https://bel.sputnik.by/20231101/us-rf-padbl-yashche-adzn-tank-leopard--dva-kranskya-znshchalnk-su-27-1080809663.html
УС РФ падбілі яшчэ адзін танк Leopard і два ўкраінскія знішчальнікі Су-27
УС РФ падбілі яшчэ адзін танк Leopard і два ўкраінскія знішчальнікі Су-27
Sputnik Беларусь
УСУ за апошнія суткі спрабавалі атакаваць толькі на двух кірунках – купянскім і чырвоналіманскім, на астатніх жывой сіле і тэхніцы праціўніка наносілася... 01.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-01T17:53+0300
2023-11-01T17:53+0300
2023-11-01T17:53+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
бяспека
навіны
расія
украіна
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/05/1079982367_0:64:2969:1734_1920x0_80_0_0_42dff17147aa8d789aef50fb761503d2.jpg
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Больш за тысячу ўкраінскіх вайскоўцаў знішчаны за мінулыя суткі Узброенымі Сіламі РФ у ходзе спецаперацыі, праціўнік панёс сур’ёзныя страты і ў тэхніцы, вынікае са зводкі Мінабароны Расіі, апублікаванай у сераду.Так, ПКС РФ за мінулыя 24 гадзіны збілі яшчэ два ўкраінскія знішчальнікі Су-27 – гэта адбылося каля населеных пунктаў Кураедаўка і Навасёлаўка ў ДНР. А на данецкім кірунку расійскія ваенныя падбілі тры танкі, у ліку якіх апынуўся і Leopard вытворчасці ФРГ.Акрамя таго, УС Расіі знішчылі камандна-назіральныя пункты падраздзяленняў 67-й механізаванай брыгады УСУ і 31-й брыгады аператыўнага прызначэння.Паводле зводкі Мінабароны РФ, УСУ за апошнія суткі распачалі спробы атакаваць толькі на купянскім і чырвоналіманскім кірунках – двойчы на кожным, на іншых кірунках па праціўніку наносілася агнявое паражэнне з ужываннем авіяцыі, артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм.На купянскім напрамку супраць групоўкі войск "Заходняя" УСУ кінулі ў бой штурмавікоў 57-й мехбрыгады каля Сінькоўкі (Харкаўская вобласць)."Страты праціўніка склалі да 245 вайскоўцаў, два аўтамабілі, дзве артылерыйскія сістэмы М777 вытворчасці ЗША, самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab польскай вытворчасці, гаўбіца "Мста-Б", а таксама дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі "Гвоздика", - сказана ў зводцы Мінабароны.Акрамя гэтага, паблізу ад Ваўчанска і Агурцова расійскія вайскоўцы знішчылі склады боепрыпасаў 1-й брыгады спецпрызначэння УСУ.На чырвоналіманскім напрамку двум атакам штурмавікоў 47-й і 67-й мехбрыгад УСУ супрацьстаяла групоўка войск "Цэнтр". Дзеянні адбываліся паблізу Пятроўскага (ЛНР) і Серабранскага Лясніцтва. Пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі атакі былі адбіты, а ў раёнах Чырвонай Дзібровы УС РФ нанеслі агнявое паражэнне 63-й мехбрыгадзе УСУ."Сутачныя страты праціўніка склалі да 200 ваеннаслужачых, тры аўтамабілі, а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка АS-90 вытворчасці Вялікабрытаніі", - праінфармавалі ў Мінабароны.Вялікія страты УСУ панеслі і на данецкім кірунку – у выніку зладжаных дзеянняў групоўкі "Поўдзень" яны пазбавіліся да 245 сваіх байцоў. Пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі была знішчана жывая сіла і тэхніка 28-й, 93-й механізаваных і 3-й штурмавой брыгад УСУ паблізу Курдзюмаўкі і Кляшчэеўкі ў ДНР."