Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Легенда о самбо" зараз у Беларусі – відэа

Падпісацца
У панядзелак, 30 кастрычніка, у 9:30 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Фільм "Легенда о самбо". Што засталося за кадрам".
16 лістапада 2023 года споўніцца 85 гадоў самба. Менавіта ў гэты дзень, спецыяльна да юбілею гэтага віду спорту кінапракатная кампанія Russian World Vision выпусціць у кінатэатрах спартыўную драму "Легенда о самбо".
Галоўныя героі карціны – стваральнікі мастацтва самаабароны Віктар Спірыдонаў і Васіль Ашчэпкаў, таксама іх вучань Анатоль Харлампіеў. Рэжысёрам і супрадзюсарам фільма выступіў Андрэй Багатыроў. Сюжэт карціны сканцэнтраваны на гісторыі стварэння нацыянальнай барацьбы.
Самба – адзіны міжнародна прызнаны від спорту, афіцыйнай мовай якога з’яўляецца руская мова.
Гэта адносна малады, але даволі папулярны від спартыўнага адзінаборства, які інтэнсіўна развіваецца. У Расіі і Беларусі ім займаюцца больш за два мільёны чалавек.
Як ствараўся фільм? Ці будзе паказаны за мяжой? І чаму самба лічыцца спортам патрыётаў?
На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі.
Удзельнікі:
кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый МАКУШЫН;
рэжысёр фільма Андрэй БАГАТЫРОЎ;
акцёр Дзмітрый ПАЎЛЕНКА.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Япрынцаў: самба дапамагае адарваць дзяцей ад гаджэтаў
Як у Саюзнай дзяржаве звязаны спорт і гістарычная спадчына – відэа
Беларускія самбісты заваявалі тры медалі ў першы дзень турніру ў Казані
Стужка навiн
0