https://bel.sputnik.by/20231030/bolsh-za-300-udzelnka-akredytavalsya-na-ii-medyyaforum-kran-snd-1080748980.html
Больш за 300 удзельнікаў акрэдытаваліся на II Медыяфорум краін СНД
Больш за 300 удзельнікаў акрэдытаваліся на II Медыяфорум краін СНД
Sputnik Беларусь
Тэма пленарнага пасяджэння – "Будучыня міжнароднай журналістыкі", панэльныя сесіі прысвечаны выкарыстанню штучнага інтэлекту ў медыясферы, эфектыўным... 30.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-30T16:17+0300
2023-10-30T16:17+0300
2023-11-02T08:49+0300
форум
медыягрупа "россия сегодня"
смі
расія
снд
у свеце
афiша
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1e/1080745608_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_b1378fd7dc42e082e22976cd188355af.jpg
МІНСК, 30 кас – Sputnik. II Медыяфорум краін-членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў "Развіццё медыя ў свеце, які мяняецца" адбудзецца ў Маскве ў сераду, 1 лістапада. Ён будзе прысвечаны аналізу стану і перспектыў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі ў СНД.Мерапрыемства арганізавана Міжнароднай медыягрупай "Россия сегодня" пры падтрымцы Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі.Генеральны дырэктар "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў адзначыў, што "гэты медыяфорум – яшчэ адзін доказ, што адзінства прадстаўнікоў медыяіндустрыі краін СНД толькі мацнее, нягледзячы на новыя выклікі".Тэма пленарнага пасяджэння – "Будучыня міжнароднай журналістыкі", панэльныя сесіі прысвечаны выкарыстанню штучнага інтэлекту ў медыясферы, эфектыўным стратэгіям вядзення Telegram-каналаў, развіццю рускамоўных СМІ Садружнасці і спецыфіцы падрыхтоўкі студэнтаў профільных факультэтаў у лічбавую эпоху."Медыя сёння шмат у чым фарміруюць рэальнасць і важнасць будучага форуму цяжка пераацаніць. З нецярпеннем чакаем сустрэчы з нашымі калегамі з СНД, нам сапраўды ёсць што абмеркаваць", - расказала РІА Навіны дырэктар Дэпартамента развіцця масавых камунікацый і міжнароднага супрацоўніцтва Мінлічбы Расіі Кацярына Ларына.Акрэдытацыя для ўдзельнікаў і прадстаўнікоў СМІ на сайце мерапрыемства.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231025/apublkavana-dzelavaya-pragrama-medyyaforumu-kran-snd-1080558009.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1e/1080745608_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_745161e2c26e8bf5f688faa0854edc75.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
форум, медыягрупа "россия сегодня", смі, расія, снд, у свеце, афiша , навіны
форум, медыягрупа "россия сегодня", смі, расія, снд, у свеце, афiша , навіны
Больш за 300 удзельнікаў акрэдытаваліся на II Медыяфорум краін СНД
16:17 30.10.2023 (абноўлена: 08:49 02.11.2023) Тэма пленарнага пасяджэння – "Будучыня міжнароднай журналістыкі", панэльныя сесіі прысвечаны выкарыстанню штучнага інтэлекту ў медыясферы, эфектыўным стратэгіям вядзення Telegram-каналаў, развіццю рускамоўных СМІ Садружнасці.
МІНСК, 30 кас – Sputnik. II Медыяфорум краін-членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў "Развіццё медыя ў свеце, які мяняецца" адбудзецца ў Маскве ў сераду, 1 лістапада. Ён будзе прысвечаны аналізу стану і перспектыў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі ў СНД.
Мерапрыемства арганізавана Міжнароднай медыягрупай "Россия сегодня" пры падтрымцы Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі.
Генеральны дырэктар "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў адзначыў, што "гэты медыяфорум – яшчэ адзін доказ, што адзінства прадстаўнікоў медыяіндустрыі краін СНД толькі мацнее, нягледзячы на новыя выклікі".
"Калі на леташнім форуме прысутнічала каля 200 удзельнікаў, то на гэтае мерапрыемства ўжо акрэдытавалася звыш 300 высакакласных прафесіяналаў з дзяржаў-членаў Садружнасці", - дадаў Кісялёў.
Тэма пленарнага пасяджэння – "Будучыня міжнароднай журналістыкі", панэльныя сесіі прысвечаны выкарыстанню штучнага інтэлекту ў медыясферы, эфектыўным стратэгіям вядзення Telegram-каналаў, развіццю рускамоўных СМІ Садружнасці і спецыфіцы падрыхтоўкі студэнтаў профільных факультэтаў у лічбавую эпоху.
"Медыя сёння шмат у чым фарміруюць рэальнасць і важнасць будучага форуму цяжка пераацаніць. З нецярпеннем чакаем сустрэчы з нашымі калегамі з СНД, нам сапраўды ёсць што абмеркаваць", - расказала РІА Навіны дырэктар Дэпартамента развіцця масавых камунікацый і міжнароднага супрацоўніцтва Мінлічбы Расіі Кацярына Ларына.
Акрэдытацыя для ўдзельнікаў і прадстаўнікоў СМІ на
сайце мерапрыемства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 25 кастрычніка 2023, 09:38