Агульныя страты УСУ на гэтым напрамку склалі да 245 ваеннаслужачых забітымі і параненымі, тры танкі, у тым ліку Leopard вытворчасці ФРГ, тры аўтамабілі, а таксама дзве гаўбіцы Д-30", - сказана ў зводцы Мінабароны РФ.На запарожскім напрамку праціўнік пазбавіўся да 80 сваіх салдат – агнявое паражэнне нанесена 33-й, 65-й, 117-й і 118-й мехбрыгадам УСУ каля Рабоціна і Вербавога. Знішчаны тры ўкраінскія бронемашыны, два аўтамабілі, артылерыйская ўстаноўка Krab польскай вытворчасці і гаўбіца Д-30.Такія ж страты ў жывой сіле Кіеў панёс і на херсонскім напрамку, пазбавіўшыся пры гэтым чатырох спецаўтамашын.На паўднёваданецкім напрамку, дзе працуюць падраздзяленні групоўкі войск "Усход", страты УСУ склалі больш за 190 ваеннаслужачых. Ва ўзаемадзеянні з вайсковай авіяцыяй і артылерыяй нанесена агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы 72-й механізаванай, 58-й мотапяхотнай брыгад УСУ і 128-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў раёнах Вугледара, Ураджайнага і Старамаёрскага ў ДНР. Праціўнік пазбавіўся васьмі адзінак тэхнікі, у тым ліку знішчаны 2 бронемашыны і 6 аўтамабіляў, паведамілі ў Мінабароны РФ.Праца СПА і прамежныя вынікі спецаперацыіПаводле інфармацыі абароннага ведамства, на працягу апошніх сутак СПА РФ збіла 48 украінскіх дронаў, а таксама восем снарадаў РСЗА HIMARS і "Ураган".Усяго з пачатку СВА ўжо знішчана 520 украінскіх ваенных самалётаў, 254 верталёта, 8 512 беспілотнікаў, 441 ЗРК, 13 089 танкаў і іншых бронемашын, 1 172 машыны РСЗА, 6 941 гармата палявой артылерыі, у тым ліку мінамёты, а таксама 14 865 адзінак спецаўтатэхнікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/05/1079982367_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_4c83ef7c46efd92058d082e4d125324c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, бяспека, навіны , расія, украіна, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, бяспека, навіны , расія, украіна, міністэрства абароны рф
УС РФ падбілі яшчэ адзін танк Leopard і два ўкраінскія знішчальнікі Су-27
УСУ за апошнія суткі спрабавалі атакаваць толькі на двух кірунках – купянскім і чырвоналіманскім, на астатніх жывой сіле і тэхніцы праціўніка наносілася агнявое паражэнне авіяцыяй і артылерыяй УС РФ.
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Больш за тысячу ўкраінскіх вайскоўцаў знішчаны за мінулыя суткі Узброенымі Сіламі РФ у ходзе спецаперацыі, праціўнік панёс сур’ёзныя страты і ў тэхніцы, вынікае са зводкі Мінабароны Расіі, апублікаванай у сераду.
Так, ПКС РФ за мінулыя 24 гадзіны збілі яшчэ два ўкраінскія знішчальнікі Су-27 – гэта адбылося каля населеных пунктаў Кураедаўка і Навасёлаўка ў ДНР. А на данецкім кірунку расійскія ваенныя падбілі тры танкі, у ліку якіх апынуўся і Leopard вытворчасці ФРГ.
Акрамя таго, УС Расіі знішчылі камандна-назіральныя пункты падраздзяленняў 67-й механізаванай брыгады УСУ і 31-й брыгады аператыўнага прызначэння.
Паводле зводкі Мінабароны РФ, УСУ за апошнія суткі распачалі спробы атакаваць толькі на купянскім і чырвоналіманскім кірунках – двойчы на кожным, на іншых кірунках па праціўніку наносілася агнявое паражэнне з ужываннем авіяцыі, артылерыі і цяжкіх агнямётных сістэм.
На купянскім напрамку супраць групоўкі войск "Заходняя" УСУ кінулі ў бой штурмавікоў 57-й мехбрыгады каля Сінькоўкі (Харкаўская вобласць).
