Закон аб SMS-павестках прынялі ў Беларусі ў першым чытанні

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкМужчина со смартфоном
Мужчина со смартфоном - Sputnik Беларусь, 1920, 01.11.2023
Падпісацца
Сотавыя аператары ў Беларусі будуць абавязаны перадаваць ваенкаматам і аблупраўленням КДБ тэлефонныя нумары ваеннаабавязаных.
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла ў першым чытанні папраўкі па пытаннях гарантавання нацыянальнай бяспекі, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Законапраект мяняе нормы некалькіх законаў і кодэксаў, якія звязаны ў асноўным з мабілізацыяй на ваенную службу. Напрыклад, пашыраюцца нормы па розных кампенсацыях для тых, хто накіроўваецца на зборы.
Пашыраецца і пералік мабілізацыйных мерапрыемстваў (напрыклад, яўка ў выканкам). Прадугледжваецца, што грамадзянам будуць кампенсаваць расходы на праезд да ваенкамата або іншага такога органа "ў парадку і памерах, устаноўленых заканадаўствам для работнікаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі".
Таксама ў мірны час грамадзяне з 16 гадоў змогуць удзельнічаць у работах абароннага характару да ўвядзення ваеннага становішча. Удзел будзе добраахвотны, і на гэты час за грамадзянамі захаваюць месца працы, пасаду і сярэдні заробак.
Узаконьваюцца SMS-павесткі. Сотавых аператараў абавяжуць перадаваць нумары тэлефонаў ваеннаабавязаных па запытах ад ваенкаматаў і аблупраўленняў КДБ.
Дадаецца і тэрмін "апарат узмацнення". Гэта грамадзяне, якіх прыцягваюць для дапамогі ваенкаматам, органам дзяржбяспекі падчас прызыву.
Іншае новащвядзенне звязана са службай па кантракце. Калі чалавек не падыходзіць для яе па шэрагу патрабаванняў, яго змогуць узяць на службу "ў мэтах забеспячэння інтарэсаў абароны і нацыянальнай бяспекі па рашэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Павялічваецца гранічны ўзрост, да якога ў запасе лічацца ваеннаабавязаныя жанчыны (акрамя прапаршчыкаў, мічманаў або афіцэраў): з 45 да 48 гадоў. Узрост пастаноўкі на ўлік у ваенкамаце для юнакоў павысяць з 16 да 17 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Міністр абароны растлумачыў, навошта Беларусі патрэбны ўмацаваныя раёны
Адпраўка прызыўнікоў у армію адбылася ў мінскім Парку Перамогі – відэа
Тэрытарыяльныя войскі набралі ў Полацкім раёне
Стужка навiн
0