https://bel.sputnik.by/20231027/myadzvedze-zakhad-motsna-stamsya-ad-ukrany--peraklyuchysya-na-zral-1080682774.html
Мядзведзеў: Захад моцна стаміўся ад Украіны і пераключыўся на Ізраіль
Мядзведзеў: Захад моцна стаміўся ад Украіны і пераключыўся на Ізраіль
Sputnik Беларусь
Расія раней неаднаразова заяўляла, што гатова садзейнічаць урэгуляванню палесціна-ізраільскага канфлікту. 27.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-27T12:43+0300
2023-10-27T12:43+0300
2023-10-27T12:43+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
узброены канфлікт
у свеце
палітыка
бяспека
грамадства
навіны
дзмітрый мядзведзеў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0d/1080252793_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_550ea4734943a28c477f12736cd10f29.jpg
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Захад моцна стаміўся ад Украіны і з захапленнем узяўся за падтрымку Ізраіля, пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.Мядзведзеў выказаў сумненне ў падтрымцы ЗША, якім значна цікавей "дзяліць бабло на чужую вайну" і адзначыў, што лепш бы Захад вярнуўся да Плана па падзеле Палесціны 1947 года.Палітык мяркуе, што лепш было б аднавіць працэс блізкаўсходняга ўрэгулявання і "паспрабаваць, нарэшце, выканаць Рэзалюцыю Савета бяспекі ААН" або першапачатковы План па падзеле Палесціны, які быў прыняты ў 1947 годзе."Пытанні, вядома, рытарычныя. Бо дзяліць бабло на чужую вайну ўдалечыні ад ЗША куды цікавей", - дадаў намеснік старшыні Савета бяспекі.Стварэнне дзяржавыЯк заявіў раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, калі канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай зможа садзейнічаць стварэнню незалежнай палесцінскай дзяржавы – гэта будзе правільна."...мы заўсёды выступалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы, самастойнай, суверэннай, са сталіцай ва Усходнім Іерусаліме", - сказаў Пуцін.Раней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заяўляў, што Расія гатова садзейнічаць урэгуляванню палесціна-ізраільскага канфлікту і знаходзіцца ў нармальных адносінах з усімі яго бакамі.Пра тое, што Масква захоўвае дыялог і з Ізраілем, і з Палесцінай, казаў і прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў."А Расія можа і будзе гуляць ролю ў працэсе ўрэгулявання", - заявіў ён.План па падзеле ПалесціныНе толькі Расія, але і сусветная супольнасць не аднойчы ўзнімалі пытанне аб незалежнасці Палесціны.Канфлікт паміж ізраільцянамі і палесцінцамі доўжыцца шмат гадоў. Барацьба за тэрыторыю фактычна пачалася пасля Першай Сусветнай вайны. 29 лістапада 1947 года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю 181, вядомую як "План падзелу Палесціны".У дакумент было ўключана спыненне брытанскага мандата ў Палесціне да 1 жніўня 1948 года і рэкамендавана стварэнне на дадзенай тэрыторыі дзвюх дзяржаў: яўрэйскай і арабскай. Іерусалім і Віфлеем павінны былі стаць тэрыторыяй пад міжнародным кантролем.Аднак створана было толькі ізраільская дзяржава. Ізраіль, дэкларуючы згоду з прынцыпам дзвюх дзяржаў, не вызваліў канчаткова палесцінскія тэрыторыі.Чарговая сур’ёзная эскалацыя ў рэгіёне пачалася раніцай 7 кастрычніка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
палесціна
ізраіль
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0d/1080252793_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_b68d3ee49f1d1f734ca55261b54668ac.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, у свеце, палітыка, бяспека, грамадства, навіны , дзмітрый мядзведзеў, меркаванне, расія
палесціна, ізраіль, узброены канфлікт, у свеце, палітыка, бяспека, грамадства, навіны , дзмітрый мядзведзеў, меркаванне, расія
Мядзведзеў: Захад моцна стаміўся ад Украіны і пераключыўся на Ізраіль
Расія раней неаднаразова заяўляла, што гатова садзейнічаць урэгуляванню палесціна-ізраільскага канфлікту.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Захад моцна стаміўся ад Украіны і з захапленнем узяўся за падтрымку Ізраіля, пра гэта заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Мядзведзеў выказаў сумненне ў падтрымцы ЗША, якім значна цікавей "дзяліць бабло на чужую вайну" і адзначыў, што лепш бы Захад вярнуўся да Плана па падзеле Палесціны 1947 года.
"Захад моцна стаміўся ад Украіны. І з захапленнем узяўся за падтрымку Ізраіля", - напісаў Мядзведзеў у сваім Telegram-канале.
Палітык мяркуе, што лепш было б аднавіць працэс блізкаўсходняга ўрэгулявання і "паспрабаваць, нарэшце, выканаць Рэзалюцыю Савета бяспекі ААН" або першапачатковы План па падзеле Палесціны, які быў прыняты ў 1947 годзе.
"Пытанні, вядома, рытарычныя. Бо дзяліць бабло на чужую вайну ўдалечыні ад ЗША куды цікавей", - дадаў намеснік старшыні Савета бяспекі.
Як заявіў раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, калі канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай зможа садзейнічаць стварэнню незалежнай палесцінскай дзяржавы – гэта будзе правільна.
"...мы заўсёды выступалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы, самастойнай, суверэннай, са сталіцай ва Усходнім Іерусаліме", - сказаў Пуцін.
Раней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заяўляў, што Расія гатова садзейнічаць урэгуляванню палесціна-ізраільскага канфлікту і знаходзіцца ў нармальных адносінах з усімі яго бакамі.
Пра тое, што Масква захоўвае дыялог і з Ізраілем, і з Палесцінай, казаў і прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
"А Расія можа і будзе гуляць ролю ў працэсе ўрэгулявання", - заявіў ён.
План па падзеле Палесціны
Не толькі Расія, але і сусветная супольнасць не аднойчы ўзнімалі пытанне аб незалежнасці Палесціны.
Канфлікт паміж ізраільцянамі і палесцінцамі доўжыцца шмат гадоў. Барацьба за тэрыторыю фактычна пачалася пасля Першай Сусветнай вайны. 29 лістапада 1947 года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю 181, вядомую як "План падзелу Палесціны".
У дакумент было ўключана спыненне брытанскага мандата ў Палесціне да 1 жніўня 1948 года і рэкамендавана стварэнне на дадзенай тэрыторыі дзвюх дзяржаў: яўрэйскай і арабскай. Іерусалім і Віфлеем павінны былі стаць тэрыторыяй пад міжнародным кантролем.
Аднак створана было толькі ізраільская дзяржава. Ізраіль, дэкларуючы згоду з прынцыпам дзвюх дзяржаў, не вызваліў канчаткова палесцінскія тэрыторыі.
Чарговая сур’ёзная эскалацыя ў рэгіёне пачалася раніцай 7 кастрычніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"