"Страты праціўніка склалі да 245 вайскоўцаў, два аўтамабілі, дзве артылерыйскія сістэмы М777 вытворчасці ЗША, самаходная артылерыйская ўстаноўка Krab польскай вытворчасці, гаўбіца "Мста-Б", а таксама дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі "Гвоздика", - сказана ў зводцы Мінабароны.
Акрамя гэтага, паблізу ад Ваўчанска і Агурцова расійскія вайскоўцы знішчылі склады боепрыпасаў 1-й брыгады спецпрызначэння УСУ.
На чырвоналіманскім напрамку двум атакам штурмавікоў 47-й і 67-й мехбрыгад УСУ супрацьстаяла групоўка войск "Цэнтр". Дзеянні адбываліся паблізу Пятроўскага (ЛНР) і Серабранскага Лясніцтва. Пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі атакі былі адбіты, а ў раёнах Чырвонай Дзібровы УС РФ нанеслі агнявое паражэнне 63-й мехбрыгадзе УСУ.
"Сутачныя страты праціўніка склалі да 200 ваеннаслужачых, тры аўтамабілі, а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка АS-90 вытворчасці Вялікабрытаніі", - праінфармавалі ў Мінабароны.
Вялікія страты УСУ панеслі і на данецкім кірунку – у выніку зладжаных дзеянняў групоўкі "Поўдзень" яны пазбавіліся да 245 сваіх байцоў. Пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі была знішчана жывая сіла і тэхніка 28-й, 93-й механізаваных і 3-й штурмавой брыгад УСУ паблізу Курдзюмаўкі і Кляшчэеўкі ў ДНР.
"Агульныя страты УСУ на гэтым напрамку склалі да 245 ваеннаслужачых забітымі і параненымі, тры танкі, у тым ліку Leopard вытворчасці ФРГ, тры аўтамабілі, а таксама дзве гаўбіцы Д-30", - сказана ў зводцы Мінабароны РФ.
На запарожскім напрамку праціўнік пазбавіўся да 80 сваіх салдат – агнявое паражэнне нанесена 33-й, 65-й, 117-й і 118-й мехбрыгадам УСУ каля Рабоціна і Вербавога. Знішчаны тры ўкраінскія бронемашыны, два аўтамабілі, артылерыйская ўстаноўка Krab польскай вытворчасці і гаўбіца Д-30.
Такія ж страты ў жывой сіле Кіеў панёс і на херсонскім напрамку, пазбавіўшыся пры гэтым чатырох спецаўтамашын.
На паўднёваданецкім напрамку, дзе працуюць падраздзяленні групоўкі войск "Усход", страты УСУ склалі больш за 190 ваеннаслужачых. Ва ўзаемадзеянні з вайсковай авіяцыяй і артылерыяй нанесена агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы 72-й механізаванай, 58-й мотапяхотнай брыгад УСУ і 128-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў раёнах Вугледара, Ураджайнага і Старамаёрскага ў ДНР. Праціўнік пазбавіўся васьмі адзінак тэхнікі, у тым ліку знішчаны 2 бронемашыны і 6 аўтамабіляў, паведамілі ў Мінабароны РФ.
Праца СПА і прамежныя вынікі спецаперацыі
Паводле інфармацыі абароннага ведамства, на працягу апошніх сутак СПА РФ збіла 48 украінскіх дронаў, а таксама восем снарадаў РСЗА HIMARS і "Ураган".
Усяго з пачатку СВА ўжо знішчана 520 украінскіх ваенных самалётаў, 254 верталёта, 8 512 беспілотнікаў, 441 ЗРК, 13 089 танкаў і іншых бронемашын, 1 172 машыны РСЗА, 6 941 гармата палявой артылерыі, у тым ліку мінамёты, а таксама 14 865 адзінак спецаўтатэхнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Шайгу: з пачатку контрнаступлення
УСУ страцілі 90 тысяч чалавек