https://bel.sputnik.by/20231026/gramyka-nazva-glabalnyya-ln-napruzhannya-dlya-ras--belarus-1080640983.html
Грамыка назваў глабальныя лініі напружання для Расіі і Беларусі
Грамыка назваў глабальныя лініі напружання для Расіі і Беларусі
Sputnik Беларусь
Расійскі палітолаг лічыць, што нашым краінам трэба ўлічваць існуючыя пагрозы пры стратэгічным планаванні, каб Саюзная дзяржава на іх рэагавала своечасова. 26.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-26T14:14+0300
2023-10-26T14:14+0300
2023-10-26T14:14+0300
палітыка
бяспека
навіны
у беларусі
беларусь
расія
саюзная дзяржава
мінск
захад
ната
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1a/1080637342_0:57:3231:1874_1920x0_80_0_0_81be6e462281088f91bb46f0963b71ce.jpg
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі забяспечыць ядзернае стрымліванне, сказаў дырэктар Інстытута Еўропы РАН Аляксей Грамыка карэспандэнту Sputnik у кулуарах міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца".Грамыка мяркуе, што калі казаць пра Расію і Беларусь, то размова ідзе не толькі пра заходні, паўднёвы ці ўсходні напрамкі, а пра межы Саюзнай дзяржавы ў цэлым.Грамыка звярнуў увагу, што непасрэдныя пагрозы бяспецы Беларусі і Расіі звязаны з заходнім напрамкам: гэта экспансія НАТА ў выглядзе пашырэння за кошт Фінляндыі і Швецыі, гэта проксівайна на тэрыторыі Украіны супраць Расіі, якую вядзе Захад.Пасля чаго нагадаў, што зараз разгортваецца новая дэстабілізацыя ў Закаўказзі, на Блізкім Усходзе, што наўпрост пагражае інтэграцыйным праектам на еўразійскай прасторы, у цэнтры якіх знаходзіцца Расія і Беларусь.На яго думку, гэта і ёсць тыя лініі напружання і шмат у чым супрацьстаяння, якія трэба мець на ўвазе ў стратэгічным планаванні Масквы і Мінска, каб рэагаваць на гэтыя выклікі своечасова.Тым больш, што краіны ўжо пачалі эфектыўна адказваць на існуючыя пагрозы і яскравым прыкладам тут стала размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі."Гэта ўпэўнены крок у галіне ядзернага стрымлівання і абароны інтарэсаў нашых краін", - рэзюміраваў Грамыка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1a/1080637342_255:0:2986:2048_1920x0_80_0_0_8b55b146551f9758f15572bde83c3513.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палітыка, бяспека, навіны , у беларусі, беларусь, расія, саюзная дзяржава, мінск, захад, ната, у свеце, ядзерная зброя
палітыка, бяспека, навіны , у беларусі, беларусь, расія, саюзная дзяржава, мінск, захад, ната, у свеце, ядзерная зброя
Грамыка назваў глабальныя лініі напружання для Расіі і Беларусі
Расійскі палітолаг лічыць, што нашым краінам трэба ўлічваць існуючыя пагрозы пры стратэгічным планаванні, каб Саюзная дзяржава на іх рэагавала своечасова.
МІНСК, 26 кас – Sputnik. Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі забяспечыць ядзернае стрымліванне, сказаў дырэктар Інстытута Еўропы РАН Аляксей Грамыка карэспандэнту Sputnik у кулуарах міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца".
Грамыка мяркуе, што калі казаць пра Расію і Беларусь, то размова ідзе не толькі пра заходні, паўднёвы ці ўсходні напрамкі, а пра межы Саюзнай дзяржавы ў цэлым.
"Гэта вялізная тэрыторыя паміж трох акіянаў: Атлантычным, Паўночна-Ледавітым і Ціхім. Таму ўсе рызыкі, якія ёсць з пункту гледжання нашай нацыянальнай бяспекі дзвюх краін, ва ўсіх частках свету і дыктуюць тыя задачы, што трэба вырашаць", - адзначыў расійскі палітолаг.
Грамыка звярнуў увагу, што непасрэдныя пагрозы бяспецы Беларусі і Расіі звязаны з заходнім напрамкам: гэта экспансія НАТА ў выглядзе пашырэння за кошт Фінляндыі і Швецыі, гэта проксівайна на тэрыторыі Украіны супраць Расіі, якую вядзе Захад.
Пасля чаго нагадаў, што зараз разгортваецца новая дэстабілізацыя ў Закаўказзі, на Блізкім Усходзе, што наўпрост пагражае інтэграцыйным праектам на еўразійскай прасторы, у цэнтры якіх знаходзіцца Расія і Беларусь.
"Глабалізацыя НАТА, стварэнне Злучанымі Штатамі разам з Вялікабрытаніяй новых ваенна-палітычных канфігурацый, стварэнне тройкі ЗША – Японія – Паўднёвая Карэя – гэта працэсы, якія ідуць з аднаго боку. З другога боку, ідзе ваенна-палітычнае ўзгадненне паміж Расіяй, Кітаем і КНДР", - распавёў прадстаўнік РАН.
На яго думку, гэта і ёсць тыя лініі напружання і шмат у чым супрацьстаяння, якія трэба мець на ўвазе ў стратэгічным планаванні Масквы і Мінска, каб рэагаваць на гэтыя выклікі своечасова.
Тым больш, што краіны ўжо пачалі эфектыўна адказваць на існуючыя пагрозы і яскравым прыкладам тут стала размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.
"Гэта ўпэўнены крок у галіне ядзернага стрымлівання і абароны інтарэсаў нашых краін", - рэзюміраваў Грамыка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"