тыгран Саркісян.
У фармаце відэамоста Масква – Мінск – Ерэван – Бішкек – Астана Саркісян прэзентаваў два новыя маштабныя праекты, якія падтрымаў Фонд лічбавых ініцыятыў ЕАБР. Размова ідзе аб міжнароднай платформе развіцця навыкаў і прафесій, і лічбавай платформе для развіцця і маштабіравання бізнесу ў лёгкай прамысловасці BEE-ONLINE.ru.
Прэзентуючы BEE-ONLINE.ru дырэктар праекта Таццяна Бялькевіч адзначыла, што платформа дазваляе наладжваць кааперацыйныя сувязі паміж прадпрыемствамі. У першую чаргу гэта датычыцца вытворцаў і пакупнікоў сыравіны. Прамыя кантакты нівеліруюць сетку пасрэднікаў, што знізіць кошт сыравіны, а значыць, і цану гатовага вырабу. Таксама платформа прадугледжвае пошук персаналу: швачак, мадэльераў, канструктараў адзення, інжынерна-тэхнічнага персаналу.
"Гэта асабліва карысна невялікім вытворцам, чые прадпрыемствы размешчаны далёка ад цэнтраў індустрыі і ў якіх сувязі для пошуку персаналу і партнёраў не такія шырокія. Цяпер яны атрымліваюць новую магчымасць нарасціць гэтыя сувязі", - растлумачыла Бялькевіч.
Эксперты ўпэўнены, што ініцыятывы па развіцці лёгкай прамысловасці ЕАЭС зробяць прадукцыю Саюза запатрабаванай і канкурэнтаздольнай на рынках трэціх краін.
"Гэтая міжнародная платформа стварае спрыяльныя ўмовы для дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. Праз яе яны могуць знаходзіць партнёраў і рынкі збыту, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы лёгкай прамысловасці на еўразійскай прасторы", - дадаў Саркісян.
Іншы праект, ажыццёўлены пры фінансавай падтрымцы Фонду лічбавых ініцыятыў ЕАБР, – WorldSkills. Як расказала намеснік генеральнага дырэктара па міжнароднай дзейнасці Агенцтва развіцця прафесій і навыкаў Аліна Дасканава, платформа была запушчана ў маі і ўжо набрала больш за тысячу карыстальнікаў. На сэрвісе можна прайсці курсы павышэння кваліфікацыі або атрымаць незалежную ацэнку навыкаў супрацоўнікаў, якая можа спатрэбіцца, напрыклад, пры працаўладкаванні.
"Такі сэрвіс на платформе ўжо заказвалі і самі супрацоўнікі, каб зразумець узровень уласнай кваліфікацыі. Выкладчыкі з адукацыйных устаноў і бізнесу ў краінах ЕАЭС, якія працуюць на платформе, праводзяць навучанне не толькі анлайн. У гэтых установах і кампаніях ёсць магчымасці і афлайн-курсаў. Іх можна складаць і пад канкрэтнае працоўнае месца", - патлумачыла Дасканава.
У рамках відэамоста Саркісян заявіў, што Фонд лічбавых ініцыятыў ЕАБР аб’явіў новы прыём грантавых заявак на IT-праекты па ўмацаванні еўразійскай інтэграцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Галоўчанка: прамкааперацыя ЕАЭС –
умова тэхналагічнага суверэнітэту