https://bel.sputnik.by/20231030/lukashenka-nezadavoleny-tempam-zaemnaga-gandlyu-z-kyrgyzstanam-1080742688.html
Лукашэнка незадаволены тэмпамі ўзаемнага гандлю з Кыргызстанам
Лукашэнка незадаволены тэмпамі ўзаемнага гандлю з Кыргызстанам
Sputnik Беларусь
Беларусь са многімі рэгіёнамі Расіі гандлюе больш актыўна, чым з цэнтральнаазіяцкай рэспублікай. 30.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-30T12:23+0300
2023-10-30T12:23+0300
2023-10-30T12:28+0300
аляксандр лукашэнка
кыргызстан
пасол
эканоміка
палітыка
тавараабарот
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101744/07/1017440757_0:0:3183:1791_1920x0_80_0_0_4c2bb93332f988f206a2bad6aa1449a4.jpg
МІНСК, 30 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў панядзелак з паслом Кыргызстана Эрмекам Ібраімавым з нагоды завяршэння яго дыпмісіі ў рэспубліцы, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі неабходна развіваць яшчэ больш, цяперашняя дынаміка – "гэта нішто".Лукашэнка канстатаваў, што з многімі расійскімі рэгіёнамі рэспубліка мае тавараабарот значна вышэйшы. Напрыклад, з Валагодскай вобласцю, губернатар якой на мінулым тыдні наведваў Беларусь, паказчык узаемнага гандлю па выніках мінулага года склаў каля 680 млн долараў.Сумесныя вытворчасці і імпарт тэхналогійПрэзідэнт нагадаў, што цяпер у Кыргызстане рэалізуюцца кааперацыйныя праекты па сумеснай вытворчасці ліфтаў і трансфарматараў. І ў сувязі з гэтым акцэнтаваў, што трэба павялічыць пастаўкі ў краіну неабходнай тэхнікі і імпарт тэхналогій.Пасля чаго дадаў, што Беларусь і ў далейшым гатова дзяліцца з Кыргызстанам сваімі тэхналогіямі, якія будуць запатрабаваны ў гэтай краіне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
кыргызстан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101744/07/1017440757_260:0:2991:2048_1920x0_80_0_0_1a84e23f1b57368e26fbd6b476b1e5ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, кыргызстан, пасол, эканоміка, палітыка, тавараабарот, беларусь, у беларусі, навіны
аляксандр лукашэнка, кыргызстан, пасол, эканоміка, палітыка, тавараабарот, беларусь, у беларусі, навіны
Лукашэнка незадаволены тэмпамі ўзаемнага гандлю з Кыргызстанам
12:23 30.10.2023 (абноўлена: 12:28 30.10.2023) Беларусь са многімі рэгіёнамі Расіі гандлюе больш актыўна, чым з цэнтральнаазіяцкай рэспублікай.
МІНСК, 30 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў панядзелак з паслом Кыргызстана Эрмекам Ібраімавым з нагоды завяршэння яго дыпмісіі ў рэспубліцы, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гандлёва-эканамічныя адносіны паміж краінамі неабходна развіваць яшчэ больш, цяперашняя дынаміка – "гэта нішто".
"Дзесьці там у нас пад 170 млн долараў тавараабарот за апошні год, але гэта паміж краінамі нішто. <…> Таму з Кыргызстанам нам трэба павялічваць тавараабарот", - падкрэсліў ён.
Лукашэнка канстатаваў, што з многімі расійскімі рэгіёнамі рэспубліка мае тавараабарот значна вышэйшы. Напрыклад, з Валагодскай вобласцю, губернатар якой на мінулым тыдні наведваў Беларусь, паказчык узаемнага гандлю па выніках мінулага года склаў каля 680 млн долараў.
Сумесныя вытворчасці і імпарт тэхналогій
Прэзідэнт нагадаў, што цяпер у Кыргызстане рэалізуюцца кааперацыйныя праекты па сумеснай вытворчасці ліфтаў і трансфарматараў. І ў сувязі з гэтым акцэнтаваў, што трэба павялічыць пастаўкі ў краіну неабходнай тэхнікі і імпарт тэхналогій.
"Можам усё вырабляць у вас і навучаць тэхналогіям вашых людзей. Тэхналогіям, якіх вы не мелі раней. Па гэтых жа трансфарматарах, ліфтах, трактарах, аўтамабілях і гэтак далей. Вы ведаеце, што мы можам зрабіць", - сказаў Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што Беларусь і ў далейшым гатова дзяліцца з Кыргызстанам сваімі тэхналогіямі, якія будуць запатрабаваны ў гэтай краіне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Малкіна:
ЕАЭС стане цэнтрам сусветнага эканамічнага прыцягнення