https://bel.sputnik.by/20231102/kataltskya-dzyady-gstoryya--tradytsy-svyata-1080816985.html
Каталіцкія Дзяды: гісторыя і традыцыі свята
Каталіцкія Дзяды: гісторыя і традыцыі свята
Sputnik Беларусь
Душы нябожчыкаў прыляцяць на памінальную вячэру, якую беларускія католікі прыгатуюць 2 лістапада. 02.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-02T09:12+0300
2023-11-02T09:12+0300
2023-11-02T09:20+0300
рэлігія
дзяды
каталікі
рымска-каталіцкая царква
свята
грамадства
традыцыі
традыцыі і абрады
народныя традыцыі
продкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102589/70/1025897097_0:77:1176:739_1920x0_80_0_0_7adb3b51d12bc2aa18dcd55cb9762aca.jpg
Дзень памінання нябожчыкаў каталіцкі свет адзначае 2 лістапада, напярэдадні адбылося свята Усіх святых, якое лічыцца адным з самых ушанаваных у годзе і звязана з сённяшнім.Як расказалі Sputnik этнографы, па традыцыі вечарам 1 лістапада вернікі варылі кашу, ставілі на стол шклянку вады, хлеб і столькі лыжак, колькі ў доме "дзядоў" – памерлых продкаў. Усё гэта заставалася на ноч.Маліцца за душыРаніцай 2 лістапада вернікі наведваюць касцёлы, дзе моляцца за душы сваіх памерлых сваякоў.Пасля наведвання храма прынята ісці на могілкі.Напярэдадні Асенін (так яшчэ католікі называюць два лістападаўскія дні, падчас якіх памінаюцца продкі) магілы прыводзяцца ў парадак: прыбіраецца апалае лісце, сухія кветкі, падфарбоўваюцца помнікі. У дзень памінання на могілкі прыносяць новыя кветкі, моляцца за душы нябожчыкаў, успамінаюць іх добрыя справы.Памінальны столВярнуўшыся з могілак, сям’я садзіцца за стол. Яго ў абавязковым парадку накрываюць "памінальным" белым абрусам, вышыўка па краі павінна быць цёмнай, часцей за ўсё цёмна-фіялетавай, расказалі этнографы. На стол ставіцца каша, а таксама самыя смачныя стравы. І так адыбвалася здаўна."Бо ў народзе свята верылі, што жывыя для "дзядоў" павінны падрыхтаваць самую смачную ежу", - сказалі субяседнікі Sputnik.Таксама па іх словах, продкаў трэба "частаваць" дарамі восені: квашанай капустай, салёнымі грыбамі, бульбай, з мясных страў можна ўжываць адварное мяса.Сакральныя лічбыЦікава, што ў гэты дзень прынята ставіць на стол толькі няцотную колькасць страў – 7, 9, 11, 15.Перад тым, як сесці за памінальны стол, у поўным маўчанні неабходна запаліць свечкі. Пасля агульнай малітвы старшы ў сям'і клікае "дзядоў":Здаўна "людзі верылі, душы памерлых продкаў прыляцяць на вячэру, таму хаця б адно з вокнаў у доме пакідалі прыадчыненым. Памерлых продкаў успаміналі толькі добрым словам, гаварылі аб тым, якія яны былі мудрыя і добрыя", - адзначылі субяседнікі Sputnik.Пасля заканчэння вячэры гаспадар павінен абавязкова праводзіць душы памерлых продкаў такімі словамі:Па традыцыі першым з-за стала падымаюцца самыя пажылыя члены сям’і, затым – сярэдняе пакаленне, а потым – дзеці.Звычайна памінальны стол застаецца на ноч, а раніцай наступнага дня рэшткі ежы па традыцыі раздаюць жабракам ці кормяць птушак.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102589/70/1025897097_80:0:1120:780_1920x0_80_0_0_491c3dcd5ef7f1dbd0ddbcaab0c0381c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэлігія, дзяды, каталікі, рымска-каталіцкая царква, свята, грамадства, традыцыі, традыцыі і абрады, народныя традыцыі, продкі, культура, спадчына, у беларусі, беларусь
рэлігія, дзяды, каталікі, рымска-каталіцкая царква, свята, грамадства, традыцыі, традыцыі і абрады, народныя традыцыі, продкі, культура, спадчына, у беларусі, беларусь
Каталіцкія Дзяды: гісторыя і традыцыі свята
09:12 02.11.2023 (абноўлена: 09:20 02.11.2023) Душы нябожчыкаў прыляцяць на памінальную вячэру, якую беларускія католікі прыгатуюць 2 лістапада.
