https://bel.sputnik.by/20231031/agregaty-dlya-atamablya-aurus-stvarayutstsa--belarus-1080782215.html
Агрэгаты для аўтамабіляў Aurus ствараюцца ў Беларусі
Агрэгаты для аўтамабіляў Aurus ствараюцца ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Лімузін, які выкарыстоўваюць для перавозкі першых асоб дзяржавы, раней пратэсціраваў і беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. 31.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-31T17:48+0300
2023-10-31T17:48+0300
2023-10-31T17:48+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
аўто
саюзная дзяржава
aurus
навіны
вытворчасць
грамадства
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/07/1067694418_0:108:3253:1938_1920x0_80_0_0_0245b4b0edf8980d934fb8690541268b.jpg
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Некаторыя агрэгаты для расійскіх прадстаўнічых аўтамабіляў Aurus вырабляюцца ў Беларусі, паведаміў дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка Уладзімір Давідовіч.Паводле яго слоў, адзін з рэзідэнтаў тэхнапарка займаецца выпускам пэўных элементаў для гэтага брэнда. Якіх менавіта, ён не ўдакладніў."Магчыма, вы не ведаеце, але аўтамабіль Аурус, на якім ездзіць Пуцін (прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik), частка агрэгатаў стваралася і ствараецца ў Беларусі. Былі тут распрацаваны і стаяць на гэтых машынах", - сказаў Давідовіч у эфіры СТБ.Акрамя таго, дырэктар сталічнага тэхнапарка адзначыў, што расійскі праект "Ё-мобиль", які фінансаваў мільярдэр Міхаіл Прохараў, таксама стваралі ў Беларусі."Ён тут стаіць, апошні з экзэмпляраў. А зрабілі яго на вуліцы Сяліцкага (на тэрыторыі тэхнапарка - Sputnik)", - дадаў Давідовіч.Вельмі дарагіНа дадзены момант Aurus лічыцца самым дарагім расійскім аўтамабілем. Сярэдні кошт новай мадэлі складае 35-37 млн расійскіх рублёў (415-440 тысяч долараў).У Расіі гэтыя машыны выкарыстоўваюць у асноўным для перавозкі першых асоб дзяржавы. Напрыклад, лімузін Aurus Senat выкарыстоўвае прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. У кастрычніку мінулага года яго пратэсціраваў і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка на нефармальным саміце лідараў краін СНД у Санкт-Пецярбургу.Акрамя мадэлі Senat, у Aurus ёсць яшчэ лінейка мінівэнаў (Arsenal) і пазадарожнікаў (Komendant).Што тычыцца "Ё-мобиля", вытворчасць расійскага "гібрыда" пачалася ў 2012 годзе, аднак у 2014-м была закрыта з-за крытыкі праекта.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/07/1067694418_262:0:2991:2047_1920x0_80_0_0_19a587a873215586d37cbf1f454ce769.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аўто, саюзная дзяржава, aurus, навіны , вытворчасць, грамадства, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка
аўто, саюзная дзяржава, aurus, навіны , вытворчасць, грамадства, уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка
Агрэгаты для аўтамабіляў Aurus ствараюцца ў Беларусі
Лімузін, які выкарыстоўваюць для перавозкі першых асоб дзяржавы, раней пратэсціраваў і беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
МІНСК, 31 кас – Sputnik. Некаторыя агрэгаты для расійскіх прадстаўнічых аўтамабіляў Aurus вырабляюцца ў Беларусі, паведаміў дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка Уладзімір Давідовіч.
Паводле яго слоў, адзін з рэзідэнтаў тэхнапарка займаецца выпускам пэўных элементаў для гэтага брэнда. Якіх менавіта, ён не ўдакладніў.
"Магчыма, вы не ведаеце, але аўтамабіль Аурус, на якім ездзіць Пуцін (прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik), частка агрэгатаў стваралася і ствараецца ў Беларусі. Былі тут распрацаваны і стаяць на гэтых машынах", - сказаў Давідовіч у эфіры СТБ.
Акрамя таго, дырэктар сталічнага тэхнапарка адзначыў, што расійскі праект "Ё-мобиль", які фінансаваў мільярдэр Міхаіл Прохараў, таксама стваралі ў Беларусі.
"Ён тут стаіць, апошні з экзэмпляраў. А зрабілі яго на вуліцы Сяліцкага (на тэрыторыі тэхнапарка - Sputnik)", - дадаў Давідовіч.
На дадзены момант Aurus лічыцца самым дарагім расійскім аўтамабілем. Сярэдні кошт новай мадэлі складае 35-37 млн расійскіх рублёў (415-440 тысяч долараў).
У Расіі гэтыя машыны выкарыстоўваюць у асноўным для перавозкі першых асоб дзяржавы. Напрыклад, лімузін Aurus Senat выкарыстоўвае прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. У кастрычніку мінулага года яго пратэсціраваў і беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка на нефармальным саміце лідараў краін СНД у Санкт-Пецярбургу.
Акрамя мадэлі Senat, у Aurus ёсць яшчэ лінейка мінівэнаў (Arsenal) і пазадарожнікаў (Komendant).
Што тычыцца "Ё-мобиля", вытворчасць расійскага "гібрыда" пачалася ў 2012 годзе, аднак у 2014-м была закрыта з-за крытыкі праекта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"