Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Рогаў паведаміў аб замаху на экс-дэпутата Вярхоўнай рады Царова

© Sputnik / Нина ЗотинаБылы дэпутат Вярхоўнай рады Алег Цароў
Былы дэпутат Вярхоўнай рады Алег Цароў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.10.2023
Падпісацца
Пасля пачатку СВА брытанскія СМІ са спасылкай на разведку паведамілі, што Цароў можа ўзначаліць змену ўлады ва Украіне.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Былы дэпутат Вярхоўнай рады Алег Цароў атрымаў цяжкае раненне ў Крыме, пра гэта паведаміў старшыня руху "Мы вместе с Россией" Уладзімір Рогаў.
Рогаў распавёў, што стан Царова вельмі цяжкі, на дадзены момант ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
"Ніякай панажоўшчыны не было. У Алега стралялі", - адзначыў Рогаў.

Падрабязнасці замаху

Пазней у Telegram-канале Царова з'явілася паведамленне, у якім пазначана, што замах на экс-дэпутата быў здзейснены каля паўночы, на тэрыторыі санаторыя, дзе ён жыў.
У Царава стралялі двойчы, да прыезду хуткай ён ужо знаходзіўся без прытомнасці і страціў шмат крыві.

Чым вядомы Цароў?

Алег Цароў быў дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны з 2002 па 2014 гг. ад "Партыі рэгіёнаў". Вылучаўся на пасаду прэзідэнта Украіны ў маі 2014 года, аднак пазней зняў сваю кандыдатуру.
Падчас канфлікту 2014 года падтрымаў Данбас і стаў спікерам парламента Новаросіі (ДНР і ЛНР). Пазней пакінуў палітычную кар’еру і кіраваў аздараўленчымі клінікамі на чарнаморскім узбярэжжы.
Цароў у сувязі з падтрымкай Данбаса ва Украіне быў завочна асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. Незадоўга да пачатку ваеннай спецаперацыі РФ ва Украіне брытанскія СМІ са спасылкай на заходнюю разведку пісалі, што Цароў нібыта ўзначаліць змену ўлады ў Кіеве, сам ён абверг гэтыя чуткі. Тады Цароў адказаў, што яго не запрашаюць нават на тэлебачанне, бо ён з’яўляецца ўсяго толькі дырэктарам санаторыя ў Ялце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
ФСБ прадухіліла тэракт на чыгунцы ў Крыме
Эксперт: Кіеў працягне выкарыстоўваць "спячых" агентаў для тэрактаў у РФ
Пяскоў: ёсць даныя аб датычнасці спецслужбаў Украіны да тэракта ў Пецярбургу
Стужка навiн
0