https://bel.sputnik.by/20231027/krany-erasayuza-ne-zgadnl-byudzhet-z-vydzyalennem-kevu-50-mlyarda-era-1080664185.html
Краіны Еўрасаюза не ўзгаднілі бюджэт з выдзяленнем Кіеву 50 мільярдаў еўра
Краіны Еўрасаюза не ўзгаднілі бюджэт з выдзяленнем Кіеву 50 мільярдаў еўра
Sputnik Беларусь
Фінансаванне Украіны ў рамках змены шматгадовага бюджэту Еўрасаюза патрабуе падтрымкі ўсіх краін-удзельніц. 27.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-27T09:14+0300
2023-10-27T09:14+0300
2023-10-27T09:16+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
бяспека
палітыка
еўрасаюз
украіна
у свеце
фінансаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1e/1066255113_0:224:3049:1939_1920x0_80_0_0_763002d855690d9012db1d1a81c0d4f9.jpg
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Лідары краін ЕС не змаглі ўзгадніць бюджэт саюза, у якім прадугледжваецца 50 мільярдаў еўра для фінансавання Украіны на перыяд з 2024 па 2027 год.Саміт прадстаўнікоў краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, адбыўся ў Бруселі.Як паведамляе выданне Politico са спасылкай на сваю крыніцу, прычынай стала за пазіцыя Венгрыі і Славакіі.Так, прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан на саміце заявіў, што падтрымка Украіны з боку Еўрасаюза не працуе. Будапешт, паводле яго слоў, не будзе падтрымліваць выдзяленне дадатковых сродкаў Украіне з бюджэту Еўрасаюза да таго часу, пакуль не атрымае пераканаўчае абгрунтаванне такіх дзеянняў.Кіраўнік урада Славакіі Роберт Фіца аргументаваў сваё рашэнне праблемамі карупцыі ва Украіне. Перад ад’ездам на саміт ён заяўляў, што Браціслава будзе выступаць за "нулявую ваенную падтрымку" Кіева. На яго думку, ЕС "павінен ператварыцца з пастаўшчыка зброі, якой з’яўляецца цяпер, у міратворца".Раней да дыялогу заклікаў і міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта. Ён заявіў, што Венгрыя не згодна з тым, што абставіны і ўмовы для заключэння міру паміж бакамі, якія канфліктуюць, складуцца з часам самі сабой.Фінансаванне Украіны ў рамках змены шматгадовага бюджэту Еўрасаюза патрабуе падтрымкі ўсіх 27 краін-удзельніц.Як гаворыцца ў выніковым дакуменце саміту, Савет Еўрасаюза прадоўжыць работу, каб дабіцца ўзгаднення гэтых паправак да канца года.Дапамога Еўрасаюза УкраінеРаней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заяўляў, што ў планах Еўрасаюза нарасціць як фінансавую, так і ваенную дапамогу Украіне. Адзначалася, што ёсць прапанова аб выдзяленні 50 млрд еўра на эканамічную дапамогу і 20 млрд – на ваенную.У той жа час Барэль паведаміў, што Еўрапейскі саюз за апошнія некалькі гадоў выдаткаваў украінскім уладам на 4% больш сродкаў, чым ЗША.Так, па стане на пачатак верасня, Брусель выдзеліў Кіеву 22,6 млрд долараў, а Вашынгтон – 21,7 млрд долараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
еўрасаюз
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1e/1066255113_183:0:2912:2047_1920x0_80_0_0_fe94fb06d1078373e10854a977ad9137.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , бяспека, палітыка, еўрасаюз, украіна, у свеце, фінансаванне
спецаперацыя, навіны , бяспека, палітыка, еўрасаюз, украіна, у свеце, фінансаванне
Краіны Еўрасаюза не ўзгаднілі бюджэт з выдзяленнем Кіеву 50 мільярдаў еўра
09:14 27.10.2023 (абноўлена: 09:16 27.10.2023) Фінансаванне Украіны ў рамках змены шматгадовага бюджэту Еўрасаюза патрабуе падтрымкі ўсіх краін-удзельніц.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Лідары краін ЕС не змаглі ўзгадніць бюджэт саюза, у якім прадугледжваецца 50 мільярдаў еўра для фінансавання Украіны на перыяд з 2024 па 2027 год.
Саміт прадстаўнікоў краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, адбыўся ў Бруселі.
Як паведамляе выданне Politico са спасылкай на сваю крыніцу, прычынай стала за пазіцыя Венгрыі і Славакіі.
Так, прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан на саміце заявіў, што падтрымка Украіны з боку Еўрасаюза не працуе. Будапешт, паводле яго слоў, не будзе падтрымліваць выдзяленне дадатковых сродкаў Украіне з бюджэту Еўрасаюза да таго часу, пакуль не атрымае пераканаўчае абгрунтаванне такіх дзеянняў.
Кіраўнік урада Славакіі Роберт Фіца аргументаваў сваё рашэнне праблемамі карупцыі ва Украіне. Перад ад’ездам на саміт ён заяўляў, што Браціслава будзе выступаць за "нулявую ваенную падтрымку" Кіева. На яго думку, ЕС "павінен ператварыцца з пастаўшчыка зброі, якой з’яўляецца цяпер, у міратворца".
Раней да дыялогу заклікаў і міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта. Ён заявіў, што Венгрыя не згодна з тым, што абставіны і ўмовы для заключэння міру паміж бакамі, якія канфліктуюць, складуцца з часам самі сабой.
Фінансаванне Украіны ў рамках змены шматгадовага бюджэту Еўрасаюза патрабуе падтрымкі ўсіх 27 краін-удзельніц.
Як гаворыцца ў выніковым дакуменце саміту, Савет Еўрасаюза прадоўжыць работу, каб дабіцца ўзгаднення гэтых паправак да канца года.
Дапамога Еўрасаюза Украіне
Раней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заяўляў, што ў планах Еўрасаюза нарасціць як фінансавую, так і ваенную дапамогу Украіне. Адзначалася, што ёсць прапанова аб выдзяленні 50 млрд еўра на эканамічную дапамогу і 20 млрд – на ваенную.
У той жа час Барэль паведаміў, што Еўрапейскі саюз за апошнія некалькі гадоў выдаткаваў украінскім уладам на 4% больш сродкаў, чым ЗША.
Так, па стане на пачатак верасня, Брусель выдзеліў Кіеву 22,6 млрд долараў, а Вашынгтон – 21,7 млрд долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"