Дзень памінання нябожчыкаў каталіцкі свет адзначае 2 лістапада, напярэдадні адбылося свята Усіх святых, якое лічыцца адным з самых ушанаваных у годзе і звязана з сённяшнім.
Як расказалі Sputnik этнографы, па традыцыі вечарам 1 лістапада вернікі варылі кашу, ставілі на стол шклянку вады, хлеб і столькі лыжак, колькі ў доме "дзядоў" – памерлых продкаў. Усё гэта заставалася на ноч.
Раніцай 2 лістапада вернікі наведваюць касцёлы, дзе моляцца за душы сваіх памерлых сваякоў.
Пасля наведвання храма прынята ісці на могілкі.
Напярэдадні Асенін (так яшчэ католікі называюць два лістападаўскія дні, падчас якіх памінаюцца продкі) магілы прыводзяцца ў парадак: прыбіраецца апалае лісце, сухія кветкі, падфарбоўваюцца помнікі. У дзень памінання на могілкі прыносяць новыя кветкі, моляцца за душы нябожчыкаў, успамінаюць іх добрыя справы.
Вярнуўшыся з могілак, сям’я садзіцца за стол. Яго ў абавязковым парадку накрываюць "памінальным" белым абрусам, вышыўка па краі павінна быць цёмнай, часцей за ўсё цёмна-фіялетавай, расказалі этнографы. На стол ставіцца каша, а таксама самыя смачныя стравы. І так адыбвалася здаўна.
"Бо ў народзе свята верылі, што жывыя для "дзядоў" павінны падрыхтаваць самую смачную ежу", - сказалі субяседнікі Sputnik.
Таксама па іх словах, продкаў трэба "частаваць" дарамі восені: квашанай капустай, салёнымі грыбамі, бульбай, з мясных страў можна ўжываць адварное мяса.
Цікава, што ў гэты дзень прынята ставіць на стол толькі няцотную колькасць страў – 7, 9, 11, 15.
Перад тым, як сесці за памінальны стол, у поўным маўчанні неабходна запаліць свечкі. Пасля агульнай малітвы старшы ў сям'і клікае "дзядоў":
"Святыя дзяды, клічам вас, ідзіце да нас. Тут ёсць усё, што Бог даў, чым багаты дом".
Здаўна "людзі верылі, душы памерлых продкаў прыляцяць на вячэру, таму хаця б адно з вокнаў у доме пакідалі прыадчыненым. Памерлых продкаў успаміналі толькі добрым словам, гаварылі аб тым, якія яны былі мудрыя і добрыя", - адзначылі субяседнікі Sputnik.
Пасля заканчэння вячэры гаспадар павінен абавязкова праводзіць душы памерлых продкаў такімі словамі:
"Святыя дзяды, паелі, папілі, гонар і слава вам. Скажыце, што вам трэба, а лепш ляціце на неба".
Па традыцыі першым з-за стала падымаюцца самыя пажылыя члены сям’і, затым – сярэдняе пакаленне, а потым – дзеці.
Звычайна памінальны стол застаецца на ноч, а раніцай наступнага дня рэшткі ежы па традыцыі раздаюць жабракам ці кормяць птушак.